Author Archives: Илья

Фестываль сямейнага чытання — 2017

Як выдатна, што традыцыі сямейнага чытання не забытыя, а працягваюць жыць у сучасным грамадстве! Вельмі важна, калі дзіця прыходзіць у бібліятэку разам з дарослымі, яны выбіраюць кнігу і чытаюць яе. У падтрымку сямейнага чытання ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска арганізавала мерапрыемства, на якім ганаравалі лепшыя чытацкія сем’і з 18 дзіцячых бібліятэк. У гэтым годзе нашымі ... Падрабязней »

Кніга. Яна жаночага роду…

Нават ніколі і не думаў пра гэта. А вось неяк задумаўся: у нашай мове ёсць граматычная катэгорыя роду (далёка не ў кожнай нацыянальнай мове яна ёсць!) і ёсць словы, па-філалагічнаму кажучы — лексемы, так бы мовіць прыроджаныя належаць толькі гэтаму, а не іншаму роду. Прыклады? Ды калі ласка! Радзіма, завіруха, чужаніца, сенажаць, адрына, восень, зіма, вясна, вясёлка… Гэта ўсё — ... Падрабязней »

“Тоска”: трагедыя на фоне Вечнага горада

У рэпертуар Вялікага тэатра Беларусі напрыканцы лютага вярнулася адна з самых папулярных у свеце опер — “Тоска” Джакама Пучыні. Ажыццявіў пастаноўку галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. У параўнанні з апошнімі опернымі прэм’ерамі тэатра, “Чарадзейнай флейтай” Моцарта ці “Травіятай” Вердзі, у якіх рэжысёры апелююць да сучаснасці, “Тоска” выглядае надзвычай традыцыйнай пастаноўкай. Міхаіл Панджавідзэ вырашыў не гуляцца ў арыгінальнасць, а ісці акурат ... Падрабязней »

Алена КУКРЭШ: “Толькі ад нас залежыць, як мы пабудуем сваё жыццё…”

З выкладчыкам кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аленай Мікалаеўнай Кукрэш давялося пазнаёміцца яшчэ ў леташнім кастрычніку падчас рэспубліканскага семінара-практыкуму для кіраўнікоў калектываў фальклорна-этнаграфічнага кірунку. Тады Алена Мікалаеўна выступіла з яскравым паведамленнем пра такі жанр беларускага фальклору, як жорсткі раманс. Вы не аслухаліся. Аказваецца, ён бытаваў і ў нас. Не толькі ў Расіі, хаця і прыйшоў ... Падрабязней »

Скрозь абрысы старога Віцебска…

Адзін з найважнейшых у сучаснай культурна-адукацыйнай прасторы рэспублікі аб’ектаў пачаў работу: музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча прымае наведвальнікаў. Дом-артэфакт На першы погляд, звонку будынак па вуліцы Марка Шагала, 5а не ўяўляе сабой нечага незвычайнага: дыхтоўная старая двухпавярховая сядзіба, рэканструяваная ў нашы дні. Калісьці яна належала вядомаму банкіру і купцу Ізраілю Вішняку, а сёння прызнана помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя ... Падрабязней »

Люты, амаль вясна…

Ці не праўда, сёлета дзіўная зіма? Такая ўжо анамальна цёплая, што, ка­жуць, нават буры мядзведзь Трышчан у мінскім заапарку выйшаў з зімовай спячкі, са сваёй бярлогі, амаль нічога не есць, толькі паціху соўгаецца ў вальеры і неўразумела азіраецца вакол: “І чаму гэта так цёпла, і чаму мне не даюць спаць?” Сапраўды, што гэта — сусветнае пацяпленне? Ці ўсё ж плён ... Падрабязней »

Высокі бераг — высокая паэзія

Анатацыя да новай кнігі паэзіі Казіміра Камейшы “Высокі бераг”, што бліжэй да завяршэння мінулага года пабачыла свет дзякуючы ТАА “Каўчэг”, дакладна перадае сутнасць яе зместу: “Ціхае лірычнае замілаванне, свежасць назіранняў, уражлівая вобразнасць — усё гэта характэрна вершам… Сама метафарычная напоўненасць радкоў, заўсёды нечаканы паварот думкі надаюць… своеасаблівае інтанацыйна-размоўнае гучанне, скіроўваюць чытача да творчага саўдзелу і роздуму”. Гэта і ёсць акурат ... Падрабязней »

За зоркай яго лёсу праз церні ў 100 гадоў

“— А ты чаму тут? — здзівіўся ён, аднойчы ўбачыўшы дзяўчыну ў душным памяшканні райваенкамата. — Дык я ж урач, лейтэнант запасу. У мяне ўжо і павестка ёсць. Буду праходзіць службу ў вайсковым шпіталі ў Полацку, — ціха прамовіла дзяўчына, паказваючы дакумент. — А майго брата Паўла таксама бяруць, а мне вось адмовілі, — маркотна сказаў Пётр. — У першую ... Падрабязней »

Сяргей ЕГАРЭЙЧАНКА: “Для мяне зброя і даспехі з калекцыі Радзівілаў — гэта ў першую чаргу творы мастацтва і летапіс мінулых эпох…”

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з сёлетнімі лаўрэатамі прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “За духоўнае адраджэнне” і спецпрэмій кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва. І гэтым разам наш госць — намеснік дырэктара па выставачных праектах і гісторыка-культурнай спадчыне Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж” Сяргей Егарэйчанка, які атрымаў спецпрэмію ў сувязі з выданнем кнігі-альбома “Нясвіж. Палацава-паркавы ансамбль. Збор зброі і даспехаў”. Гэтае ... Падрабязней »

“Чалавек — толькі частка ўсяго жывога…”

Урок-гасцёўня, прысвечаны 40-годдзю аповесцi Вiталя Вольскага “Лёс Дункана” Вядучы. Добры дзень! Сёння ў нашай літаратурнай гасцёўнi свята. Мы адзначаем 40-годдзе вельмi цiкавай кнiгі беларускага пiсьменнiка Віталя Вольскага “Лёс Дункана”, напісанай у 1978 годзе. (Дэманструецца выстава кніг В.Вольскага.)  Вядомы беларускі пісьменнік Янка Маўр пісаў, што “творы Вольскага вызначаюцца не толькі шырокімі навуковымі ведамі, але і глыбокай любоўю да прыроды. А разуменне ... Падрабязней »