Author Archives: Илья

На паэтычных арэлях

Анатоль Зэкаў паспяхова зарэкамендаваў сябе ў многіх літаратурных жанрах, але ў апошнія гады ўсё больш схіляецца да дзіцячай літаратуры. Сведчанне гэтага — кнігі “Як Гаўка ў космас збіраўся”, “Вожык вёз сараканожак”, “Безбілетны Зай”, “Азбуку мядзведзь вучыў”, “Лічба з літарай сябруюць”. Не выключэннем стала і нядаўняя кніга “Птушыныя арэлі”, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”. У ёй — вершы, небыліцы, ... Падрабязней »

Сонечны горад і… бель душы

Прыемна напаткаць у літаратуры новае імя. Удвая радасна, калі ў дэбютанта цікавыя творы. Тым больш ухвальна бачыць, што наступныя публікацыі не менш значныя. Выхад жа кнігі маладога аўтара — сапраўднае свята. Не толькі для яго самога, але і для ўсіх яго прыхільнікаў. Такое свята нядаўна і падрыхтаваў Выдавецкі дом “Звязда”, выпусціўшы першую кнігу Юліі Алейчанка “Пад чароўным шкельцам”. У ёй ... Падрабязней »

І Шагал у “Вулей” хадзіў!

Гэтымі днямі ў сталічным Палацы мастацтва працуе выстава мастацкіх работ выхаванцаў арт-цэнтра “Вулей” (Смілавічы). Заходзіш у палац — і адразу, яшчэ ў фае на першым паверсе, акунаешся ў яркі і разнастайны свет дзіцячай творчасці. Тут табе і кветкі, і вясёлыя коні… Але тут жа і царква Георгія Перамаганосца ў Смілавічах, і руіны замка… Ну сапраўды вельмі разнастайны гэты свет, якім ... Падрабязней »

Мастак, які апявае Віцебск

Марк Шагал! Колькі ўсяго звязана з імем гэтага выбітнага мастака ў нас на Віцебшчыне! Як гэты чалавек любіў і праславіў родны горад Віцебск на ўвесь свет! Аб адным мерапрыемстве, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння мастака і праведзеным у бібліятэцы гімназіі № 5 Віцебска, хацелася б расказаць нашым чытачам. Ніхто са старшакласнікаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве “Мастак, які апявае Віцебск”, не ... Падрабязней »

“Я ў долю народа свайго ўзіраюся…”

(Некаторыя разважанні аб творчасці Янкі Купалы) * * * Першыя творы Янкі Купалы напісаны, як вядома, па-польску, але неўзабаве, як азарэнне, прыйшло разуменне: для больш поўнага і свабоднага самавыяўлення і самарэалізацыі, каб цябе пачулі людзі, пачуў і зразумеў народ, трэба размаўляць з ім на роднай мове. Купала, такім чынам, — з’ява не выпадковая, а лёсавызначальная. 15 мая 1905 года ў ... Падрабязней »

Таму, каго люблю…

Не ведаю, як у каго, а ў мяне ў дачыненні да нашых класікаў былі заўсёды нейкія асабліва любімыя іх кнігі, дакладней, выданні. У дачыненні да Янкі Купалы першае — гэта зборнік “Янка Купала. Паэмы. Драматычныя творы” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1989). Нават не ведаю, чаму стаўлю гэтае выданне на першае месца. Можа, таму, што тут сапраўды сабраны ўсе яго лепшыя паэмы, ... Падрабязней »

А хто там ідзе? Год Купалы…

Цяжка гаварыць пра пэўныя вынікі купалаўскага года, калі доўжыцца яму яшчэ цэлых паўгода, але пра сёе-тое ўжо можна сказаць і сёння. Было шмат адметных выставачных праектаў, у тым ліку міжнародных. Так, у Парыжы, у будынку Пасольства Рэспублікі Беларусь у Французскай Рэспубліцы, у рамках праекта “Янка Купала ў дыялогу культур” адкрылася выстава “Завуся я толькі Янка Купала”, якая панарамна прадставіла жыццё ... Падрабязней »

Расцвітаць павінны найперш мы самі…

Днямі ў сталічнай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыўся міжнародны арт-праект “Цвіценне”, прымеркаваны да Дня абароны дзяцей. Праект сабраў работы дзяцей і падлеткаў з Беларусі і Расіі. Ад нашай краіны гэта навучэнцы мінскай мастацкай студыі “Зебрык”, а ад Расіі — мастацкай студыі “Аловак” (Колтушы) і мастацкага ліцэя № 1 (Петразаводск). Усіх іх натхніць, па задуме арганізатараў, павінна была творчасць Сальвадора Далі, а ... Падрабязней »

Нацыянальная літаратурная прэмія — гэта не самамэта, а справа гонару нашай літаратуры

Днямі ў сталіцы прайшла прэс-канферэнцыя на тэму “Аб правядзенні конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах і вядомы пісьменнік літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Марчук. Пачаўшы гутарку з журналістамі, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі ... Падрабязней »

Віртуоз-акардэаніст Ігар Квашэвіч: “Трэба цаніць найперш сваё, а на чужое глядзець вельмі ўважліва, разборліва і асцярожна…”

Наш суботні госць — Ігар Квашэвіч, вядомы ў Беларусі і за мяжой музыкант, віртуоз-акардэаніст, спявак і кампазітар, лаўрэат міжнародных конкурсаў і фестываляў, лаўрэат і стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможца Вышэйшай лігі мэтраў сусветнага акардэона. Але лепш за ўсе гэтыя рэгаліі пра яго скажа яго нефармальнае імя, якое яму далі ў музычных колах — “Залаты ... Падрабязней »