Архіў катэгорыі : Свет літаратуры

У святле сатыры і гумару

Да 120-годдзя Кандрата Крапівы У снежні 1922 года, на самым пачатку свайго творчага шляху, Кандрат Крапіва напісаў цікавы алегарычны верш “Крапіва”, які адразу стаў папулярным сярод чытачоў. Даследчыкі называюць яго паэтычнай дэкларацыяй, праграмным творам пісьменніка. Верш раскрываў змест псеўданіма аўтара і абгрунтоўваў сатырычную стратэгію мастацкай творчасці: “Я ў мастацкім агародзе // Толькі марная трава. // А якая? — смех, дый годзе: ... Падрабязней »

Як для дарослых, толькі яшчэ лепш…

Сёння, 2 красавіка, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Гэтае свята з’явілася ў сусветным календары свят у 1967 годзе, з такой ініцыятывай тады выступіў Міжнародны савет па дзіцячай кнізе (International Board on Books for Young People, IBBY), а дзень 2 красавіка для святкавання быў выбраны невыпадкова — менавіта 2 красавіка 1805 года нарадзіўся вялікі казачнік Ханс Крысціян Андэрсен. Сёння ... Падрабязней »

Углядаючыся адно ў аднаго

Днямі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла вечарына, прысвечаная 135-годдзю кітайскага пісьменніка Лу Сіня (1881—1936) і 110-годдзю з пачатку літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа. Удзел у імпрэзе прынялі кітайскія і беларускія студэнты, пісьменнікі, журналісты, музейныя работнікі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся першы сакратар Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Хунвэй. “І Лу Сінь, і Якуб Колас — пісьменнікі адной ... Падрабязней »

Радзіме заўсёды служыць, альбо Сэрцам народжанае

Чытаю і перачытваю новы вершаваны зборнік паэтэсы настаўніцы Мачульскай базавай школы, што на Століншчыне, Галіны Бабарыка “Дарога ў восень”, якая выйшла ў брэсцкай друкарні “Альтэрнатыва”, адзначаю сілу яе паэтычнага таленту і нястомную творчую працавітасць, пазіраю на партрэт гэтай мілавіднай паляшучкі, а ў душы спее вывад, што таленавітая паэтэса і сапраўды “па сусветным агульным Законе жыве”, бо ўсё сваё жыццё яна ... Падрабязней »

Тое, што застанецца…

Багата ілюстраваныя кнігі “Белорусское кино в лицах” і “Белорусское кино в лицах. Персоналии”, у выходных даных якіх пазначаны нашы з мастачкай Ірынай Мацкевіч прозвішчы, насамрэч, унікальныя выданні. Ім наканавана застацца помнікам самаахвярнай працы каманды аўтараў-укладальнікаў на чале з Вольгай Нячай і ўсіх, хто мае дачыненне да з’яўлення гэтага гімна нашаму кіно. Аналагаў выданням не было ў гісторыі даследавання айчыннага кіно. ... Падрабязней »

На крылах творчасці – у палац!

Апошнім прыпынкам у маім кароткім падарожжы па адукацыйным Шчучыне быў Шчучынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, і ў гэтым, здаецца, была свая адмысловая логіка, свой сэнс. Пабываўшы да гэтага ў гімназіі і яслях-садзе — гэта значыць ва ўстановах агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, для поўнага задавальнення ад камандзіроўкі я мусіў мець яшчэ і нешта ў дадатак. І акурат гэтым дадаткам ... Падрабязней »

Дзіця робіць кнігу…

Дзіця робіць кнігу… Яно не ўмее яшчэ нават толкам чытаць — ну а хіба будзеш патрабаваць гэтага ад 3—4-гадовага дзіцяці? Але ўжо робіць кнігу! Сваю! Першую! Ведаючы, што яна выйдзе ў адмысловай “Дзіцячай друкарні” і што на свяце Дня беларускага пісьменства гэтую кнігу ўбачаць, нават патрымаюць у руках сур’ёзныя дарослыя дзядзі і цёці, будуць гартаць яе і ўсміхацца, захапляцца, здзіўляцца… ... Падрабязней »

Ім ёсць кім і чым ганарыцца

Падчас сваёй камандзіроўкі ў Шчучын яшчэ па дарозе з аўтавакзала ў райвыканкам я паспеў неаднойчы па-сапраўднаму здзівіцца. Ішоў сабе па вуліцы Савецкай, з цікаўнасцю аглядаючы незнаёмы горад, і раптам нейкая неадольная сіла прымусіла мяне зірнуць строга направа, а там на мяне пазіраў… гіганцкі Францыск Скарына са сцяны аднаго з будынкаў. Няцяжка было адразу зразумець, што гэта школа (як высветлілася, 2-я ... Падрабязней »

На свяце ў Шчучыне будзе ўпершыню ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія

Напярэдадні свята Дня беларускага пісьменства міністр інфармацыі Лілія Станіславаўна Ананіч па традыцыі сабрала журналістаў на прэс-канферэнцыю, каб анансаваць праграму святочных мерапрыемстваў, расставіць у ёй пэўныя акцэнты і адказаць на пытанні медыйшчыкаў. А пачала яна з таго, што літаральна толькі-толькі вярнулася са Шчучына (прэс-канферэнцыя праходзіла ў панядзелак, 31 жніўня), дзе ўрачыста адкрывала новы аб’ект — кніжную краму “Несцерка”. І ёй было ... Падрабязней »

Добрае далёка чутно…

У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыў свет унікальны даведнік — першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў Косаўшчыны. Косаўшчына займае значную частку Івацэвіцкага раёна, а гэта больш за 60 вёсак, размешчаных вакол мястэчка Косава, якое значны час было цэнтрам асобнага раёна. Гаворкі на гэтай тэрыторыі адносяцца да гродзенска-баранавіцкай дыялектнай групы, якая вельмі блізкая да беларускай літаратурнай мовы і вызначае яе ... Падрабязней »