— Ну, добра, добра… Ну, харошы ты, вельмі харошы… Я ж табе казаў ужо, што ты харошы… Табе падабаецца, калі чухаць цябе за вухам, так? А што я зрабіў, табе падабаецца? Падабаецца, падабаецца! Добра, добра, ты харошы, харошы… Толькі не віляй тут сваім лісіным хвастом! Бачыш, фарба яшчэ не засохла… Ты ж не хочаш, каб сярод экспанатаў была твая поўсць? ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Асоба
Галіна ДЗЯГІЛЕВА: “Трэба любіць Беларусь моцна-моцна…”
Ёсць розныя тэатры: драматычныя, музычныя, лялечныя… І ў кожны ходзіш, адпаведна, па-рознаму настроіўшыся: ці на драму, ці на музыку, ці на ляльку. Але ў нас ёсць адзін такі, унікальны — Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Паспрабуй ты настройся на аднаго акцёра, паспрабуй ты настройся на зніч — гэты нязгасны агонь, які абдымае цябе, які падымае ... Падрабязней »
Віяланчэлістка
Загадчык аддзела струнна-смычковага аддзялення мінскай дзіцячай музычнай школы № 1 імя Л.П.Александроўскай выкладчык па класе віяланчэлі Надзея Цэхановіч: з назіранняў за дзецьмі і інструментам. У яе працоўнай кніжцы ёсць толькі адзін запіс месца працы: дзіцячая музычная школа № 1 імя Л.П.Александроўскай горада Мінска. Тут, у сталічнай ДМШ № 1 Надзея Пятроўна Цэхановіч працуе ўжо 12 гадоў. Хаця ні гэтай школы, ... Падрабязней »
Тэатралка
Шчаслівыя моманты жыцця настаўніка-метадыста, выкладчыка тэатральных дысцыплін маладзечанскай гімназіі № 10, рэжысёра-пастаноўшчыка гімназічнага ўзорнага тэатра-студыі “ТэсТ” Таццяны Бабей. З выкладчыкам тэатральных дысцыплін маладзечанскай гімназіі № 10 кіраўніком гімназічнага ўзорнага тэатра-студыі “ТэсТ” Таццянай Ігнацьеўнай Бабей мне давялося пазнаёміцца яшчэ ў 2009 годзе, калі яна са сваімі юнымі акцёрамі-гімназістамі паставіла цудоўны спектакль “На крылах музыкі”, прысвечаны вядомаму беларуска-польскаму кампазітару Яну Тарасевічу. Гэта ... Падрабязней »
Мастацтвазнаўца
Правілы жыцця выкладчыцы гісторыі мастацтва Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка і Інстытута журналістыкі БДУ, мастацтвазнаўца, пісьменніцы, журналісткі Галіны Багданавай. *** Мне вельмі прыемна, што сёлета лепш за ўсіх і з Новым годам, і з 8 Сакавіка ўсіх жанчын Беларусі павіншаваў наш новы міністр адукацыі Міхаіл Анатольевіч Жураўкоў, калі сказаў, што з наступнага навучальнага года ў школу вернецца як абавязковы прадмет “Сусветная ... Падрабязней »
Зялёная сцяна, зялёная зямля… і зайцы
У сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася персанальная выстава Віктара ПЯТРОВА “Зялёная сцяна старога дома 2”. Мастака Віктара Пятрова можна назваць адной з самых загадкавых фігур беларускага мастацтва канца ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў. Мастацтвазнаўцы тлумачаць феномен загадкавасці Пятрова тым, што ён нібыта фізічна жыве ў нашым часе, а духоўна — ва ўласнай сістэме каардынат, у адмысловай добраахвотнай творчай эміграцыі, ... Падрабязней »
У артысты – з трактарыстаў
Вядучы майстар сцэны Брэсцкага абласнога тэатра лялек Іван Герасевіч любімы не адным пакаленнем гледачоў. Паўстагоддзя гэты яркі акцёр радуе і захапляе сваім майстэрствам і дзяцей, і дарослых. Нядаўна Іван Пракопавіч стаў заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь. Як тэатр увайшоў у яго жыццё, а ён — у жыццё тэатра, акцёр расказаў у размове з нагоды прысуджэння ганаровага звання. — Іван Пракопавіч, пачнём ... Падрабязней »
Начны дазор Сяргея Швайко
Імя блогера, праграміста, фатографа, а таксама, (як ён жартуе сам пра сябе) вандроўніка, аўтааматара, дызайнера, будаўніка, электрыка, аўтаслесара, сантэхніка Сяргея Швайко пакуль вядома ў дастаткова вузкім асяроддзі людзей. Ды і тое — пераважна заўсёднікаў сацыяльных сетак, дзе Сяргей адчувае сябе, здаецца, найлепш. Але гэта, можна не сумнявацца, толькі пакуль, бо справа, якую Сяргей лічыць сваім хобі, відавочна, заслугоўвае больш шырокай ... Падрабязней »
Край… і рай з Міколам Пракаповічам
Перадачу “Край з Міколам Пракаповічам” тэлерадыёкампаніі “Брэст” чакаюць і глядзяць як дарослыя, так і дзеці. Шмат карыснага і цікавага для сябе знаходзяць тут людзі розных пакаленняў. Асабліва ўдзячныя яе стваральнікам настаўнікі гісторыі, роднай мовы і літаратуры за тое, што тыя знаёмяць гледачоў з гісторыяй нашых вёсак і гарадоў, этнаграфіяй і народнай культурай, песнямі і танцамі. Гэтая перадача стала сапраўднай скарбніцай ... Падрабязней »
Анатоль БУТЭВІЧ: “Мяне на гэтай зямлі трымаюць вера і надзея…”
Імя пісьменніка Анатоля Бутэвіча добра вядома ў культурніцкіх колах Беларусі. У мінулым — старшыня Дзяржаўнага камітэта па друку (1990—1992), міністр інфармацыі (1992—1994), міністр культуры і друку (1994—1996), Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску (1996—1998), Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Румыніі (1998—2000). А сёння — проста добры пісьменнік і няўрымслівы даследчык айчыннай гісторыі, нераўнадушны і надзвычай актыўны чалавек, якога ... Падрабязней »