Да 120-годдзя Кандрата Крапівы У снежні 1922 года, на самым пачатку свайго творчага шляху, Кандрат Крапіва напісаў цікавы алегарычны верш “Крапіва”, які адразу стаў папулярным сярод чытачоў. Даследчыкі называюць яго паэтычнай дэкларацыяй, праграмным творам пісьменніка. Верш раскрываў змест псеўданіма аўтара і абгрунтоўваў сатырычную стратэгію мастацкай творчасці: “Я ў мастацкім агародзе // Толькі марная трава. // А якая? — смех, дый годзе: ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Рознае
“Вера без мастацтва не існуе…”
У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пляцоўка Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў на сталічным праспекце Незалежнасці, 47) сёння працуе незвычайны праект вядомага айчыннага фотамастака Валерыя Вядрэнкі “Паклон Гаўдзі”. “Незвычайны” ў гэтым выпадку — зусім не чарговы банальны рэверанс у бок аўтара, які і сваімі ранейшымі выставамі прымушаў па-новаму, здзіўлена ўглядацца ў, здавалася б, вельмі знаёмыя, знакавыя беларускія архітэктурныя і прыродныя аб’екты (топасы) ... Падрабязней »
Як для дарослых, толькі яшчэ лепш…
Сёння, 2 красавіка, у свеце адзначаецца Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. Гэтае свята з’явілася ў сусветным календары свят у 1967 годзе, з такой ініцыятывай тады выступіў Міжнародны савет па дзіцячай кнізе (International Board on Books for Young People, IBBY), а дзень 2 красавіка для святкавання быў выбраны невыпадкова — менавіта 2 красавіка 1805 года нарадзіўся вялікі казачнік Ханс Крысціян Андэрсен. Сёння ... Падрабязней »
Крэатыўная цымбалістка
У яе візітоўцы так і пазначана: “Валерыя Ільюшэнка. Крэатыўная цымбалістка”. Крыху ніжэй: “Лаўрэат міжнародных і тэлевізійных конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі”. Яшчэ крыху ніжэй: “Дару пазітыў праз музыку, закранаю струны вашай душы”. Такая самапрэзентацыя інтрыгуе, асабліва выраз “крэатыўная цымбалістка”. Што ж такога крэатыўнага можна зрабіць з традыцыйным беларускім інструментам, музычным сімвалам нашай краіны? Устаўляю ... Падрабязней »
“Кітаянка”
Кацярына Макоска — настаўніца кітайскай мовы сталічнай гімназіі № 23 з беларускай мовай навучання. Настаўнічае чацвёрты год, і трэба прызнаць, што робіць гэта з задавальненнем. Хоць кітайская вельмі мудрагелістая для нас мова, але Кацярына Уладзіміраўна пераканана: яе можна вывучыць. Прынамсі, яе шасцікласнікі ўжо спакойна падтрымліваюць размову з кітайскім субяседнікам. Сама ж Кацярына Уладзіміраўна ў кітайскую прыйшла з іспанскай. Так, на ... Падрабязней »
Культасветніца
Дэманстраваць, маляваць, выразаць, прыклейваць, тлумачыць. Насамрэч, пералік дзеянняў, якія выконвае настаўніца выяўленчага мастацтва Святлана Жук, бязмежны. Яна займаецца культурнай асветай сваіх вучняў. А яшчэ мая гераіня — намеснік дырэктара, таму ўвесь час аналізуе стан спраў, прымае рашэнні, ставіць новыя задачы для сябе і сваіх калег. Ёй удаецца размяжоўваць культурна-мастацкае і кіраўніцкае. Цяпер Святлана Аляксандраўна працуе ў новай школе № 10 ... Падрабязней »
Рэжысёрка і яе каманда
Сонечны лютаўскі дзень. Мінская сярэдняя школа № 170. Нішто ні каля школы, ні ўнутры яе не гаворыць пра тое, што тут адбываецца нешта незвычайнае. Ідуць заняткі, звіняць школьныя званкі, клічучы навучэнцаў на ўрокі ці запрашаючы іх на перапынкі. Звычайны дзень, калі дзеці вучацца, а настаўнікі вучаць і выхоўваюць. І толькі падняўшыся на другі паверх і прайшоўшы па калідоры да самай ... Падрабязней »
“Палымянка”, тэатралка
Знаёмцеся: Алена Мальчэўская. Нарадзілася ў Лепелі. Скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, пазней — аспірантуру пры ім. З 2011 года выкладае на кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі Інстытута журналістыкі БДУ. З 2014 года — намеснік галоўнага рэдактара літаратурна-мастацкага часопіса “Полымя”. Тэатральны крытык, журналістка, пісьменніца. — Алена Аляксандраўна, у кантэксце сучаснай айчыннай літаратурна-мастацкай крытыкі ваша імя трывала асацыіруецца менавіта з тэатральнай крытыкай, тэатрам, ... Падрабязней »
Углядаючыся адно ў аднаго
Днямі ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшла вечарына, прысвечаная 135-годдзю кітайскага пісьменніка Лу Сіня (1881—1936) і 110-годдзю з пачатку літаратурнай дзейнасці Якуба Коласа. Удзел у імпрэзе прынялі кітайскія і беларускія студэнты, пісьменнікі, журналісты, музейныя работнікі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся першы сакратар Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Чжан Хунвэй. “І Лу Сінь, і Якуб Колас — пісьменнікі адной ... Падрабязней »
Паглядзець інакш…
На тыдні ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І з’езда РСДРП” адбылася афіцыйная перадача вядомым расійскім майстрам-мікрамініяцюрыстам з Омска Анатолем Каненкам у збор НГМ самай маленькай у свеце кнігі вершаў Максіма Багдановіча “Вечар” памерам 1х1 мм і мікрамініяцюрнага герба Рэспублікі Беларусь, устаўленага ў палавінку кедравага арэшка. Надзвычай сімвалічнай у Год культуры назваў гэтую падзею дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея ... Падрабязней »