Селяшчук пад пахай у неба

У Мінску, на плошчы Якуба Коласа, пад адкрытым небам адкрылася выстава твораў аднаго з першых беларускіх сюррэалістаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука. Гэта ўжо чацвёртая экспазіцыя ў рамках выставачнага праекта “Мастак і горад”. 30 палотнаў майстра будзе цалаваць ласкавае беларускае неба, будуць лашчыць погляды мінчан і гасцей сталіцы ажно да 10 верасня. Сёлета ініцыятарамі праекта выступілі агенцтва сацыяльнага маркетынгу ... Падрабязней »

“Ціхае жыццё”, альбо Таемны свет паўзы…

У мастацкай галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напрыканцы сакавіка экспанавалася выстава твораў выкладчыкаў кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “STILL LIFE. Ціхае жыццё”, якая мела вялікі поспех і магла б стаць выдатным эпіграфам да сёлетняга 70-годдзя БДАМ.  Усе выкладчыкі кафедры — вядомыя на Беларусі і далёка за яе межамі творцы. Яны ўсе выдатна валодаюць рознымі ... Падрабязней »

У “Хлява” Рушчыца і “Адлігі” Жукоўскага новае жыццё!

Белгазпрамбанк папоўніў сваю карпаратыўную калекцыю творамі класікаў нацыянальнай школы жывапісу Фердынанда Рушчыца і Станіслава Жукоўскага. У прыватнага калекцыянера з Беларусі былі набыты пейзажы Ф.Рушчыца “Хлеў і азярод для сена” (1899) і С.Жукоўскага “Адліга. Свіслацкая пушча” (1935). У кожнага з гэтых мастакоў — і Фердынанда Рушчыца, і Станіслава Жукоўскага — быў свой адметны шлях як з Беларусі, так пасля і да ... Падрабязней »

Дзяніс ЛІС: “Для мяне шчасце — гэта калі ўсе шчаслівыя…”

Нашага сённяшняга госця можна вельмі лёгка зблытаць з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, у якіх ён выкладае пастаноўку голасу і харавыя спевы. Такі ж непасрэдны, стройны, нават крохкі ў свае 29 гадоў, як і яны, 16—18-гадовыя. Але гэта, безумоўна, толькі знешне. Дзяніс Ліс — малады чалавек няпросты. Можна было б нават назваць яго зоркай, але ён сам вельмі не любіць ... Падрабязней »

У пошуках адказаў

Калі ў апошні дзень зімы ў Вялікім тэатры оперы і балета наладзілі святочны вечар, падставай для гэтага быў не надыход вясны, як можна было б падумаць. Госці і гледачы ў Вялікай зале тэатра сабраліся з нагоды святкавання юбілею кампазітара Сяргея Картэса. Юбіляр, дарэчы, у 90-я — пачатку нулявых гадоў быў дырэктарам і мастацкім кіраўніком беларускай оперы, якая пэўны час існавала ... Падрабязней »

Вера, надзея, пяшчота

У трапяткую атмасферу хрысціянскай любові і эстэтычнага магнетызму трапіць кожны, хто наведае выставу “Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Усе экспанаты выставы аб’яднаны адзінай тэмай і прадстаўляюць самы прыцягальны для мастакоў усіх часоў і школ вобраз — Мадонну з немаўлём. Як адзначаюць куратары выставы, экспазіцыя прапаноўвае ўнікальную для гледача магчымасць пазнаёміцца з шэрагам іконаграфічных схем ... Падрабязней »

Віяланчэлістка

Загадчык аддзела струнна-смычковага аддзялення мінскай дзіцячай музычнай школы № 1 імя Л.П.Александроўскай выкладчык па класе віяланчэлі Надзея Цэхановіч: з назіранняў за дзецьмі і інструментам. У яе працоўнай кніжцы ёсць толькі адзін запіс месца працы: дзіцячая музычная школа № 1 імя Л.П.Александроўскай горада Мінска. Тут, у сталічнай ДМШ № 1 Надзея Пятроўна Цэхановіч працуе ўжо 12 гадоў. Хаця ні гэтай школы, ... Падрабязней »

Эстрадніца

Гутарка з кіраўніком эстраднай студыі “Наталі”, кампазітарам, прадзюсарам, магістрам педагагічных навук, педагогам па вакале вышэйшай катэгорыі Наталляй Скапец. — Наталля Зігмундаўна, як прыйшла ў ваша жыццё музыка? Як сёння вам падаецца, гэта былое нейкае наканаванне, выпадак, свядомая цяга? — Калі чалавек нарадзіўся ў музычнай сям’і, вольна або міжволі музыка становіцца спачатку часткай яго жыцця, а затым часткай яго самога. Так ... Падрабязней »

Тэатралка

Шчаслівыя моманты жыцця настаўніка-метадыста, выкладчыка тэатральных дысцыплін маладзечанскай гімназіі № 10, рэжысёра-пастаноўшчыка гімназічнага ўзорнага тэатра-студыі “ТэсТ” Таццяны Бабей. З выкладчыкам тэатральных дысцыплін маладзечанскай гімназіі № 10 кіраўніком гімназічнага ўзорнага тэатра-студыі “ТэсТ” Таццянай Ігнацьеўнай Бабей мне давялося пазнаёміцца яшчэ ў 2009 годзе, калі яна са сваімі юнымі акцёрамі-гімназістамі паставіла цудоўны спектакль “На крылах музыкі”, прысвечаны вядомаму беларуска-польскаму кампазітару Яну Тарасевічу. Гэта ... Падрабязней »

Рэдактарка

Інтэрв’ю з паэтэсай, перакладчыцай, вядучай тэлепраграмы “Дыя@блог”, галоўным рэдактарам газеты “Літаратура і мастацтва” Таццянай Сівец. — Таццяна Мікалаеўна, я гляджу зараз у вашы блакітныя бяздонныя вочы, даруйце, тану ў іх, любуюся вашымі шыкоўнымі бялявымі кудзерамі, саромеюся вашай сарамлівай усмешкі… Вы ж, мабыць, з Віцебшчыны такая? — Вас не падвяла інтуіцыя. Мне пашанцавала нарадзіцца ў сапраўднай беларускай сям’і. Мае бацькі некалі прыехалі ... Падрабязней »