Архіў катэгорыі : Свет літаратуры

Глеба, спрыяльная для крэатыву

Тэма–дэвіз праекта “Грані творчасці” “Магутнае слова, ты, роднае слова!” натхняе беларускіх студэнтаў У сёлетніх “Гранях творчасці”, безумоўна, будзе прадстаўлена вялікая колькасць студэнтаў, творчых калектываў, якія ўдзельнічалі ў гэтым праекце і год, і два назад. І можна не сумнявацца, што тэма нашай мовы, нашага Купалы, нашых каранёў стане для іх такой жа блізкай, як і папярэднія тэмы Багдановіча і Скарыны. Яна ... Падрабязней »

Снежань: марыць, сустракацца, чакаць сюрпрызаў…

Учора пачаўся снежань, пачалася каляндарная зіма. Да Новага года, свята радасці і весялосці, яшчэ дастаткова далёка, наперадзе — чатыры доўгія снежаньскія тыдні. Нехта з нас любіць снежань, а нехта — не. Можна зразумець і адных, і другіх. У гэты перыяд найрадзей завязваюцца любоўныя інтрыгі і найчасцей здараюцца мігрэні… Раннія снежаньскія прыцемкі, густы ўсюдыісны туман, соннае калыханне замерзлых пасажыраў у тваім ... Падрабязней »

Пад знакам рэвалюцыйнай грамадскасці

Літаратурна-крытычная дзейнасць Цішкі Гартнага ў 20-я гады ХХ стагоддзя Ад рэдакцыі Сёння ў нашай рубрыцы “Гісторыя літаратуры” вялікі літаратуразнаўчы артыкул настаўніцы беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 Асіповіч Наталлі СУКОРА “Пад знакам рэвалюцыйнай грамадскасці (літаратурна-крытычная дзейнасць Цішкі Гартнага ў 20-я гады ХХ стагоддзя)”. Гэты артыкул не толькі вялікі, але і дастаткова складаны, насычаны цытатамі Цішкі Гартнага. І прысвечаны ... Падрабязней »

Урачыста і з любоўю

Літаратурна-музычнай гасцёўняй, якая працуе пры Баранавіцкім дзяржуніверсітэце, кіруе дацэнт кафедры педагогікі і псіхалогіі кандыдат медыцынскіх навук Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень. Акрамя больш як 300 навуковых прац, яна выдала некалькі паэтычных зборнікаў. У згаданым творчым аб’яднанні прымаюць удзел не толькі сталыя паэты, але і аўтары-пачаткоўцы. Іх песні гучаць не толькі ў выкананні самадзейных артыстаў, але нават і лаўрэатаў “Славянскага базару ў Віцебску”. ... Падрабязней »

Народа душа і голас

У сярэдняй школе гарадскога пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна адметна прайшла дэкада беларускай мовы і літаратуры “Купала і Колас — народа душа і голас”. На працягу дзесяці дзён праводзіліся розныя мерапрыемствы, на якіх вучні, настаўнікі і бацькі прайшліся жыццёвымі сцяжынкамі юбіляраў, прыгадалі цудоўныя радкі з іх твораў, зазірнулі ў таямніцы шчырай беларускай душы, адданай свайму народу, сваёй зямлі. Запрашаем вас пагартаць ... Падрабязней »

Пад сузор’ем песняра

У Верхменскай сярэдняй школе імя В.А.Тумара вялікая ўвага ўдзяляецца святкаванню 135-годдзя Якуба Коласа. Гэта абумоўлена найперш тым, што тут працаваў Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч. У Верхменскае народнае вучылішча ён быў пераведзены ў студзені 1906 года, але працаваў там нядоўга, бо быў звольнены з пасады настаўніка за ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе летам таго ж года. Ёсць меркаванне, што менавіта ў “верхменскі” ... Падрабязней »

Кожны Коласа пачуў

У шосты школьны дзень у сярэдняй школе № 3 Ашмян прайшло літаратурна-музычнае мерапрыемства “Каб кожны Коласа пачуў…”, прымеркаванае да 135-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка. Мэтай правядзення гэтага літаратурнага свята была папулярызацыя беларускай мовы і літаратуры, пашырэнне ведаў вучняў і іх бацькоў аб жыцці і творчасці Якуба Коласа, прывіццё пачуцця гонару за знакамітых людзей Беларусі. Даніну памяці і пашаны да ... Падрабязней »

Колас у пяшчотных руках

Учора споўнілася 135 гадоў з дня нараджэння класіка Шчыра кажучы, дабірацца да Мікалаеўшчыны са сталіцы, калі не маеш свайго аўто, не вельмі зручна. Хоць гэта ўсяго толькі 70 з нечым кіламетраў, але, каб прыехаць туды самай раніцай, трэба нават крыху напружыцца: устаць рана-рана, на адным з першых паяздоў метро даехаць да вакзала, потым сесці на маршрутку, цягнік або электрычку, каб ... Падрабязней »

На паэтычных арэлях

Анатоль Зэкаў паспяхова зарэкамендаваў сябе ў многіх літаратурных жанрах, але ў апошнія гады ўсё больш схіляецца да дзіцячай літаратуры. Сведчанне гэтага — кнігі “Як Гаўка ў космас збіраўся”, “Вожык вёз сараканожак”, “Безбілетны Зай”, “Азбуку мядзведзь вучыў”, “Лічба з літарай сябруюць”. Не выключэннем стала і нядаўняя кніга “Птушыныя арэлі”, якая пабачыла свет у Выдавецкім доме “Звязда”. У ёй — вершы, небыліцы, ... Падрабязней »

Сонечны горад і… бель душы

Прыемна напаткаць у літаратуры новае імя. Удвая радасна, калі ў дэбютанта цікавыя творы. Тым больш ухвальна бачыць, што наступныя публікацыі не менш значныя. Выхад жа кнігі маладога аўтара — сапраўднае свята. Не толькі для яго самога, але і для ўсіх яго прыхільнікаў. Такое свята нядаўна і падрыхтаваў Выдавецкі дом “Звязда”, выпусціўшы першую кнігу Юліі Алейчанка “Пад чароўным шкельцам”. У ёй ... Падрабязней »