Архіў катэгорыі : Суботні госць

Наталля Тамела: “Сцэна — гэта прафесія на разрыў …”

Наш сённяшні суботні госць — вядомая спявачка і аўтар песень, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, салістка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Наталля Тамела. Артыстку мы добра ведаем па нязбітых мелодыях яе песень, яркім голасе, іміджы і, адпаведна, бліскучых выступленнях на вялікіх канцэртных пляцоўках краіны (Палац Рэспублікі, амфітэатры ў Віцебску і Маладзечне і інш.), па ўдзеле ў самых ... Падрабязней »

Скульптар Дзмітрый АГАНАЎ: “Усё мастацтва сканцэнтравана вакол чалавека. І існуе яно таксама для чалавека…”

Цудоўны калядны падарунак для аматараў прыгожага, значная падзея ў мастацкім жыцці краіны, мастацтва, якім на самай справе яно ёсць і павінна быць, — небанальным… Такія эпітэты не пашкадаваў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца для выставы твораў беларускага скульптура Дзмітрыя Аганава “Я і мой час” у сталічнай галерэі “Універсітэт культуры”. І тады ж, на вернісажы напрыканцы мінулага года, дадаў, што ... Падрабязней »

Руіны, якія не страляюць… І просяць, каб не стралялі ў іх

У гісторыі беларускага кінематографа ёсць такі дастаткова вядомы тэлевізійны серыял “Руіны страляюць…”, зняты рэжысёрам Віталем Чацверыковым на “Беларусьфільме” ў 1971 годзе паводле дакументальнай аповесці Івана Новікава “Руіны страляюць ва ўпор”. І серыял, і аповесць прысвечаны героям Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у цэнтры падзей там такія вядомыя гераічныя асобы, як інжынер Ісай Казінец, вайсковец Іван Кабушкін, студэнт Уладзімір ... Падрабязней »

Пісьменнік, крытык, гісторык Алесь МАРЦІНОВІЧ: “Калі кнігі любіш, хочацца больш чытаць, а потым дзяліцца аб іх сваімі ўражаннямі…”

Ці цяжка гэта — сачыць дзесяцігоддзямі за літаратурным працэсам цэлай краіны? Гэта значыць адгукацца найперш на кнігі рэцэнзіямі на старонках друку, паўтаруся — дзесяцігоддзямі, без упынку і без дазволу сабе на доўгія адпачынкі. На кнігі, што немалаважна, і вядомых пісьменнікаў, і пачаткоўцаў, і сталічных творцаў, і літаратараў з рэгіёнаў. А яшчэ актыўна выступаць у друку з уласнымі творамі, пісаць кнігі, ... Падрабязней »

Алесь МАРЦІНОВІЧ

З яго Джымам Ясенін сябраваў Народны артыст СССР Васіль Качалаў нарадзіўся ў Вільні. Беларус па паходжанні, ён праславіўся не толькі ва ўсім Савецкім Саюзе, але і далёка за яго межамі. Пра гэтага выдатнага акцёра Алесь Марціновіч расказвае ў сваёй кнізе “Як шмат у гэтым слове — тэатр”, якая стала першай у пятым томе яго аўтарскай серыі “Гісторыя праз лёсы”. Прапаноўваем ... Падрабязней »

Перакладчык, лінгвіст, настаўнік Якуб ЛАПАТКА: “Кожны творца марыць пра тое, каб стварыць нешта бессмяротнае. Таксама і я  не без амбіцый…”

Біяграфію нашага сённяшняга “суботняга госця” трывіяльнай не назавеш нават у дачыненні да чалавека творчай прафесіі. Мяркуйце самі. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў вёсцы Аўсюкова Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, дзе атрымаў прафесію выкладчыка іспанскай мовы. 20 гадоў працаваў настаўнікам у наваполацкай сярэдняй школе № 5, дзе стварыў вучнёўскі гурток перакладчыкаў на беларускую мову. Склаў ... Падрабязней »

Акцёр, рэжысёр, аператар, пастаноўшчык, сцэнарыст Дзмітрый ГЛАДКОЎ: “Мне заўсёды хацелася знайсці навуковае тлумачэнне трансцэндэнтным рэчам…”

Наш сённяшні герой — акцёр Тэатральнай студыі на Нямізе “20-17”, аператар некамерцыйнай кінастудыі Belarusian Filmmakers Team, рэжысёр, пастаноўшчык, сцэнарыст, сябар Саюза кінематаграфістаў Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гладкоў — прыйшоў у тэатр і кіно ў сталым узросце, тады, калі яму было ўжо за 30. І яго выпадак яскрава сведчыць пра тое, што пачаць спраўджваць сваю жыццёвую мару, наогул нешта кардынальна мяняць у ... Падрабязней »

Любіць зямлю, любіць людзей…

Яго мастацкі почырк не зблытаеш ні з чыім. Здавалася б, што можна яшчэ прыдумаць у такім традыцыйным жанры, як пейзаж? Пасля Шышкіна, Айвазоўскага, Макоўскага, Саўрасава, Цвіркі… Але ён прыдумаў! Усё, што б ён ні намаляваў: дрэвы, рэкі, хаціны, асобныя людзі, як правіла, местачкоўцы ці вяскоўцы, — маюць пазнаку вечнасці. І ў гэтай вечнасці яго не зблытаеш ні з кім і ... Падрабязней »

Мастак Слава НАВАСЛАЎСКІ: “Гэта ўласны выбар кожнага з нас — быць на баку смерці ці на баку жыцця…”

Знаёмцеся: мастак Слава Наваслаўскі. З прэс-рэліза яго выставы “Жыццё цудоўнае”, якая ў сакавіку прайшла ў Музеі гісторыі беларускага кіно: “Слава Наваслаўскі — малады мастак з правінцыі з арыгінальным поглядам на свет. Нарадзіўся ў Беларусі ў 1974 годзе. Удзельнік рэспубліканскіх выстаў і міжнародных праектаў. У 2016 годзе стаў дыпламантам “Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам” у Мінску. Па словах Аляксандра Бароўскага, загадчыка аддзела ... Падрабязней »

Алена КУКРЭШ: “Толькі ад нас залежыць, як мы пабудуем сваё жыццё…”

З выкладчыкам кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Аленай Мікалаеўнай Кукрэш давялося пазнаёміцца яшчэ ў леташнім кастрычніку падчас рэспубліканскага семінара-практыкуму для кіраўнікоў калектываў фальклорна-этнаграфічнага кірунку. Тады Алена Мікалаеўна выступіла з яскравым паведамленнем пра такі жанр беларускага фальклору, як жорсткі раманс. Вы не аслухаліся. Аказваецца, ён бытаваў і ў нас. Не толькі ў Расіі, хаця і прыйшоў ... Падрабязней »