Архіў катэгорыі : Выставы

Колеры і фарбы халоднай вясны

У адзін з асабліва халодных і пахмурных апошніх красавіцкіх дзён, як заўсёды, прачынаюся а 7-й раніцы. Сам не менш хмурны іду па звычцы на кухню, кармлю спачатку свайго любімага ката, выпіваю шклянку вады, стаўлю на пліту каву, прыадчыняю крыху акно і, хай Бог даруе згубную звычку, закурваю. Што бачу я са свайго акна на чацвёртым паверсе “брэжнеўкі” ў цэнтры Мінска? ... Падрабязней »

Яны любяць кветкі, А мы любім іх…

У суботу, 4 сакавіка, у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Гасцёўня Уладзіслава Галубка” адкрылася выстава акварэльных работ трох жанчын: Ларысы Стрыжак (Мінск), Наталлі Харольскай (Мінск) і Святланы Румянцавай (Масква). Экспазіцыя мае сімвалічную назву — “Мы любім кветкі…”. Хто з жанчын не любіць, калі на свята і не толькі на свята ёй дораць кветкі? Якая з жанчын сама не становіцца ... Падрабязней »

Шкляныя дзівосы, зробленыя сваімі рукамі і ад чыстага сэрца

Багаты матэрыял для сучаснага прафесійнага мастацтва дае традыцыйная народная культура, якая ў кожнага народа, у тым ліку і ў беларусаў, вылучаецца нацыянальнай адметнасцю і самабытнасцю. Адзін з найбольш важных і значных раздзелаў традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі — народныя мастацкія промыслы і рамёствы. Адны з іх ужо сталі здабыткам гісторыі, другія развіваюцца і сёння, напрыклад, такі від народнага мастацтва, як роспіс ... Падрабязней »

Усе мы косім…

Усе мы косім. Ты, я, твая, мая сям’я… Жыць — усё адно што касіць. Вы, можа быць, гэтага не ведаеце, але ўсё адно косіце. Ты нарадзілася — і косіш пад сваю маму. Ты нарадзіўся — і косіш пад свайго тату. Ты закахаўся — і косіш пад свайго каханага. Твая сям’я нарадзілася — і твая сям’я косіць пад сям’ю тваіх продкаў… ... Падрабязней »

Уладзімір Акулаў: набыццё легенды

Фактычна ўвесь другі паверх Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск, вуліца Някрасава, 3) сёння аддадзены пад творы легендарнага мастака так званай другой хвалі беларускага авангарда Уладзіміра Акулава. Куратарам выставы “Набыццё легенды” выступіў вядомы калекцыянер Яўген Ксяневіч. Уладзімір АКУЛАЎ нарадзіўся ў Баранавічах у 1954 годзе. Займаўся ў Слуцку ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў ва Уладзіміра Садзіна ... Падрабязней »

Разам з праектам, разам з Паэтам…

Шчасліва коціцца па краіне новы культуралагічны праект “Грані творчасці”, арганізатарам якога з’яўляецца Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і які сёлета невыпадкова стартаваў пад светлым іменем Максіма Багдановіча. Нагадаем, што зыходным пунктам праекта стала Нацыянальная бібліятэка Беларусі, дзе вясной разгарнулася грандыёзная мастацкая экспазіцыя “Багдановіч. Маладыя гады” і дзейнічала там амаль да сярэдзіны лета. А ўжо восенню, як і абяцалі ... Падрабязней »

Момант ісціны

Некалькі гадоў назад, будучы на стажыроўцы ў Берліне, уразіўся неймавернай колькасці гарадскіх скульптур у нямецкай сталіцы — на праспектах, у парках, проста ў былых гэдээраўскіх шэрых дварах, ля шэрых пад’ездаў жылых дамоў. Хадзіў па Берліне з фотаапаратам і літаральна не выпускаў яго з рук. Прызнацца, думаў тады: “Навошта іх немцы столькі наставілі?” А сам фатаграфаваў, фатаграфаваў, фатаграфаваў… І, яшчэ думаў: ... Падрабязней »

Крылы

Што галоўнае для дзіцяці? Набыць свой голас. Каб выказаць тое, дзеля чаго, магчыма, і з’явіўся на гэты свет. Зрабіць першы крок. Каб выйсці ў свет і адчуць, што побач ёсць тыя, хто твой голас пачуе і дапаможа ўстаць на ногі, а калі спатыкнешся, падтрымае… Гэтая скульптурная кампазіцыя, якую вучань 9 класа гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка Павел Велімайтыс паказаў на адным ... Падрабязней »

Жыццё выдатнае!

Ты панура ідзеш па шумным сталічным праспекце — заклапочаны, абцяжараны сваімі невясёлымі думамі, стомлены жыццём, разлюблены, расчараваны, абылганы… Калі гэта так, то ў такім выпадку табе, мой самотны дружа-чытач, якраз сюды — па плошчу Якуба Коласа, дзе напрыканцы мая ўжо пяты раз разгарнуўся вулічны выставачны праект “Мастак і горад”. Творы выдатнага беларускага мастака Валянціна Губарава развеяць твае сумныя думкі, вернуць ... Падрабязней »

Дотык да прыгожага

У бібліятэцы Ганцавіцкай гімназіі, каб падкрэсліць важнасць кнігі ў нашым жыцці, арганізавана незвычайная кніжная выстава. Галоўным экспанатам тут з’яўляецца кніга, якая выклікае неймаверную колькасць пытанняў. Яна спрэчная і адначасова неаспрэчная. Гэта адзіны экзэмпляр у бібліятэцы, і інвентарны нумар у яе заўсёды будзе № 1. Паступлення такіх кніг у бібліятэку больш не прадбачыцца. Такім своеасаблівым чынам хачу прадставіць “Летапіс гімназіі”. Гэта ... Падрабязней »