З 7 па 14 лістапада пройдзе XXI Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. Мінчане і госці сталіцы ўжо маюць магчымасць бачыць у розных кропках горада жоўта-чорныя стыльныя білборды — цемрадзь кіназалы, прамень праектара і дзясяткі самых розных рэжысёрскіх крэсел, якія сімвалізуюць разнастайнасць аўтарскіх поглядаў у мастацтве кіно. Так, менавіта акцэнт на разнастайнасці вырашылі сёлета зрабіць арганізатары ХХІ Мінскага міжнароднага кінафестывалю “Лістапад”, а ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Рознае
Дакладна разгледзець свет і выказацца
У беларускай сталіцы праходзіць “Месяц фатаграфіі ў Мінску”. Ідэя гэтай маштабнай культурнай акцыі нарадзілася ў галовах яе арганізатараў (айчынных фатографаў і проста нераўнадушных да фотамастацтва людзей) год назад — спачатку як адмысловая рэфлексія вакол дэманстраванай у Мінску выставы World Press Photo, а пасля як цвёрды намер арганізаваць у нашай краіне сур’ёзнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае фатаграфіі ва ўсіх яе шматлікіх аспектах. ... Падрабязней »
Ад смешнага да страшнага — адзін крок
На афішы Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек побач з назвай новай пастаноўкі “Тарцюфа” Ж.-Б.Мальера стаіць узроставае абмежаванне “+17”. Насамрэч яго можна было б замяніць на рэкамендацыю “для асоб з устойлівым гарманальным фонам, пачуццём гумару і ўзроўнем інтэлекту вышэй сярэдняга”. Не, вы толькі не падумайце, што ў тэатры паставілі нешта непрыстойнае альбо прызначанае выключна для элітарнай публікі. Аднак, калі б выкладчыкі-энтузіясты вырашылі ... Падрабязней »
Леанід ТАНІН: “Гэта шчасце — мець сваю справу ў сваёй краіне…”
З нашым сённяшнім госцем — адным з вядучых айчынных спецыялістаў у галіне біямедыцынскай оптыкі і заснавальнікам беларускай школы галаграфіі, старшынёй Савета дырэктараў і галоўным дарадцам закрытага акцыянернага таварыства “Галаграфічная індустрыя”, акадэмікам Міжнароднай інжынернай акадэміі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі Леанідам Таніным — мне давялося пазнаёміцца ў верасні на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным гістарычным музеі з нагоды ... Падрабязней »
Крыж Рагнеды і неба Ізяслава
Напэўна, усім вядома, што ёсць у Заслаўя свая самабытная першагісторыя, якая адразу пракручваецца ў памяці пры адной толькі згадцы назвы гэтага горада, тая, якую школьнікі чуюць ад настаўніка ўжо ў 4 класе і якую, некалі пачуўшы, бадай што, ужо нельга забыць. Гэтая заслаўская першагісторыя — як пароль пры ўваходзе ў горад, як якісьці ментальны код, набраўшы які, можна з Заслаўем ... Падрабязней »
Быў кожны твор – як адкрыццё
Напэўна, не знойдзеш ніводнага школьніка ці настаўніка, хто б не ведаў, хто б не чытаў надзвычай займальных, багатых на выдумку і досціп, вершаў і казак выдатнага дзіцячага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра Артура Вольскага. Яны ўвайшлі ў шматлікія чытанкі і падручнікі, даўно сталі каштоўным здабыткам роднай літаратуры. Дарэчы, 23 верасня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Артура Вольскага. ... Падрабязней »
Сон і ява “Дон Кіхота”
У мінскіх тэатрах стала ўжо амаль добрай традыцыяй напрыканцы сезона прадстаўляць увазе гледачоў прэм’еры. Беларускі дзяржаўны музычны тэатр не з’яўляецца выключэннем: 10 ліпеня на яго сцэне адбылася прэм’ера балета Л.Мінкуса “Дон Кіхот” (“Сон Дон Кіхота”) у пастаноўцы галоўнага балетмайстра класічнага балета тэатра народнага артыста Беларусі Уладзіміра Іванова. Адзін з самых яркіх беларускіх танцоўшчыкаў 1970—80-х гадоў, на якога ставіў свае балеты ... Падрабязней »
Праўда-памяць
Мы яшчэ з непрывычкі называем прыгожы будынак з бліскучымі адзінаццаццю прамянямі на праспекце Пераможцаў “новым” Дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а прамавугольнік архітэктуры 60-х на Кастрычніцкай плошчы — “старым”. Як быццам у нас два музеі гісторыі вайны. Як быццам сама гісторыя Вялікай Айчыннай падзялілася на “старую” і “новую”. Але на самай справе Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў нас ... Падрабязней »
Алоўку не баліць…
Цудоўны падарунак айчынным аматарам мастацтва і цікаўным да гісторыі людзям напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіў Дом-музей І з’езда РСДРП. 1 ліпеня тут адкрылася выстава твораў расійскага воіна і мастака Віктара Аляксандравіча Цітова (1922—2003) — чалавека і творцы, бясспрэчна, унікальнага. А беларусы мусяць быць неабыякавымі да памяці пра яго з той прычыны, што 70 гадоў назад ён змагаўся ... Падрабязней »
Невыносная лёгкасць аранжавага
VII Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ_АКАДЭМІЯ” прайшла пад знакам аранжавага колеру і мела слоган “Аранжавы. Яскравая неверагоднасць”. Хацелася б па звычцы сказаць, што залы галерэі “Універсітэт культуры” на два тыдні афарбаваліся ў аранжавы, але… аранжавы стаў складаным выпрабаваннем для студэнтаў. “АРТ_АКАДЭМІЯ” на сваім вяку ўжо бачыла белы (“прарыў у бязмежнасць”), зялёны (“выявы часу”), блакітны (“крылы ... Падрабязней »