Архіў катэгорыі : Свет літаратуры

Полацк запрашае на свята!

У старажытным Полацку мне даводзілася бываць неаднойчы. Толькі па рэдакцыйных заданнях ажно 4 разы: у 2003 годзе на Дні беларускага пісьменства, калі адпаведныя ўрачыстасці тут ладзіліся дзясяты раз у гісторыі гэтага свята і другі раз у гісторыі самога Полацка; у 2010 годзе, калі Полацк быў аб’яўлены культурнай сталіцай Беларусі; у 2012 годзе, калі Полацк адзначаў сваё 1150-годдзе; нарэшце, зусім нядаўна, у ... Падрабязней »

Горад, які глядзіць…… У вечнасць і ў  будучыню

* * * У тым, што сістэма адукацыі Полацка і Полацкага раёна ўмее арганізоўваць маштабныя, прыгожыя і запамінальныя гарадскія, раённыя, абласныя і нават рэспубліканскія мерапрыемствы, палачанам і гасцям горада даводзілася за апошнія гады пераконвацца не раз. Успомніць хаця б незабыўнае свята 1150-годдзя Полацка ў маі — чэрвені 2012 года з яго яркімі канцэртамі дзіцячых творчых калектываў з Полаччыны і іншых ... Падрабязней »

Мастак, які апявае Віцебск

Марк Шагал! Колькі ўсяго звязана з імем гэтага выбітнага мастака ў нас на Віцебшчыне! Як гэты чалавек любіў і праславіў родны горад Віцебск на ўвесь свет! Аб адным мерапрыемстве, прысвечаным 130-годдзю з дня нараджэння мастака і праведзеным у бібліятэцы гімназіі № 5 Віцебска, хацелася б расказаць нашым чытачам. Ніхто са старшакласнікаў, якія прысутнічалі на мерапрыемстве “Мастак, які апявае Віцебск”, не ... Падрабязней »

“Я ў долю народа свайго ўзіраюся…”

(Некаторыя разважанні аб творчасці Янкі Купалы) * * * Першыя творы Янкі Купалы напісаны, як вядома, па-польску, але неўзабаве, як азарэнне, прыйшло разуменне: для больш поўнага і свабоднага самавыяўлення і самарэалізацыі, каб цябе пачулі людзі, пачуў і зразумеў народ, трэба размаўляць з ім на роднай мове. Купала, такім чынам, — з’ява не выпадковая, а лёсавызначальная. 15 мая 1905 года ў ... Падрабязней »

Таму, каго люблю…

Не ведаю, як у каго, а ў мяне ў дачыненні да нашых класікаў былі заўсёды нейкія асабліва любімыя іх кнігі, дакладней, выданні. У дачыненні да Янкі Купалы першае — гэта зборнік “Янка Купала. Паэмы. Драматычныя творы” (Мінск, “Мастацкая літаратура”, 1989). Нават не ведаю, чаму стаўлю гэтае выданне на першае месца. Можа, таму, што тут сапраўды сабраны ўсе яго лепшыя паэмы, ... Падрабязней »

Нацыянальная літаратурная прэмія — гэта не самамэта, а справа гонару нашай літаратуры

Днямі ў сталіцы прайшла прэс-канферэнцыя на тэму “Аб правядзенні конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі, дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Алесь Бадак, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах і вядомы пісьменнік літкансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Марчук. Пачаўшы гутарку з журналістамі, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі ... Падрабязней »

Што ў тваім значэнні, слова?

Лаўрэат многіх прэстыжных літаратурных прэмій Міхась Пазнякоў — з тых нямногіх беларускіх пісьменнікаў, якія не толькі паспяхова працуюць у розных жанрах, але і з’яўляюцца выдатнымі мовазнаўцамі. А тое, што Міхась Паўлавіч — такі знаўца роднай мовы, якому можна па-добраму пазайздросціць, асабліва засведчыў яго “Слоўнік беларускай літаратурнай мовы”. Аб яго значнасці і запатрабаванасці гаворыць ужо тое, што ён вытрымаў два выданні. ... Падрабязней »

Ці трэба стрыгчы вожыка

Імя Алеся Пісьмянкова, 60-годдзе з дня нараджэння якога адзначылі напрыканцы лютага аматары яго паэзіі, вядома і дарослым, і дзецям. Для апошніх пісьменнік выдаў зборнікі вершаў “Заўзятары”(1993), “Ласуны-веселуны” (1996) і “Мы з братам” (2003). Няма сумнення, што гэты спіс значна пашырыўся б, каб не заўчасная смерць, якая без малога трынаццаць гадоў назад спыніла жыццёвы шлях паэта. Скажам адразу: Алесь Пісьмянкоў як ... Падрабязней »

Углядацца ў жыццёвую мудрасць

З першых гадоў сваёй літаратурнай творчасці Уладзімір Ліпскі вызначыў сабе неабыякавую мэту: знайсці сябе, раскрыць свае здольнасці, выявіць найлепшыя якасці чалавека-творцы. У сваёй публіцыстычнай кнізе “Знайсці сябе”, выдадзенай у 1974 годзе, ён пераканальна паказаў, як і ў імя чаго стараліся шматлікія людзі, каб дасягнуць жаданых вынікаў. Яны, моцныя духам, не шукалі лёгкіх дарог, жыла б толькі Радзіма мілая, і спелі ... Падрабязней »

Францыск, мы табе ўдзячны…

Сёння, калі ўжо больш за месяц гаспадарыць 2017 год, я думаю, мы ўсё яшчэ не зусім усведамляем, якое свята ў нас, беларусаў, у гэтым годзе. Можаце самі правесці эксперымент. Запытайце любога сустрэчнага на вуліцы: “Якая глабальная падзея адбылася 500 гадоў назад?” Добра будзе, калі хоць кожны пяты з вамі апытаных успомніць пра Францыска Скарыну, які 6 жніўня 1517 года выдаў ... Падрабязней »