Новая кніга В.Д.Старычонка пра мнагазначнасць слова ў беларускай мове Кажуць, у наш час цікавасць да кнігі зменшылася, людзі мала чытаюць, а на змену кнігі прыйшлі электронныя камп’ютарныя сродкі, інтэрнэт-парталы і інш. З гэтым у пэўнай ступені можна пагадзіцца. У той жа час не страчваюць цікавасці тыя кнігі, якія напісаны на актуальныя тэмы, змяшчаюць карысную інфармацыю, прымушаюць думаць, заклікаюць да дыялогу ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Свет літаратуры
На адной хвалі з дзецьмі
Настаўнікі, выхавацелі, урачы і многія іншыя звязваюць сваю прафесію з дзецьмі. Усіх іх вылучаюць асаблівае стаўленне да дзяцей, асаблівы падыход, асаблівыя інтарэсы. Ці мелі вы зносіны з дзіцячымі пісьменнікамі? У іх быццам застаецца ў душы часцінка дзіцячага свету, дзіцячага ўспрымання, дзіцячай фантазіі, дзіцячага гумару, якія ўвасабляюцца ў цікавых і захапляльных творах для дзяцей. Яны заўсёды застаюцца маладымі і цікаўнымі. Такім ... Падрабязней »
Фестываль сямейнага чытання — 2017
Як выдатна, што традыцыі сямейнага чытання не забытыя, а працягваюць жыць у сучасным грамадстве! Вельмі важна, калі дзіця прыходзіць у бібліятэку разам з дарослымі, яны выбіраюць кнігу і чытаюць яе. У падтрымку сямейнага чытання ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк Мінска арганізавала мерапрыемства, на якім ганаравалі лепшыя чытацкія сем’і з 18 дзіцячых бібліятэк. У гэтым годзе нашымі ... Падрабязней »
Кніга. Яна жаночага роду…
Нават ніколі і не думаў пра гэта. А вось неяк задумаўся: у нашай мове ёсць граматычная катэгорыя роду (далёка не ў кожнай нацыянальнай мове яна ёсць!) і ёсць словы, па-філалагічнаму кажучы — лексемы, так бы мовіць прыроджаныя належаць толькі гэтаму, а не іншаму роду. Прыклады? Ды калі ласка! Радзіма, завіруха, чужаніца, сенажаць, адрына, восень, зіма, вясна, вясёлка… Гэта ўсё — ... Падрабязней »
Люты, амаль вясна…
Ці не праўда, сёлета дзіўная зіма? Такая ўжо анамальна цёплая, што, кажуць, нават буры мядзведзь Трышчан у мінскім заапарку выйшаў з зімовай спячкі, са сваёй бярлогі, амаль нічога не есць, толькі паціху соўгаецца ў вальеры і неўразумела азіраецца вакол: “І чаму гэта так цёпла, і чаму мне не даюць спаць?” Сапраўды, што гэта — сусветнае пацяпленне? Ці ўсё ж плён ... Падрабязней »
Высокі бераг — высокая паэзія
Анатацыя да новай кнігі паэзіі Казіміра Камейшы “Высокі бераг”, што бліжэй да завяршэння мінулага года пабачыла свет дзякуючы ТАА “Каўчэг”, дакладна перадае сутнасць яе зместу: “Ціхае лірычнае замілаванне, свежасць назіранняў, уражлівая вобразнасць — усё гэта характэрна вершам… Сама метафарычная напоўненасць радкоў, заўсёды нечаканы паварот думкі надаюць… своеасаблівае інтанацыйна-размоўнае гучанне, скіроўваюць чытача да творчага саўдзелу і роздуму”. Гэта і ёсць акурат ... Падрабязней »
За зоркай яго лёсу праз церні ў 100 гадоў
“— А ты чаму тут? — здзівіўся ён, аднойчы ўбачыўшы дзяўчыну ў душным памяшканні райваенкамата. — Дык я ж урач, лейтэнант запасу. У мяне ўжо і павестка ёсць. Буду праходзіць службу ў вайсковым шпіталі ў Полацку, — ціха прамовіла дзяўчына, паказваючы дакумент. — А майго брата Паўла таксама бяруць, а мне вось адмовілі, — маркотна сказаў Пётр. — У першую ... Падрабязней »
“Чалавек — толькі частка ўсяго жывога…”
Урок-гасцёўня, прысвечаны 40-годдзю аповесцi Вiталя Вольскага “Лёс Дункана” Вядучы. Добры дзень! Сёння ў нашай літаратурнай гасцёўнi свята. Мы адзначаем 40-годдзе вельмi цiкавай кнiгі беларускага пiсьменнiка Віталя Вольскага “Лёс Дункана”, напісанай у 1978 годзе. (Дэманструецца выстава кніг В.Вольскага.) Вядомы беларускі пісьменнік Янка Маўр пісаў, што “творы Вольскага вызначаюцца не толькі шырокімі навуковымі ведамі, але і глыбокай любоўю да прыроды. А разуменне ... Падрабязней »
Магія колеру
Каляронімы ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля” У любым літаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая і светлавая лексіка, якая валодае істотным семантычным, эмацыянальна-экспрэсіўным і сінтагматычным патэнцыялам. Калі чалавек нараджаецца ці памірае, ён бачыць святло. Святло выклікае колеравыя адчуванні, якія спадарожнічаюць чалавеку на працягу ўсяго жыцця, кладуцца ў аснову ўспрымання навакольнай рэчаіснасці, з’яўляюцца галоўным сродкам арыентацыі ў навакольным ... Падрабязней »
“…И назовет меня всяк сущий в ней язык…”
Імя Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна дарагое сэрцу кожнага магіляўчаніна, знаёмае нам з дзяцінства. Малы яшчэ не ўмее чытаць, але паўтарае ўжо за дарослымі “Ветер по морю гуляет и кораблик подгоняет…”. Памяць пра вялікага рускага паэта зберагаюць у Магілёве: у горадзе ёсць Пушкінскі праспект з помнікам паэту, імя славутага творцы носяць Цэнтральная гарадская дзіцячая бібліятэка, бібліятэчны каледж, каля якога ў 2015 годзе ... Падрабязней »