Author Archives: Илья

Углядацца ў жыццёвую мудрасць

З першых гадоў сваёй літаратурнай творчасці Уладзімір Ліпскі вызначыў сабе неабыякавую мэту: знайсці сябе, раскрыць свае здольнасці, выявіць найлепшыя якасці чалавека-творцы. У сваёй публіцыстычнай кнізе “Знайсці сябе”, выдадзенай у 1974 годзе, ён пераканальна паказаў, як і ў імя чаго стараліся шматлікія людзі, каб дасягнуць жаданых вынікаў. Яны, моцныя духам, не шукалі лёгкіх дарог, жыла б толькі Радзіма мілая, і спелі ... Падрабязней »

Ларыса БАБРОЎСКАЯ: “Кожны вучань нагадвае мне жывы музычны інструмент, які чакае свайго часу…”

Ужо на працягу многіх гадоў ансамбль народнай музыкі “Весялуха” з’яўляецца своеасаблівым упрыгажэннем сталічнай сярэдняй школы № 170. Кіруе ім настаўніца музыкі Ларыса Георгіеўна Баброўская. Спачатку я пабывала на іх канцэрце, потым — на рэпетыцыях… Ларыса Георгіеўна — суботні госць сённяшняй “Настаўніцкай газеты”. — Ларыса Георгіеўна, ваша школа, наколькі я ведаю, трымаецца на “трох кітах”. У першую чаргу яна славіцца сваёй ... Падрабязней »

Яны любяць кветкі, А мы любім іх…

У суботу, 4 сакавіка, у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Гасцёўня Уладзіслава Галубка” адкрылася выстава акварэльных работ трох жанчын: Ларысы Стрыжак (Мінск), Наталлі Харольскай (Мінск) і Святланы Румянцавай (Масква). Экспазіцыя мае сімвалічную назву — “Мы любім кветкі…”. Хто з жанчын не любіць, калі на свята і не толькі на свята ёй дораць кветкі? Якая з жанчын сама не становіцца ... Падрабязней »

Пісьменніца Людміла Рублеўская: “У кожным маім рамане ёсць чалавек, у якога я шчыра закахана…” 

Сучасную беларускую літаратуру сёння цяжка ўявіць без аднаго з самых папулярных, самых запатрабаваных і, галоўнае, самых цікавых і неардынарных аўтараў — вядомай пісьменніцы, паэтэсы, даследчыцы Людмілы Рублеўскай. Як кажуць, з зайздросным пастаянствам яна выходзіць да свайго ўдзячнага чытача, дорачы яму прыемныя хвіліны знаёмства са сваімі ўсё новымі і новымі кнігамі — раней пераважна паэтычнымі, а ў новым стагоддзі ў большасці ... Падрабязней »

Шкляныя дзівосы, зробленыя сваімі рукамі і ад чыстага сэрца

Багаты матэрыял для сучаснага прафесійнага мастацтва дае традыцыйная народная культура, якая ў кожнага народа, у тым ліку і ў беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю. Адзін з найбольш важных і значных раздзелаў традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі — народныя мастацкія промыслы і рамёствы. Адны з іх ужо сталі здабыткам гісторыі, другія развіваюцца і сёння, напрыклад, такі від народнага мастацтва, як роспіс ... Падрабязней »