Архіў катэгорыі : Выставы

Сальвадор і Пабла

Мінчан і гасцей сталіцы напаткаў сюрпрыз: яны могуць, не едучы ні ў далёкі іспанскі Фігерас, на радзіму Сальвадора Далі, ні ў больш блізкі Парыж, дзе ёсць адмысловы Музей Пабла Пікасо, азнаёміцца з творчай спадчынай вялікіх іспанцаў у сябе на радзіме — у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Калі такое было? І калі такое яшчэ будзе? Сальвадор і Пабла… Сюррэаліст ... Падрабязней »

Селяшчук пад пахай у неба

У Мінску, на плошчы Якуба Коласа, пад адкрытым небам адкрылася выстава твораў аднаго з першых беларускіх сюррэалістаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Селешчука. Гэта ўжо чацвёртая экспазіцыя ў рамках выставачнага праекта “Мастак і горад”. 30 палотнаў майстра будзе цалаваць ласкавае беларускае неба, будуць лашчыць погляды мінчан і гасцей сталіцы ажно да 10 верасня. Сёлета ініцыятарамі праекта выступілі агенцтва сацыяльнага маркетынгу ... Падрабязней »

“Ціхае жыццё”, альбо Таемны свет паўзы…

У мастацкай галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў напрыканцы сакавіка экспанавалася выстава твораў выкладчыкаў кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “STILL LIFE. Ціхае жыццё”, якая мела вялікі поспех і магла б стаць выдатным эпіграфам да сёлетняга 70-годдзя БДАМ.  Усе выкладчыкі кафедры — вядомыя на Беларусі і далёка за яе межамі творцы. Яны ўсе выдатна валодаюць рознымі ... Падрабязней »

У “Хлява” Рушчыца і “Адлігі” Жукоўскага новае жыццё!

Белгазпрамбанк папоўніў сваю карпаратыўную калекцыю творамі класікаў нацыянальнай школы жывапісу Фердынанда Рушчыца і Станіслава Жукоўскага. У прыватнага калекцыянера з Беларусі былі набыты пейзажы Ф.Рушчыца “Хлеў і азярод для сена” (1899) і С.Жукоўскага “Адліга. Свіслацкая пушча” (1935). У кожнага з гэтых мастакоў — і Фердынанда Рушчыца, і Станіслава Жукоўскага — быў свой адметны шлях як з Беларусі, так пасля і да ... Падрабязней »

Вера, надзея, пяшчота

У трапяткую атмасферу хрысціянскай любові і эстэтычнага магнетызму трапіць кожны, хто наведае выставу “Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання” ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Усе экспанаты выставы аб’яднаны адзінай тэмай і прадстаўляюць самы прыцягальны для мастакоў усіх часоў і школ вобраз — Мадонну з немаўлём. Як адзначаюць куратары выставы, экспазіцыя прапаноўвае ўнікальную для гледача магчымасць пазнаёміцца з шэрагам іконаграфічных схем ... Падрабязней »

“СЕМ+2”: разам адно з адным і з вытокамі

3 лютага ў Цэнтры сучасных мастацтваў адкрылася выстава мастацкага тэкстылю і керамікі “СЕМ+2” Вымагае тлумачэння ўжо сама назва экспазіцыі “СЕМ+2”, дзе прадстаўлены работы, створаныя прафесійнымі мастакамі на аснове традыцыйнай культуры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — найперш тэкстылю і керамікі. “СЕМ+” — так называлася творчая суполка сяброў Беларускага саюза мастакоў — майстроў розных тэкстыльных тэхнік, якая ўтварылася менш чым год назад. Тады гэтая ... Падрабязней »

Намаганне ўспомніць

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” працуе выстава жывапісу Івана Семілетава “Зменлівасць адлюстравання” Чалавек і час… Ці гэта час праходзіць праз чалавека, пакідаючы яму ад яго ж мінулага толькі цьмяныя і ледзь улоўныя ўспаміны? Ці гэта чалавек праходзіць праз час, зазіраючы ў будучыню і гледзячы на сябе ў будучыні, але такога ж цьмянага і ледзь улоўнага? Або яны ідуць разам? Ідуць дзень, ... Падрабязней »

“АрхНавацыя-2014”: Urbi et orbi!

У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі падвялі вынікі Рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “АрхНавацыя-2014”, арганізаванага Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь сумесна з НЦМТДіМ. “АрхНавацыя” праводзілася сёлета ўсяго толькі трэці раз, але сёння конкурс ужо дакладна — адзін з многіх пазнавальных творчых праектаў, якія знайшлі прытулак пад дахам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Больш чым на месяц ... Падрабязней »

Дакладна разгледзець свет і выказацца

У беларускай сталіцы праходзіць “Месяц фатаграфіі ў Мінску”. Ідэя гэтай маштабнай культурнай акцыі нарадзілася ў галовах яе арганізатараў (айчынных фатографаў і проста нераўнадушных да фотамастацтва людзей) год назад — спачатку як адмысловая рэфлексія вакол дэманстраванай у Мінску выставы World Press Photo, а пасля як цвёрды намер арганізаваць у нашай краіне сур’ёзнае штогадовае мерапрыемства, прысвечанае фатаграфіі ва ўсіх яе шматлікіх аспектах. ... Падрабязней »

Алоўку не баліць…

Цудоўны падарунак айчынным аматарам мастацтва і цікаўным да гісторыі людзям напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіў Дом-музей І з’езда РСДРП. 1 ліпеня тут адкрылася выстава твораў расійскага воіна і мастака Віктара Аляксандравіча Цітова (1922—2003) — чалавека і творцы, бясспрэчна, унікальнага. А беларусы мусяць быць неабыякавымі да памяці пра яго з той прычыны, што 70 гадоў назад ён змагаўся ... Падрабязней »