Архіў катэгорыі : Рознае

Гісторык, пісьменнік, журналіст Алесь МАРЦІНОВІЧ: “Вазьмуся за дзённік у сваім наступным жыцці…”

Сёння госць нашага “Рэя” — вядомы гісторык, пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч. Сярод літаратарскай кагорты сёння не шмат знойдзецца тых, хто так шмат зрабіў для папулярызацыі нашай літаратуры і гісторыі. Алесь Андрэевіч — аўтар шматтомнай гісторыі Беларусі ў асобах (кнігі “Зерне да зерня”, “Хто мы, адкуль мы…”, “У часе прасветленыя твары”, “Элегіі забытых дарог”, ... Падрабязней »

Момант ісціны

Некалькі гадоў назад, будучы на стажыроўцы ў Берліне, уразіўся неймавернай колькасці гарадскіх скульптур у нямецкай сталіцы — на праспектах, у парках, проста ў былых гэдээраўскіх шэрых дварах, ля шэрых пад’ездаў жылых дамоў. Хадзіў па Берліне з фотаапаратам і літаральна не выпускаў яго з рук. Прызнацца, думаў тады: “Навошта іх немцы столькі наставілі?” А сам фатаграфаваў, фатаграфаваў, фатаграфаваў… І, яшчэ думаў: ... Падрабязней »

Што ў імені тваім, Алаіза?

Зусім хутка — 15 ліпеня — споўніцца 140 гадоў з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Шчучыншчына актыўна рыхтуецца да юбілею сваёй знакамітай зямлячкі — адкрывальніцы новай старонкі ў беларускай літаратуры, грамадскага дзеяча, публіцыста і педагога. Свой сціплы ўклад у падрыхтоўку да свята зрабілі юныя даследчыкі з гуртка “Краязнаўства” Шчучынскага палаца творчасці дзяцей і моладзі. На працягу двух гадоў гурткоўцы паралельна ... Падрабязней »

Пад крыламі “Пегасіка”

У Забалацкім яслях-садзе — сярэдняй школе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці з поспехам працуе літаратурны клуб “Пегасік”, які аб’ядноўвае здольных да творчасці і прыгожага слова вучняў. У канцы мінулага года клуб адзначыў свой 10-гадовы юбілей. Гэта было тады незабыўнае свята, якое прайшло ў форме прэзентацыі. Прысутнічалі ўдзельнікі раённага семінара, былі запрошаны ганаровыя госці: былы дырэктар школы М.М.Лях, загадчык аддзела грамадска-палітычнага жыцця ... Падрабязней »

Чырлідынг: мастацтва ці спорт?

Сёння словам “чырлідынг” ужо мала каго здзівіш. Тыя, хто валодае англійскай, лёгка патлумачаць яго этымалогію: ад англійскіх cheer (прызыўны вокліч) і to lead (кіраваць, весці). І сама гэтая з’ява — чырлідынг — трывала ўвайшла ў сённяшняе жыццё. Мы бачым гэтых прыгожых і бадзёрых дзяўчат з пампонамі ў праходах на трыбунах, калі глядзім матч па гандболе ці хакеі. Па прафесійным чырлідынгу ... Падрабязней »

Знакі незалежнасці

Заўтра мы будзем святкаваць наша галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Кожная краіна, чый народ лічыць сябе вялікім, лічыць вялікім і гэтае сваё свята. Францыя — 14 ліпеня, калі звычайныя парыжане ўзялі Бастылію, непрыступную крэпасць, у якой кароль хаваў сваіх непрыяцеляў. Нямеччына — 3 кастрычніка, бо менавіта 3 кастрычніка 1990 года Федэратыўная Рэспубліка Германія прыняла з душой сваіх ... Падрабязней »

Той, хто вяртае імёны

Амаль штодня мы з ім бачымся на прыступках старога Дома друку, пабудаванага яшчэ з удзелам палонных немцаў. Здароўкаемся, рукаемся. Ён, як заўсёды, не забываецца спытаць: “Как там папа?” (Мой бацька з ім сябруе ўжо не адзін дзясятак гадоў.) Іншы раз ён проста зазірне ў наш працоўны кабінет на другім паверсе Дома друку і скажа ўсім нам, супрацоўнікам “Настаўніцкай газеты”, каб ... Падрабязней »

Тры кніжкі ад супрацоўнікаў Мастацкага

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь зладзіў вялікую праграму: конкурс дзіцячага малюнка, адкрыццё выставачнага інтэрактыўнага дабрачыннага праекта “Белая кветка — дзецям” і інш. Адным са значных мерапрыемстваў дня стала прэзентацыя трох кніжак з серыі “Дзецям пра мастацтва”, выдадзеных НММ і выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, аўтарства супрацоўнікаў музея. Усе гэтыя тры кніжкі, як ... Падрабязней »

Крылы

Што галоўнае для дзіцяці? Набыць свой голас. Каб выказаць тое, дзеля чаго, магчыма, і з’явіўся на гэты свет. Зрабіць першы крок. Каб выйсці ў свет і адчуць, што побач ёсць тыя, хто твой голас пачуе і дапаможа ўстаць на ногі, а калі спатыкнешся, падтрымае… Гэтая скульптурная кампазіцыя, якую вучань 9 класа гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка Павел Велімайтыс паказаў на адным ... Падрабязней »

А ў нас вячоркі!

У Мілевіцкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе распрацавана і другі дзясятак гадоў дзейнічае праграма “Спадчына”. Важным сродкам фарміравання гарманічна развітой асобы з’яўляюцца фальклорныя святы. Іх каштоўнасць заключаецца ў тым, што яны не толькі ствараюць удзельнікам святочны настрой, але і абуджаюць пачуццё прыгожага, уводзяць дзіця ў фантастычны свет абраднага дзеяння, сатканага з традыцыйных песень, вобразаў, сімвалаў. Удзел дзяцей у абрадавых святах ... Падрабязней »