Author Archives: Илья

Прызнанне ў любові дасканаламу чалавеку

У галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўжо другі год запар праходзіць Міжнародная выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў “Грані творчасці”. Арганізатарамі праекта выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Нагадаем, што ў мінулым годзе ў цэнтры ўвагі студэнтаў — удзельнікаў праекта “Грані творчасці” была постаць Максіма Багдановіча. Сёлета, з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, ... Падрабязней »

Што ў тваім значэнні, слова?

Лаўрэат многіх прэстыжных літаратурных прэмій Міхась Пазнякоў — з тых нямногіх беларускіх пісьменнікаў, якія не толькі паспяхова працуюць у розных жанрах, але і з’яўляюцца выдатнымі мовазнаўцамі. А тое, што Міхась Паўлавіч — такі знаўца роднай мовы, якому можна па-добраму пазайздросціць, асабліва засведчыў яго “Слоўнік беларускай літаратурнай мовы”. Аб яго значнасці і запатрабаванасці гаворыць ужо тое, што ён вытрымаў два выданні. ... Падрабязней »

Школьны тэатр як глыток крынічнай вады

Стварэнне культурнага беларускамоўнага асяроддзя — адна з важных задач, якія стаяць перад Ільічоўскай школай Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, бо перш за ўсё ў атмасферы культуры можна выхаваць чалавека, які імкнецца да самарэалізацыі, валодае пачуццём нацыянальнай самасвядомасці. Гэта тая аснова, якая дазваляе вырашаць праблемы выхавання і адукацыі. Стварэнне тэатральнай групы “Васількі” стала вынікам укаранення і выкарыстання ў штодзённай школьнай практыцы праектаў ... Падрабязней »

Дзеці бачаць мір… і помняць пра вайну

Зусім нядаўна, 1 мая, мы адзначалі мірнае Свята вясны і працы, а праз некалькі дзён, 9 мая, будзем святкаваць Дзень Перамогі — свята таксама мірнае, але са слязамі на вачах, з памяццю пра мінулую свяшчэнную вайну… Мы як бы апынаемся гэтымі майскімі днямі паміж вайной і мірам, праклінаем вайну і дзякуем за мір. І ў гэтым сэнсе вельмі сімвалічна, што ... Падрабязней »

Колеры і фарбы халоднай вясны

У адзін з асабліва халодных і пахмурных апошніх красавіцкіх дзён, як заўсёды, прачынаюся а 7-й раніцы. Сам не менш хмурны іду па звычцы на кухню, кармлю спачатку свайго любімага ката, выпіваю шклянку вады, стаўлю на пліту каву, прыадчыняю крыху акно і, хай Бог даруе згубную звычку, закурваю. Што бачу я са свайго акна на чацвёртым паверсе “брэжнеўкі” ў цэнтры Мінска? ... Падрабязней »

“Паўночнае ззянне” ззяла ўвечары

Доўгія вясеннія святы прынеслі радасць не толькі аматарам ляжання на ложку перад тэлевізарам, але і ахвочым да культурнага адпачынку. 19—25 красавіка ў Мінску і Віцебску — у аднайменных кінатэатрах “Мір” — прайшоў ІІІ фестываль кіно паўночных і балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” (Northern Lights). Гэта быў гэтакі “Лістапад” вясной — з інтэлектуальным зместам, з адкрытым пратэстам маскультуры, з відавочным нацыянальным скандынаўскім ... Падрабязней »

Гармонія хаосу “Войцэк” у Купалаўскім тэатры

Кажуць, што вясна— перыяд абвастрэння псіхічных захворванняў. Тыя гледачы, што патрапілі ў красавіку ў Купалаўскі тэатр на прэм’ерныя паказы “Войцэка” паводле п’есы Георга Бюхнера, маглі задумацца, а ці не здарылася такое абвастрэнне ў пастаноўшчыкаў ды герояў спектакля? На першы погляд, усё, што адбываецца на сцэне на працягу прыкладна гадзіны з паловай, сапраўды нагадвае “жоўты дом” ці балаган. Пры гэтым збегчы ... Падрабязней »

Першага красавіка смяяцца забараняецца…

Сёння 1 красавіка. Гэты дзень на постсавецкай прасторы нібыта лічыцца Днём гумару і смеху, але я не ведаю, хто яшчэ ў свеце ў гэты дзень так бесклапотна смяецца без дай прычыны.  Цудоўна разумею, што на ТБ сёння напоўніцу будуць спраўляць свой баль розныя Галкіны і іншыя да яго падобныя “смайлкіны”. (Хаця хіба яны не спраўляюць там свой баль у любы ... Падрабязней »

Горнае паветра і беларускі неруш

Каля трыццаці кніг — паэзіі, прозы, для дзяцей — выдаў Ганад Чарказян. Піша ён па-армянску і па-курдску. На курдскай мове — часцей. Стаць жа вядомым беларускім пісьменнікам яму дапамаглі тыя, хто перастварае і пераствараў яго творы па-беларуску і па-руску, а гэта (назаву па алфавіце) Глеб Артханаў, Рыгор Барадулін, Казімір Камейша, Ала Канапелька, Барыс Крывялевіч, Валерый Ліпневіч, Уладзімір Марук, Мікола Мятліцкі, ... Падрабязней »

Ці трэба стрыгчы вожыка

Імя Алеся Пісьмянкова, 60-годдзе з дня нараджэння якога адзначылі напрыканцы лютага аматары яго паэзіі, вядома і дарослым, і дзецям. Для апошніх пісьменнік выдаў зборнікі вершаў “Заўзятары”(1993), “Ласуны-веселуны” (1996) і “Мы з братам” (2003). Няма сумнення, што гэты спіс значна пашырыўся б, каб не заўчасная смерць, якая без малога трынаццаць гадоў назад спыніла жыццёвы шлях паэта. Скажам адразу: Алесь Пісьмянкоў як ... Падрабязней »