На які фільм пайсці ў кіно? У канцы лета для кінаманаў не было іншага адказу: вядома, на новы фільм Квенціна Таранціна “Аднойчы ў… Галівудзе” з такім россыпам зорак, як Марго Робі, Курт Расэл, Леанарда Дзі Капрыа, Брэд Піт, Дакота Фанінг, Аль Пачына… Фільм сапраўды шэдэўр. Зроблены, між іншым, па ўсіх законах галівудскай кінафабрыкі. Але давайце вызначым тры прычыны, з-за якіх абавязкова ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Кіно
Мінск як месца, дзе здымаецца кіно…
Надоечы прэзентавалі новы турыстычны маршрут — па кінамясцінах беларускай сталіцы і яе ваколіц Новы турыстычны маршрут пакуль яшчэ не мае сваёй афіцыйнай назвы (можа, калі-небудзь ён будзе так і называцца — “Мінск кінематаграфічны”?). Наогул, гэта па сутнасці яшчэ толькі пілотны, пробны праект (а раптам не прыжывецца?), але напрыканцы мінулага года першы беларускі кінатур, ініцыіраваны кінастудыяй “Беларусьфільм”, усё-такі адбыўся: гэта была ... Падрабязней »
“Лістапад” — гэта адмысловы лад
Учора ўрачыста адкрыўся юбілейны, 25-ы, Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. За чвэрць стагоддзя мы неяк і не заўважылі, як з дастаткова сціплай культурнай падзеі ён ператварыўся ў вялікі міжнародны кінафорум, эпіцэнтр наватарскіх кінематаграфічных ідэй з усёй постсавецкай (і не толькі постсавецкай) прасторы, грандыёзнае свята для ўсіх кінаманаў Беларусі, як прафесіяналаў, так і аматараў. І мы ўжо нават не здзіўляемся, што наш ... Падрабязней »
Сonversation наўздагон “Лістападу”
Амаль месяц назад завяршыўся ХХІV Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Яшчэ вельмі добра памятаюцца многія фільмы, многія іншыя падзеі форуму… Але ўсё калі-небудзь заканчваецца. І сёння, каб паставіць пэўную ўмоўную кропку (а, хутчэй, коску перад наступным фестывалем), мы знаёмім нашых чытачоў з трыма рэжысёрамі, якія паказалі на ММКФ свае фільмы. Я доўга думаў, як адной назвай аб’яднаць гэтыя тры інтэрв’ю. Проста: ... Падрабязней »
Глядзім “маму!”, чакаем “Лістапад”…
На фоне таго аскомістага кінапапкорну, якім бессаромна корміць сёння нашых даверлівых гледачоў вялікі экран, кінаафіша верасня абяцала заўзятарам кіно некалькі сапраўды цікавых сустрэч з гэтым “найважнейшым з усіх мастацтваў”. Так, мы з вялікім нецярпеннем чакалі выхаду на экраны першай часткі расійскага кінапраекта “Гогаль” (гэта ж так не хочацца ўжываць нават само слова “серыял”!). Гэтае нецярпенне падаграваў ужо сам той факт, ... Падрабязней »
“Паўночнае ззянне” ззяла ўвечары
Доўгія вясеннія святы прынеслі радасць не толькі аматарам ляжання на ложку перад тэлевізарам, але і ахвочым да культурнага адпачынку. 19—25 красавіка ў Мінску і Віцебску — у аднайменных кінатэатрах “Мір” — прайшоў ІІІ фестываль кіно паўночных і балтыйскіх краін “Паўночнае ззянне” (Northern Lights). Гэта быў гэтакі “Лістапад” вясной — з інтэлектуальным зместам, з адкрытым пратэстам маскультуры, з відавочным нацыянальным скандынаўскім ... Падрабязней »
Насустрач кіно, насустрач натхненню!
Учора пачаў сваю работу XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”, арганізатарам якога па традыцыі стаў Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ-Карпарэйшн”, а заснавальнікамі выступілі Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”, Беларускага саюза кінематаграфістаў. А развітаецца кінафорум са сваімі прыхільнікамі праз тыдзень — 11 лістапада.Кінааматары добра памятаюць, як у мінулыя гады дзякуючы свайму любімаму кінафоруму ... Падрабязней »
Рэжысёрка і яе каманда
Сонечны лютаўскі дзень. Мінская сярэдняя школа № 170. Нішто ні каля школы, ні ўнутры яе не гаворыць пра тое, што тут адбываецца нешта незвычайнае. Ідуць заняткі, звіняць школьныя званкі, клічучы навучэнцаў на ўрокі ці запрашаючы іх на перапынкі. Звычайны дзень, калі дзеці вучацца, а настаўнікі вучаць і выхоўваюць. І толькі падняўшыся на другі паверх і прайшоўшы па калідоры да самай ... Падрабязней »
Памерці, каб выжыць, выжыць, каб адпомсціць
У калядныя дні, па падказцы сябра-фатографа, я разам з ім схадзіў у сталічны кінатэатр “Кастрычнік” на новае амерыканскае кіно — “Той, хто выжыў” (у рускім варыянце, які сёння на слыху ва ўсіх кінаманаў, — “Выживший”). Кожнага прыцягвала ў гэтым фільме сваё: майго сябра — праца выдатнага рэжысёра Алехандра Гансалеса Іньярыту, які летась здзівіў кінасвет сваім “Бёрдмэнам” і атрымаў за яго “Оскара”, ... Падрабязней »
Эверэст у тваёй душы… а “Лістапад” — у сэрцы
Ужо некалькі тыдняў запар фільм “Эверэст” займае першы радок у сусветным кінапракаце. Вышыня Эверэста складае 8848 метраў. Пасля 5000 метраў чалавеку становіцца цяжка дыхаць. Пасля 8000 метраў яму ўжо невыносна дыхаць. Фактычна, апынуўшыся на такой вышыні, ён паступова пачынае паміраць. У розных людзей назіраюцца пры гэтым розныя сімптомы. Адзін з самых страшных — калі чалавеку на лютым марозе, на вар’яцкім ... Падрабязней »