Архів тега: выяўленчае мастацтва

Шчасце ўзаемін і творчасці

Выдатная прафесія — настаўнік. Чалавек, які адкрывае творчыя здольнасці дзяцей і накіроўвае іх на шлях удасканалення. З ранняга дзяцінства дзіця, не здагадваючыся, што яшчэ не пісьменнае, можа ствараць, свабодна займаючыся мастацкай дзейнасцю. Задача настаўніка выяўленчага мастацтва — дапамагчы юнай асобе ў індывідуальным развіцці, у авалоданні прадметам мастацтва, аднаго з найважнейшых прадметаў, які фарміруе эмацыянальна-каштоўнаснае стаўленне да жыцця. На занятках выяўленчага ... Падрабязней »

Шкляныя дзівосы, зробленыя сваімі рукамі і ад чыстага сэрца

Багаты матэрыял для сучаснага прафесійнага мастацтва дае традыцыйная народная культура, якая ў кожнага народа, у тым ліку і ў беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю. Адзін з найбольш важных і значных раздзелаў традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі — народныя мастацкія промыслы і рамёствы. Адны з іх ужо сталі здабыткам гісторыі, другія развіваюцца і сёння, напрыклад, такі від народнага мастацтва, як роспіс ... Падрабязней »

Культасветніца

Дэманстраваць, маляваць, выразаць, прыклейваць, тлумачыць. Насамрэч, пералік дзеянняў, якія выконвае настаўніца выяўленчага мастацтва Святлана Жук, бязмежны. Яна займаецца культурнай асветай сваіх вучняў. А яшчэ мая гераіня — намеснік дырэктара, таму ўвесь час аналізуе стан спраў, прымае рашэнні, ставіць новыя задачы для сябе і сваіх калег. Ёй удаецца размяжоўваць культурна-мастацкае і кіраўніцкае. Цяпер Святлана Аляксандраўна працуе ў новай школе № 10 ... Падрабязней »

Час натхнення: яе і яе вучаніц

Я сяджу ў бібліятэцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і чакаю сваю суразмоўніцу. Гэта Настасся Калацкая, тутэйшая выкладчыца выяўленчага мастацтва. Фармальнай нагодай для інтэрв’ю з ёй стала адкрыццё тут, у бібліятэцы, выставы мастацкіх твораў “Натхнення час” — яе акварэляў і карцін яе вучаніц у тэхніцы батык. А нефармальнай — проста паведамленне мне з каледжа, што тут працуе цікавая маладая мастачка-выкладчыца Настасся ... Падрабязней »

Дакрануцца да вечнага…

27 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава твораў вядомага мастака-жывапісца выкладчыка выяўленчага мастацтва Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка Аляксея Панцюка-Жукоўскага “Мелодыя стагоддзяў”. У экспазіцыі прадстаўлена каля паўсотні работ, створаных мастаком у розныя гады яго творчасці: самастойныя творы перыяду студэнцтва, палотны, напісаныя ў 80—90-я гады, нарэшце, работы, народжаныя ў нашым стагоддзі, напоўненыя трывожнымі філасофскімі развагамі пра сэнс чалавечага жыцця, ... Падрабязней »