Author Archives: Илья

Акцёр, рэжысёр, аператар, пастаноўшчык, сцэнарыст Дзмітрый ГЛАДКОЎ: “Мне заўсёды хацелася знайсці навуковае тлумачэнне трансцэндэнтным рэчам…”

Наш сённяшні герой — акцёр Тэатральнай студыі на Нямізе “20-17”, аператар некамерцыйнай кінастудыі Belarusian Filmmakers Team, рэжысёр, пастаноўшчык, сцэнарыст, сябар Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гладкоў — прыйшоў у тэатр і кіно ў сталым узросце, тады, калі яму было ўжо за 30. І яго выпадак яскрава сведчыць пра тое, што пачаць спраўджваць сваю жыццёвую мару, наогул нешта кардынальна мяняць у ... Падрабязней »

Без эквівалентаў

Айчынныя пісьменнікі, навукоўцы, выдаўцы не стамляюцца шукаць усё новыя і новыя спосабы зацікавіць нашых дзяцей роднай мовай, давесці ім думку пра тое, што яна не менш прыгожая, чым іншыя мовы, такая ж самакаштоўная і ўнікальная. У шэрагу гэтых намаганняў і заснаванне новай навукова-папулярнай серыі для вучняў пачатковай школы “Таямніцы беларускай мовы” выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”. Насамрэч гэта вельмі ... Падрабязней »

Памяць як абярэг

Такія дыхтоўныя, такія духоўна насычаныя і багата аздобленыя кнігі выходзяць далёка не кожны дзень, таму невыпадкова, што з нагоды выхаду кнігі вядомага пісьменніка, перакладчыка, уладальніка медаля Францыска Скарыны Міколы Маляўкі “Спадчына, або Каб не стаць манкуртам” (Мінск, “Народная асвета”, 2018) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі быў нават арганізаваны круглы стол з удзелам айчынных літаратараў, навукоўцаў, прадстаўнікоў сістэм школьнай і ўніверсітэцкай адукацыі. ... Падрабязней »

Нацыянальная бібліятэка запрашае…

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае рэалізоўваць спецыялізаваны праект “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, разлічаны на педагогаў і навучэнцаў. Нагадаем, што ён уяўляе сабой цыкл інтэрактыўных вучэбна-пазнавальных экскурсій, прысвечаных класікам беларускай літаратуры і выбітным дзеячам культуры. Як правіла, такія мерапрыемствы не абыходзяцца без знаёмства навучэнцаў з галоўнай кніжнай скарбніцай краіны, з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка НББ, яе магчымасцямі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра. А ўжо ... Падрабязней »

Буквар… Твой твар

У нашай роднай беларускай мове слова “буквар” невыпадкова рыфмуецца са словам “твар”. Ужо навучыўшыся гаварыць, у самым юным узросце мы хочам навучыцца чытаць і пісаць. Родная мама разгортвае перад намі нашу першую ў жыцці кніжку — буквар. І мы бачым там родныя літары, з якімі будзем заставацца на гэтай зямлі на ўсё астатняе жыццё: “А”, “Б”, “В”… Так, яшчэ калі ... Падрабязней »

Мінск глядзіць… і бачыць

Шчыра кажучы, я ўжо нават і не ведаю, дзе жыву: у Мінску ці ў Берліне. Яшчэ некалькі гадоў назад мы з жонкай і дачкой мелі звычку на любыя больш-менш працяглыя святы ездзіць у Берлін — сталіцу еўрапейскага мастацтва. Я мог нават не выбіраць берлінскую вуліцу: ці гэта Унтэр-дэн-Ліндэн, ці Курфюрстэндам, ці Фрыдрыхштрасэ, ці Вільгельмштрасэ — ты ішоў гэтымі вуліцамі і ... Падрабязней »

Любіць зямлю, любіць людзей…

Яго мастацкі почырк не зблытаеш ні з чыім. Здавалася б, што можна яшчэ прыдумаць у такім традыцыйным жанры, як пейзаж? Пасля Шышкіна, Айвазоўскага, Макоўскага, Саўрасава, Цвіркі… Але ён прыдумаў! Усё, што б ён ні намаляваў: дрэвы, рэкі, хаціны, асобныя людзі, як правіла, местачкоўцы ці вяскоўцы, — маюць пазнаку вечнасці. І ў гэтай вечнасці яго не зблытаеш ні з кім і ... Падрабязней »

Георгій МАРЧУК

Настаўнікі майго юнацтва Людміла Краўчук Кажуць, ёсць такая прытча. Спыталі ў Бога, хто за ім адразу ідзе: доктар, артыст, будаўнік, фермер. Ніхто не адгадаў, кожнаму хацелася быць адразу за Богам. Тады ён адказаў, што за ім ідзе настаўнік, бо кожнай прафесіі трэба навучыць. Школьны настаўнік — асаблівая прафесія. Ён першы пасля бацькоў, каму дзеці давяраюць, каго паважаюць і слухаюць. Ён ... Падрабязней »

У абозе ніколі не быў

Да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Паўлюка ПРАНУЗЫ (1918—2018) Згадваюцца радкі Паўлюка Пранузы, якія можна паставіць эпіграфам да ўсёй яго творчасці: “У паходах я стомы не знаў, у абозе не быў я ніколі…” Паэт сцісла, вобразна сказаў пра свой жыццёвы шлях, пра тое месца, якое ён займае сярод людзей свайго пакалення. Кажуць, біяграфія паэта — у яго вершах. Калі чытаеш ... Падрабязней »

Жытамлянскія “Васілёчкі”

Вялікую работу па захаванні народнай спадчыны Гродзеншчыны вядзе таленавіты педагог мастацкі кіраўнік узорнага фальклорнага калектыву “Васілёчкі” Гродзенскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Тарэса Антонаўна Адамовіч. Больш за трыццаць гадоў назад Тарэсу Антонаўну запрасілі правесці свята ў вёсцы Жытомлі. Шмат часу яна аддала збіранню цікавых звестак аб вёсцы і яе жыхарах. У выніку адбылося цудоўнае свята. Да Тарэсы Антонаўны пацягнуліся ... Падрабязней »