Архіў катэгорыі : Выставы

Невыносная лёгкасць аранжавага

VII Рэспубліканская выстава сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ_АКАДЭМІЯ” прайшла пад знакам аранжавага колеру і мела слоган “Аранжавы. Яскравая неверагоднасць”. Хацелася б па звычцы сказаць, што залы галерэі “Універсітэт культуры” на два тыдні афарбаваліся ў аранжавы, але… аранжавы стаў складаным выпрабаваннем для студэнтаў. “АРТ_АКАДЭМІЯ” на сваім вяку ўжо бачыла белы (“прарыў у бязмежнасць”), зялёны (“выявы часу”), блакітны (“крылы ... Падрабязней »

Аnimal-элiта Ганны Чапурной-Алейнік

Ствараць інтэр’ерныя лялькі на аснове пап’е-машэ Ганна Чапурная-Алейнік навучылася крыху больш за год назад. Самазастывальная гліна, бісер, тэкстыль і іншыя матэрыялы, зліваючыся ў яе руках, ператвараюцца ў цудоўных жывёл. Не ў звычайных аднарогаў, сланоў, кароў і насарогаў, а ў сапраўдных арыстакратаў — аnimal-эліту! Фантазія мастачкі здзівіла і захапіла нават прафесійнае журы І Міжнароднай выставы-конкурсу аўтарскіх лялек “Панна Doll’я”, якая на ... Падрабязней »

Дакрануцца да вечнага…

27 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава твораў вядомага мастака-жывапісца выкладчыка выяўленчага мастацтва Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка Аляксея Панцюка-Жукоўскага “Мелодыя стагоддзяў”. У экспазіцыі прадстаўлена каля паўсотні работ, створаных мастаком у розныя гады яго творчасці: самастойныя творы перыяду студэнцтва, палотны, напісаныя ў 80—90-я гады, нарэшце, работы, народжаныя ў нашым стагоддзі, напоўненыя трывожнымі філасофскімі развагамі пра сэнс чалавечага жыцця, ... Падрабязней »