За апошнія гады гэта стала ўжо добрай традыцыяй, што ў кабінеце-музеі беларускай народнай культуры на філалагічным факультэце БДУ ў перадвелікодныя дні намаганнямі грамадскай арганізацыі “Саюз жанчын БДУ” ладзяцца выставы, прысвечаныя аднаму з самых галоўных хрысціянскіх свят — Вялікадню. Гэтыя экспазіцыі былі розныя, расказвалі пра велікодныя яйкі, абразы, паштоўкі, крыжы, выкананыя ў незвычайных тэхніках. А гэтым разам выстава “Ахоўваюць анёлы нас ... Падрабязней »
Мастак Слава НАВАСЛАЎСКІ: “Гэта ўласны выбар кожнага з нас — быць на баку смерці ці на баку жыцця…”
Знаёмцеся: мастак Слава Наваслаўскі. З прэс-рэліза яго выставы “Жыццё цудоўнае”, якая ў сакавіку прайшла ў Музеі гісторыі беларускага кіно: “Слава Наваслаўскі — малады мастак з правінцыі з арыгінальным поглядам на свет. Нарадзіўся ў Беларусі ў 1974 годзе. Удзельнік рэспубліканскіх выстаў і міжнародных праектаў. У 2016 годзе стаў дыпламантам “Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам” у Мінску. Па словах Аляксандра Бароўскага, загадчыка аддзела ... Падрабязней »
Жывая рэакцыя
З 2010 года на базе сталічнага Новага тэатра дзейнічае клуб “Сябры Новага тэатра”. Ён быў створаны па ініцыятыве галоўнага адміністратара тэатра Аляксандра Навумавіча Хаета, а вядзе яго ўсе гэтыя гады майстар сцэны, драматург, тэатразнаўца Ігар Анатольевіч Падлівальчаў. Нягледзячы на не такі ўжо і вялікі ўзрост, клуб можа пахваліцца немалымі дасягненнямі, а галоўнае — сябрамі, якіх паспеў набыць за гэты час. ... Падрабязней »
Такі блізкі Брадвей
Пакуль многія дзяржаўныя тэатры яшчэ насцярожана ставяцца да новых тэкстаў і форм, вострай праблематыкі, незалежныя тэатральныя праекты на сваіх пляцоўках парушаюць табу ў адносінах да тэм, мовы, спосабаў камунікацыі з гледачом і г.д. Апошняя прэм’ера тэатра “Тэрыторыя мюзікла”, “Недалёка ад нормы” (Next to Normal), цудоўна ўпісваецца ў пошукі, якія апошнім часам вядуцца ў беларускім тэатры, найперш у сферы пашырэння тэматыкі. ... Падрабязней »
На ніве пабрацімства
Кніга Святланы Ананьевай і Алеся Карлюкевіча “Беларусь у творчасці і лёсе”, выпушчаная Выдавецкім домам “Звязда”, невыпадкова мае падзагаловак “Літаратурны дыялог у прасторы і часе”. Як вядома, апошнім часам набылі новы віток літаратурныя ўзаемасувязі паміж колішнімі саюзнымі рэспублікамі. Гэта яшчэ адно сведчанне таго, што нацыянальныя літаратуры ўсё больш упэўнена і паслядоўна цягнуцца адна да адной, прагнуць не проста кантактаў, але і ... Падрабязней »
У адным парыве
Кнігі бываюць розныя, але гэтая — зборнік духоўнай паэзіі, мастацкай прозы і публіцыстыкі “За ўсё Творцу дзякуй!” (Мінск, выдавецтва “Смэлтак”, 2018) — стварае ўражанне сапраўды ўнікальнай нават у вялікім моры літаратуры на духоўную тэматыку, якая выдаецца ў наш час. Нават цяжка ўявіць, як удалося складальніку зборніка, рэдактару сталічнага выдавецтва “Смэлтак”, галоўнаму рэдактару альманахаў “Гоман літаратурны” і “Талент”, журналісту, паэтэсе Юліі ... Падрабязней »
Выявіць адценні кожнага слова
Новая кніга В.Д.Старычонка пра мнагазначнасць слова ў беларускай мове Кажуць, у наш час цікавасць да кнігі зменшылася, людзі мала чытаюць, а на змену кнігі прыйшлі электронныя камп’ютарныя сродкі, інтэрнэт-парталы і інш. З гэтым у пэўнай ступені можна пагадзіцца. У той жа час не страчваюць цікавасці тыя кнігі, якія напісаны на актуальныя тэмы, змяшчаюць карысную інфармацыю, прымушаюць думаць, заклікаюць да дыялогу ... Падрабязней »
І вернецца падзяка добрай весткай
У канцы сакавіка ў рамках рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта “Беларускае мастацтва і дзеці” на базе Клімавіцкага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў адкрыты міжрэгіянальны майстар-клас педагогаў дадатковай адукацыі Магілёўскай вобласці па тэме “Абрадавая атрыбутыка і народная лялька ў святочнай культуры беларусаў”. У майстар-класе прынялі ўдзел педагогі з Магілёва, Крычава, Чэрыкава, Касцюковіч, Хоцімска і Клімавіч. Сваім прафесійным вопытам перад удзельнікамі майстар-класа ... Падрабязней »
Вясновая рапсодыя толькі пачынаецца
У рамках рэспубліканскай акцыі “Наваполацк — культурная сталіца 2018 года” ў Палацы дзяцей і моладзі Наваполацка прайшоў І фестываль дзіцячай інструментальнай творчасці “Адзін дзень жывой музыкі, або Вясновая рапсодыя”. Асноўнымі задачамі новага праекта, распрацаванага метадыстам Алесяй Канцыял і педагогам дадатковай адукацыі палаца Ірынай Расанавай, сталі ўмацаванне творчых кантактаў паміж калектывамі і іх кіраўнікамі, папулярызацыя аб’яднанняў інструментальнага профілю. Музычна-харэаграфічны аддзел палаца ... Падрабязней »
На адной хвалі з дзецьмі
Настаўнікі, выхавацелі, урачы і многія іншыя звязваюць сваю прафесію з дзецьмі. Усіх іх вылучаюць асаблівае стаўленне да дзяцей, асаблівы падыход, асаблівыя інтарэсы. Ці мелі вы зносіны з дзіцячымі пісьменнікамі? У іх быццам застаецца ў душы часцінка дзіцячага свету, дзіцячага ўспрымання, дзіцячай фантазіі, дзіцячага гумару, якія ўвасабляюцца ў цікавых і захапляльных творах для дзяцей. Яны заўсёды застаюцца маладымі і цікаўнымі. Такім ... Падрабязней »