“Любіце кнігу, бо яна крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы…” Пад такім дэвізам у сярэдняй школе № 3 Ашмян прайшоў вучэбна-асветніцкі семінар з удзелам загадчыка сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Таццяны Андрэеўны Сапега. Асноўнай мэтай семінара было пашырэнне ведаў вучняў і настаўнікаў аб жыцці і творчасці Францыска Скарыны, азнаямленне з каштоўнымі для беларускай культуры выданнямі мінулых ... Падрабязней »
Гучыць праз стагоддзе Купалава слова
Са школьных падручнікаў нам знаёмы творы Янкі Купалы. Хто не чытаў вершы “Хлопчык і лётчык”, “Юрачка”, “Алеся”? Але аб жыцці і творчасці Купалы хочацца ведаць больш. І тыя, хто ставіць перад сабой такую мэту, могуць звярнуцца ў літаратурны музей Янкі Купалы, які дзейнічае пры гімназіі імя Янкі Купалы Мазыра з 1984 года. Музей мае сваю гісторыю, якой мы ганарымся. У ... Падрабязней »
Снежань: марыць, сустракацца, чакаць сюрпрызаў…
Учора пачаўся снежань, пачалася каляндарная зіма. Да Новага года, свята радасці і весялосці, яшчэ дастаткова далёка, наперадзе — чатыры доўгія снежаньскія тыдні. Нехта з нас любіць снежань, а нехта — не. Можна зразумець і адных, і другіх. У гэты перыяд найрадзей завязваюцца любоўныя інтрыгі і найчасцей здараюцца мігрэні… Раннія снежаньскія прыцемкі, густы ўсюдыісны туман, соннае калыханне замерзлых пасажыраў у тваім ... Падрабязней »
Харэограф, настаўнік, майстар…
І гэта ўсё пра яго, Валянціна Елізар’ева У гісторыі беларускага балета наўрад ці можна знайсці асобу такога маштабу, як Валянцін Елізар’еў. Напэўна, і гледачы, і прафесіяналы пагодзяцца са сцвярджэннем, што беларускі балет — гэта Елізар’еў. Натуральна, прафесійны балетны тэатр як з’ява і інстытуцыя ўзнік у Беларусі яшчэ ў першай палове ХХ стагоддзя, і да прыходу Валянціна Елізар’ева ў Вялікі тэатр ... Падрабязней »
Сonversation наўздагон “Лістападу”
Амаль месяц назад завяршыўся ХХІV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Яшчэ вельмі добра памятаюцца многія фільмы, многія іншыя падзеі форуму… Але ўсё калі-небудзь заканчваецца. І сёння, каб паставіць пэўную ўмоўную кропку (а, хутчэй, коску перад наступным фестывалем), мы знаёмім нашых чытачоў з трыма рэжысёрамі, якія паказалі на ММКФ свае фільмы. Я доўга думаў, як адной назвай аб’яднаць гэтыя тры інтэрв’ю. Проста: ... Падрабязней »
Пад знакам рэвалюцыйнай грамадскасці
Літаратурна-крытычная дзейнасць Цішкі Гартнага ў 20-я гады ХХ стагоддзя Ад рэдакцыі Сёння ў нашай рубрыцы “Гісторыя літаратуры” вялікі літаратуразнаўчы артыкул настаўніцы беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 Асіповіч Наталлі СУКОРА “Пад знакам рэвалюцыйнай грамадскасці (літаратурна-крытычная дзейнасць Цішкі Гартнага ў 20-я гады ХХ стагоддзя)”. Гэты артыкул не толькі вялікі, але і дастаткова складаны, насычаны цытатамі Цішкі Гартнага. І прысвечаны ... Падрабязней »
Урачыста і з любоўю
Літаратурна-музычнай гасцёўняй, якая працуе пры Баранавіцкім дзяржуніверсітэце, кіруе дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі кандыдат медыцынскіх навук Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень. Акрамя больш як 300 навуковых прац, яна выдала некалькі паэтычных зборнікаў. У згаданым творчым аб’яднанні прымаюць удзел не толькі сталыя паэты, але і аўтары-пачаткоўцы. Іх песні гучаць не толькі ў выкананні самадзейных артыстаў, але нават і лаўрэатаў “Славянскага базару ў Віцебску”. ... Падрабязней »
Народа душа і голас
У сярэдняй школе гарадскога пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна адметна прайшла дэкада беларускай мовы і літаратуры “Купала і Колас — народа душа і голас”. На працягу дзесяці дзён праводзіліся розныя мерапрыемствы, на якіх вучні, настаўнікі і бацькі прайшліся жыццёвымі сцяжынкамі юбіляраў, прыгадалі цудоўныя радкі з іх твораў, зазірнулі ў таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі. Запрашаем вас пагартаць ... Падрабязней »
Пад сузор’ем песняра
У Верхменскай сярэдняй школе імя В.А.Тумара вялікая ўвага ўдзяляецца святкаванню 135-годдзя Якуба Коласа. Гэта абумоўлена найперш тым, што тут працаваў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. У Верхменскае народнае вучылішча ён быў пераведзены ў студзені 1906 года, але працаваў там нядоўга, бо быў звольнены з пасады настаўніка за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе летам таго ж года. Ёсць меркаванне, што менавіта ў “верхменскі” ... Падрабязней »
Кожны Коласа пачуў
У шосты школьны дзень у сярэдняй школе № 3 Ашмян прайшло літаратурна-музычнае мерапрыемства “Каб кожны Коласа пачуў…”, прымеркаванае да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка. Мэтай правядзення гэтага літаратурнага свята была папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, пашырэнне ведаў вучняў і іх бацькоў аб жыцці і творчасці Якуба Коласа, прывіццё пачуцця гонару за знакамітых людзей Беларусі. Даніну памяці і пашаны да ... Падрабязней »