Каля 1,5 тысячы дзяцей з амаль 190 калектываў сабраў у Кобрыне VI адкрыты абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Радавод”. Арганізавалі мерапрыемства, якое праходзіла ў гарадскім парку імя А.В.Суворава, упраўленне адукацыі і галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці і абкам БРСМ. Фестываль праводзіцца з 2004 года з мэтай захавання і папулярызацыі ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Рознае
Кампазітар Валянціна СЯРЫХ: “Я ведала пра сваіх дзетак тое, што не ведалі іх бацькі. І тады выхоўвала іх па-свойму…”
Скажу шчыра, як было: кампазітар сябар Саюза кампазітараў Беларусі Валянціна Сярых мне першай пазваніла з чужых людзей, калі памёр мой дзядзька — народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. “Я — Валянціна Сярых, кампазітар. Я вас знайшла ва “УКантакце”. Дазвольце выказаць свае спачуванні. У мяне на словы Ніла Сымонавіча ёсць шмат песень. А яшчэ ён мяне ў свой час канчаткова натхніў на ... Падрабязней »
Жыццё выдатнае!
Ты панура ідзеш па шумным сталічным праспекце — заклапочаны, абцяжараны сваімі невясёлымі думамі, стомлены жыццём, разлюблены, расчараваны, абылганы… Калі гэта так, то ў такім выпадку табе, мой самотны дружа-чытач, якраз сюды — па плошчу Якуба Коласа, дзе напрыканцы мая ўжо пяты раз разгарнуўся вулічны выставачны праект “Мастак і горад”. Творы выдатнага беларускага мастака Валянціна Губарава развеяць твае сумныя думкі, вернуць ... Падрабязней »
Дотык да прыгожага
У бібліятэцы Ганцавіцкай гімназіі, каб падкрэсліць важнасць кнігі ў нашым жыцці, арганізавана незвычайная кніжная выстава. Галоўным экспанатам тут з’яўляецца кніга, якая выклікае неймаверную колькасць пытанняў. Яна спрэчная і адначасова неаспрэчная. Гэта адзіны экзэмпляр у бібліятэцы, і інвентарны нумар у яе заўсёды будзе № 1. Паступлення такіх кніг у бібліятэку больш не прадбачыцца. Такім своеасаблівым чынам хачу прадставіць “Летапіс гімназіі”. Гэта ... Падрабязней »
Узыходжанне да простасці
Сярод штодзённай мітусні і рэзкіх гукаў вялікага горада так хочацца пачуць паўзу… Даць магчымасць душы адгукнуцца на тое, што адбываецца вакол. Жывапісныя творы Юліі Мацура на яе выставе ў галерэі “Беларт” і ёсць тая самая паўза. “Застылая цішыня”… Назва выставы дае дакладнае ўяўленне пра яе сённяшні творчы стан. Юлія Мацура нарадзілася ў Мінску, скончыла аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. ... Падрабязней »
Анімаліум з дзіцячымі вачыма
Па-свойму арыгінальна адгукнуліся на 30-ю гадавіну чарнобыльскай трагедыі педагогі і навучэнцы Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. З гэтай сумнай нагоды яны зладзілі ў сценах установы выставу з арыгінальнай назвай “Анімаліум (фаўна свету)”. “Мы доўга думалі, як адгукнуцца на гэтую падзею, — гаворыць намеснік дырэктара Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў Яўген Мікалаевіч Саковіч. — Ну, не маляваць жа непасрэдна Чарнобыль… Неяк сама сабой прыйшла ... Падрабязней »
Князь заўсёды знаходзіўся на кані…
Надоечы ў выдавецтве “Беларуская навука” выйшаў першы том аўтарскай серыі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, літаратурных прэмій імя Максіма Багдановіча і Уладзіміра Калесніка, прэміі “Залаты Купідон”, прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”, заслужанага журналіста БСЖ Алеся Марціновіча “Гісторыя праз лёсы”. Серыя гэтых кніжак, бясспрэчна, заслугоўвае таго, каб трапіць на паліцы кніжных шаф калі не дома ў кожнага гуманітарна і патрыятычна ... Падрабязней »
Мастачка Марына ЭЛЬЯШЭВІЧ: “Калі ты ўзяў пэндзлік, гэта ўжо добра!”
Гэта няпраўда, што сучаснае беларускае мастацтва спрэс глядзіць на Захад. Так, ёсць — і нямала — у нас мастакоў, якія шукаюць шчасце там. Імкнуцца культываваць у сваёй творчасці многія народжаныя менавіта ў Еўропе мастацкія стылі. І нават вельмі добра прадаюцца там, у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі… Але ёсць і тыя, якія глядзяць на Усход. Іх пакуль зусім нямнога. Але ўсё-такі ... Падрабязней »
Вечная гісторыя Макбета
Калі ў адным творы спалучаюцца таленты двух геніяў, ён амаль асуджаны на поспех і адмысловае месца ў мастацтве. Да шэрага такіх шчаслівых спалучэнняў адносіцца опера Джузэпэ Вердзі “Макбет” паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра, якая сёлетняй вясной папоўніла рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Звярнуўся да ўвасаблення адной з улюбёных опер кампазітара галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. ... Падрабязней »
Маданары “Я малюю май!”
Каляндарны май яшчэ не закончыўся, але мы ўжо — у леце. І летняя культура разам з цяплом вярнулася да нас. Вулічныя тэатры павыходзілі на вуліцы, вулічныя музыканты перасталі хавацца ў падземных пераходах, графіцісты адчулі летнюю свабоду і прагу да творчасці, жывыя скульптуры ажылі на нашых вачах, а дзеці… а дзеці асфальту, гарадскія дзеці, пачалі паўсюдна маляваць на асфальце. А ведаеце, ... Падрабязней »