Author Archives: Илья

Магія колеру

Каляронімы ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” У любым літаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая і светлавая лексіка, якая валодае істотным семантычным, эмацыянальна-экспрэсіўным і сінтагматычным патэнцыялам. Калі чалавек нараджаецца ці памірае, ён бачыць святло. Святло выклікае колеравыя адчуванні, якія спадарожнічаюць чалавеку на працягу ўсяго жыцця, кладуцца ў аснову ўспрымання навакольнай рэчаіснасці, з’яўляюцца галоўным сродкам арыентацыі ў навакольным ... Падрабязней »

Светлае і разумнае крэда

Веснавая паводка на рэчцы Дунайцы, масток праз яе… А на беразе — два белыя буслы, якія прыляцелі на радзіму з першымі цёплымі днямі. Гэта фрагмент карціны мастака з вёскі Малевы Нясвіжскага раёна. Ён нарадзіўся ў канцы ХІХ стагоддзя, вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, працаваў у Качановіцкай школе, перад вайной скончыў чатыры курсы гістарычнага факультэта БДУ. З якой любоўю ставіўся да ... Падрабязней »

“…И назовет меня всяк сущий в ней язык…”

Імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна дарагое сэрцу кожнага магіляўчаніна, знаёмае нам з дзяцінства. Малы яшчэ не ўмее чытаць, але паўтарае ўжо за дарослымі “Ветер по морю гуляет и кораблик подгоняет…”. Памяць пра вялікага рускага паэта зберагаюць у Магілёве: у горадзе ёсць Пушкінскі праспект з помнікам паэту, імя славутага творцы носяць Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка, бібліятэчны каледж, каля якога ў 2015 годзе ... Падрабязней »

“Я вечны парастак Радзімы”

Менавіта пад такой назвай у сярэдняй школе № 2 Глуска ў студзені прайшоў творчы вечар, прысвечаны 70-годдзю вядомага кампазітара народнага артыста Беларусі Валерыя Іванова. На малую разіму, у родную школу, якая ў гэтым навучальным годзе адзначыла сваё 95-годдзе, Валерый Кірылавіч прыехаў не адзін, а ў кампаніі сябра — народнага артыста Беларусі Анатоля Ярмоленка — і жонкі чатырохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па ... Падрабязней »

Год Сабакі

Ну вось, сябры, і пачаўся 2018 год — год Сабакі. Канечне, усе мы ўжо шмат пачулі пра гараскопнага сабаку: адданы, нават самаахвярны ў адданасці свайму гаспадару, працалюбівы, непераборлівы ў харчаванні, упарты, шчыры і справядлівы. А яшчэ вельмі любіць падарожнічаць. Таму шчаслівых падарожжаў вам у новым годзе! Добра ведаем мы і пра сабаку ў культуралагічным плане, найперш у літаратуры. І тут ... Падрабязней »

Зорка ў небе, васілёк у полі

Творчы партрэт Міколы Чарняўскага Нас парадніў універсітэт. А яшчэ — паэзія, роднае слова. У студэнцкія гады мы жылі ў адным інтэрнаце, у адным пакоі. Жылі беднавата, але дружна. Вучыліся і пісалі вершы. Дабаўлялі да скупой стыпендыі рубель-другі ганарару — на хлеб, чай і ліверную каўбасу хапала. Па часе бачыцца ўсё ў ружовым святле. І цяпер жартуем, бывае, што ласаваліся тады ... Падрабязней »

Глеба, спрыяльная для крэатыву

Тэма–дэвіз праекта “Грані творчасці” “Магутнае слова, ты, роднае слова!” натхняе беларускіх студэнтаў У сёлетніх “Гранях творчасці”, безумоўна, будзе прадстаўлена вялікая колькасць студэнтаў, творчых калектываў, якія ўдзельнічалі ў гэтым праекце і год, і два назад. І можна не сумнявацца, што тэма нашай мовы, нашага Купалы, нашых каранёў стане для іх такой жа блізкай, як і папярэднія тэмы Багдановіча і Скарыны. Яна ... Падрабязней »

Ascolto!

Неўзабаве ў нашай краіне стартуе ІІІ Рэспубліканскі культуралагічны праект “Грані творчасці”, арганізатарам якога выступае Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а непасрэднае правядзенне мерапрыемстваў у рамках праекта забяспечваюць установы вышэйшай адукацыі нашай краіны. Нагадаем нашым чытачам, што ўпершыню “Грані творчасці” адбыліся ў 2016 годзе і былі арганізаваны  на творчай платформе вядомага праекта “Арт-акадэмія”, які доўжыўся ... Падрабязней »

“Беласнежка”… у сярэднявечнай эстэтыцы

Традыцыйна да навагодніх свят тэатры рыхтуюць спецыяльныя паказы, дастаткова часта на адпаведную тэматыку і з адпаведнымі персанажамі ды прыгодамі. Нярэдка такія спектаклі пракатваюцца на працягу зімовых канікул, а потым адпраўляюцца на адпачынак да наступнай зімы ці ўвогуле знікаюць з рэпертуару, як снег з надыходам вясны. Беларускі дзяржаўны тэатр лялек, зразумела, не выключэнне і, як усе іншыя калектывы, напярэдадні зімовых свят ... Падрабязней »

Нядоўгачасовае і вечнае…

У Ноўкінскай сярэдняй школе Віцебскага раёна ўжо традыцыйным стала запрашэнне пісьменнікаў і паэтаў на сустрэчы з вучнямі. Гэты раз вучні 8—11 класаў сустрэліся з беларускай паэтэсай членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Аленай Фядзяевай. Яна расказала пра свой нялёгкі шлях па жыцці. А.Фядзяева — наша зямлячка, нарадзілася ў Оршы, вучылася ў Расіі, потым лёс закінуў яе ў Эстонію. На Радзіму вярнулася ў ... Падрабязней »