“Баязліўцы! Дзе абараніць вам // Вашых жонак ад юрліўцаў? // Вам на поясе насіць бы // Не мячы, а верацёны”. Гэтымі словамі ў п’есе Лопэ дэ Вега “Фуэнта Авехуна” галоўная гераіня Лаўрэнсія заклікала сваіх аднавяскоўцаў да паўстання супраць жорсткага Камандора. У арсенале Лаўрэнсіі з аднайменнага балета Аляксандра Крэйна слоў няма, але ёсць танец, які не толькі прымушае сялян узяцца за ... Падрабязней »
“АрхНавацыя-2014”: Urbi et orbi!
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “АрхНавацыя-2014”, арганізаванага Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь сумесна з НЦМТДіМ. “АрхНавацыя” праводзілася сёлета ўсяго толькі трэці раз, але сёння конкурс ужо дакладна — адзін з многіх пазнавальных творчых праектаў, якія знайшлі прытулак пад дахам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Больш чым на месяц ... Падрабязней »
Мішэль Луё яднае Францыю і Беларусь
“Кніжны салон” у Мінску па традыцыі працягвае знаёмства з культурамі і літаратурамі іншых краін. Нядаўна тут адкрывалі Чэхію праз творчасць жывапісца Аксаны Аракчэевай. З апошніх сустрэч — размова беларускіх пісьменнікаў і чытачоў з французскім літаратарам Мішэлем Луё. У творчым багажы французскага празаіка і паэта — кнігі “Румынія”, “Берлін, адна сцяна, адна фуга, адно дрэва”, “Латарынгія”, “Рука ў водарасцях”, “Каляды маленькага ... Падрабязней »
Вуліца Кастрычніцкая афарбавалася і… заплакала чорнымі слязамі
Гэтымі днямі ў Мінску ўпершыню праходзіць грандыёзны беларуска-бразільскі street art фестываль VULICA BRASIL. Арганізатарам мерапрыемства выступіла Пасольства Бразіліі ў Рэспубліцы Беларусь, а афіцыйна падтрымалі фэст з беларускага боку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Цэнтр сучасных мастацтваў і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва. Для непасвечаных патлумачым са слоў мастацтвазнаўцы загадчыка навукова-экспазіцыйнага аддзела Музея сучаснага выяўленчага мастацтва Камілы Янушкевіч: “Горад ... Падрабязней »
Віктар ВАСІЛЕНЯ: “Весці рэй — гэта значыць быць на чале нейкай вельмі важнай справы…
Прызнацца, мне ўжо даўно хацелася напісаць пра народны ансамбль музыкі, песні і танца “Рэй” Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. І напісаць не проста ў родную “Настаўніцкую газету”, а менавіта ў культуралагічны дадатак да яе — “Рэй”. Гэта здавалася вельмі сімвалічным — пра “Рэй” у “Рэі”, тым больш, пагодзімся, назва даволі незвычайная як для ансамбля, так і для дадатку ... Падрабязней »
Такое рознае — і ўсё сур’ёзнае!
З 7 па 14 лістапада пройдзе XXI Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Мінчане і госці сталіцы ўжо маюць магчымасць бачыць у розных кропках горада жоўта-чорныя стыльныя білборды — цемрадзь кіназалы, прамень праектара і дзясяткі самых розных рэжысёрскіх крэсел, якія сімвалізуюць разнастайнасць аўтарскіх поглядаў у мастацтве кіно. Так, менавіта акцэнт на разнастайнасці вырашылі сёлета зрабіць арганізатары ХХІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, а ... Падрабязней »
Дакладна разгледзець свет і выказацца
У беларускай сталіцы праходзіць “Месяц фатаграфіі ў Мінску”. Ідэя гэтай маштабнай культурнай акцыі нарадзілася ў галовах яе арганізатараў (айчынных фатографаў і проста нераўнадушных да фотамастацтва людзей) год назад — спачатку як адмысловая рэфлексія вакол дэманстраванай у Мінску выставы World Press Photo, а пасля як цвёрды намер арганізаваць у нашай краіне сур’ёзнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае фатаграфіі ва ўсіх яе шматлікіх аспектах. ... Падрабязней »
Ад смешнага да страшнага — адзін крок
На афішы Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек побач з назвай новай пастаноўкі “Тарцюфа” Ж.-Б.Мальера стаіць узроставае абмежаванне “+17”. Насамрэч яго можна было б замяніць на рэкамендацыю “для асоб з устойлівым гарманальным фонам, пачуццём гумару і ўзроўнем інтэлекту вышэй сярэдняга”. Не, вы толькі не падумайце, што ў тэатры паставілі нешта непрыстойнае альбо прызначанае выключна для элітарнай публікі. Аднак, калі б выкладчыкі-энтузіясты вырашылі ... Падрабязней »
Леанід ТАНІН: “Гэта шчасце — мець сваю справу ў сваёй краіне…”
З нашым сённяшнім госцем — адным з вядучых айчынных спецыялістаў у галіне біямедыцынскай оптыкі і заснавальнікам беларускай школы галаграфіі, старшынёй Савета дырэктараў і галоўным дарадцам закрытага акцыянернага таварыства “Галаграфічная індустрыя”, акадэмікам Міжнароднай інжынернай акадэміі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі Леанідам Таніным — мне давялося пазнаёміцца ў верасні на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным гістарычным музеі з нагоды ... Падрабязней »
Крыж Рагнеды і неба Ізяслава
Напэўна, усім вядома, што ёсць у Заслаўя свая самабытная першагісторыя, якая адразу пракручваецца ў памяці пры адной толькі згадцы назвы гэтага горада, тая, якую школьнікі чуюць ад настаўніка ўжо ў 4 класе і якую, некалі пачуўшы, бадай што, ужо нельга забыць. Гэтая заслаўская першагісторыя — як пароль пры ўваходзе ў горад, як якісьці ментальны код, набраўшы які, можна з Заслаўем ... Падрабязней »