Архіў катэгорыі : Рознае

Аляксандр ПУЦЕЙКА: “Праз тэатр чалавек ні ў якім разе не стане горшым. Тэатр ідзе яму толькі на дабро…”

От жа, напісаў у прэамбуле да сённяшняга культуралагічнага дадатку “Рэй”, што буду пазбягаць якіх-небудзь каментарыяў да слоў маіх суразмоўцаў! Але хоць якіх-небудзь рэмарак я ўсё ж не пазбаўлюся. Едучы днямі ў госці да начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Аляксандра Пуцейкі, я валодаў, са слоў галоўнага адміністратара Новага драматычнага тэатра Мінска Аляксандра Навумавіча Хаета, мінімальнай інфармацыяй, што паміж ... Падрабязней »

Ірына РАДЗЬКОВА: “Трэба спяваць у першую чаргу сваёй душою…”

Яшчэ адзін голас нашага сённяшняга канцэптуальна “галасістага” “Рэя”, прычым голас у розных сэнсах (і як голас з газеты, і як зусім рэальны пявучы голас) — гэта голас кіраўніка ансамбля народнай музыкі “Медуніца” мінскай сярэдняй школы № 11 Ірыны Анатольеўны Радзьковай. Друкуем без каментарыяў яе развагі пра сваё жыццё і пра жыццё ансамбля, а побач, асобна — голас яе калегі намесніка ... Падрабязней »

Бібліятэка + школа = любоў і веды

Днямі давялося стаць сведкам неардынарнага мерапрыемства, якое праходзіла ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У галоўную кніжную скарбніцу нашай краіны завітала група школьнікаў з мінскай сярэдняй школы № 97 разам са сваёй любімай настаўніцай класным кіраўніком Святланай Міхайлаўнай Гудковай. Спачатку для іх правялі невялікую экскурсію па бібліятэцы, падчас якой расказалі пра яе гісторыю, некаторыя механізмы работы і сакрэты, пра тое, як і ... Падрабязней »

Дзённік з вайны…

Было б несправядліва, падрабязна расказаўшы пра літаратурны музей Андрэя Макаёнка Журавіцкай сярэдняй школы, зусім не ўспомніць і пра яшчэ адну музейную іскрынку гэтай установы адукацыі — гісторыка-краязнаўчы музей “Наша спадчына”. Гэты музей таксама па-свойму ўнікальны і па-свойму прывязаны да журавіцкай зямлі. Прывязаны праз Памяць з вялікай літары. Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займаюць стэнды, прысвечаныя тым вайсковым фарміраванням, якія змагаліся з ... Падрабязней »

Тры цэнтры творчай энергіі

Цэнтр першы: “Крынічка” б’е і сілкуе… Рагачоўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі з’яўляецца мнагапрофільнай структурай у сістэме дадатковай адукацыі Рагачоўшчыны. Спектр кірункаў аб’яднанняў па інтарэсах РРЦТДіМ вельмі разнастайны. Гэта музычная творчасць (струнныя інструменты, народныя інструменты, вакальны ансамбль, сольныя спевы, фальклорны ансамбль), харэаграфічная творчасць (спартыўны танец, сучасная харэаграфія), тэатральная творчасць (тэатр лялек, літаратурная творчасць), выяўленчае мастацтва (малюнак, жывапіс), дэкаратыўна-прыкладная творчасць (арыгамі, ... Падрабязней »

Дарогі і ўрокі Андрэя Макаёнка

Аграгарадок Журавічы, які знаходзіцца прыблізна за 40 кіламетраў ад Рагачова, сустракаў мяне лагодным жнівеньскім сонцам, вясковай сцішнасцю і… добразычлівай усмешкай-прывітаннем дырэктара Журавіцкай сярэдняй школы імя А.Я.Макаёнка Людмілы Міхайлаўны Баруценка. Першыя хвіліны знаёмства — і я, што называецца, у тэме. Журавіцкая сярэдняя школа, якая носіць імя народнага пісьменніка і ў якой ёсць літаратурны музей Андрэя Макаёнка, знаходзіцца на вуліцы Андрэя Макаёнка; ... Падрабязней »

Сусвет гісторыі — на пятачку жыцця

Маё знаёмства з канкрэтнымі ўстановамі сярэдняй адукацыі Рагачова пачалося з рагачоўскай сярэдняй школы № 2 імя В.М.Калеснікава, якая заходзіцца ў цэнтральнай частцы горада на перасячэнні вуліц Цымермана і Луначарскага. Маім уважлівам гідам-суразмоўцам тут была настаўніца гісторыі і грамадазнаўства вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, кіраўнік раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства, удзельнік творчай групы настаўнікаў пры Акадэміі паслядыпломнай адукацыі, неаднаразовая пераможца Рэспубліканскага ... Падрабязней »

“Усе мы, рагачоўцы, крыху Гервасіі Вылівахі…”

Безумоўна, святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня беларускага пісьменства не абыдуцца без актыўнага ўдзелу ў іх педагогаў і навучэнцаў Рагачоўшчыны, а адказнасць за гэта ўскладзена на плечы адукацыйнай вертыкалі ад Мінска да Гомеля і да самога Рагачова.  Так, у Міністэрстве адукацыі былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па святкаванні дня Беларускага пісьменства ва ўстановах адукацыі, а намаганнямі ўпраўлення адукацыі Гомельскага выканкама, аддзела адукацыі, ... Падрабязней »

Футбол і хакей па-беларуску

Вядомы беларускі журналіст, футбольны тэлекаментатар, супрацоўнік газеты “Прессбол” Сяргей Новікаў: “Беларуская мова i футбол, на жаль, не ўсталявалi дагэтуль адноciн, якiх яны — што гульня, што мова — бясспрэчна, вартыя. Тым не менш спакваля iх узаемная прыязнасць мацнее i будучае вялiкае каханне здаецца непазбежным. Велiзарная i самаадданая праца Міколы Касцюкевіча, яго даследчая апантанасць наблiжаюць жаданы час, бадай, больш настойлiва i ... Падрабязней »

Блакітнае шчаня, або Драма з сабачкам

Амаль кожны тэатр па-свойму дбае аб уласным дзіцячым рэпертуары, бо ў кожнага — свае магчымасці, спецыфіка, выразныя сродкі. Музычна-тэатральнае мастацтва ў параўнанні з іншымі відамі мае мноства прыярытэтаў. У оперы сплаўлены музыка і слова, у балеце па-рознаму спалучаюцца музыка і танец, а ў мюзікле, пра які і пойдзе гаворка, ажно тры складнікі ўтвараюць адзінае цэлае: музычны, вербальны і танцавальна-пластычны. Менавіта ... Падрабязней »