Культывуем у Год культуры

На гэтым тыдні ўрачыстай цырымоніяй уручэння прэмій прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі прэзідэнта “Беларускі спартыўны Алімп” быў афіцыйна адкрыты абвешчаны сёлета ў нашай краіне Год культуры. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі нагадаў прысутным, што Беларусь багатая на таленты і творчыя дасягненні, якія з’яўляюцца гордасцю краіны. І яскравым пацвярджэннем гэтага ... Падрабязней »

Пісьменнікі, жанчыны і… крумкачы

Штрыхі да партрэта мастака Міхася Будавея Калі я рыхтавалася да інтэрв’ю з таленавітым мастаком Міхасём Будавеем, мяне здзівіла, як мала я змагла знайсці яго работ у інтэрнэце. І толькі пазней, падчас нашай размовы у майстэрні, уразіла сціпласць і нязмушанасць у стасунках аднаго з найлепшых партрэтыстаў Беларусі. — У якім узросце вы пачалі маляваць? — Не памятаю сябе, каб я не ... Падрабязней »

Аляксей ЧАРОТА: “Хацелася, каб людзі арыентаваліся менавіта на сапраўдную літаратуру, а не на інтэрнэтнае смецце…”

У гэтым лістападзе штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс “Нёман” адзначае 70-годдзе. Вокладка 11-га нумара выдання наглядна дэманструе яго гісторыю праз… партрэты яго галоўных рэдактараў у розныя часы, сярод якіх нямала і класікаў нашай літаратуры, — народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна (1952—1953), Міхася Калачынскага (1953—1954), народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі (1954—1958), Яўгена Васілёнка (1958—1966), народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка (1966—1977), Анатоля Кудраўца ... Падрабязней »

Вясковая табала

У Хаціслаўскім сельскім доме культуры Маларыцкага раёна дзейнічае ўзорны дзіцячы клуб аматараў фальклору “Вясковая табала”. Заснавальнікам, нязменным кіраўніком, рэжысёрам, пастаноўшчыкам, сцэнарыстам і ідэйным натхняльнікам калектыву з’яўляецца Г.І.Хомік. — Cлова “табала” пачула ўпершыню ў вёсцы Мельнікі, — тлумачыць назву клуба Галіна Іванаўна. — Гэтае слова цяпер выкарыстоўваюць і жыхары Хаціслава. Табала ў нашым населеным пункце — гэта гурт дзяцей. Дыялектнае слова ... Падрабязней »

Спяваюць балтыйскія хвалі…

На Міжнародным фальклорным фестывалі Baltica-2015 у Латвіі этнічную музыку нашай радзімы прадстаўляў фальклорны ансамбль “ТАЛАКА” (кафедра этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў). Амаль 30 гадоў (з 1987 года) краіны Балтыі штогод па чарзе ладзяць адзін з найбольш вядомых ва ўсходняй Еўропе фальклорных фестываляў — Baltica. Асноўныя ўдзельнікі фэсту — прыбалтыйскія аўтэнтычныя і маладзёжныя фальклорныя калектывы, але ў ... Падрабязней »

Эверэст у тваёй душы… а “Лістапад” — у сэрцы

Ужо некалькі тыдняў запар фільм “Эверэст” займае першы радок у сусветным кінапракаце. Вышыня Эверэста складае 8848 метраў. Пасля 5000 метраў чалавеку становіцца цяжка дыхаць. Пасля 8000 метраў яму ўжо невыносна дыхаць. Фактычна, апынуўшыся на такой вышыні, ён паступова пачынае паміраць. У розных людзей назіраюцца пры гэтым розныя сімптомы. Адзін з самых страшных — калі чалавеку на лютым марозе, на вар’яцкім ... Падрабязней »

Сны Іскандэра Сакаева

Некалькі гадоў назад Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, які ў канцы 80-х — пачатку 90-х мінулага стагоддзя быў адным з самых цікавых калектываў рэспублікі, не мог пахваліцца занадта спагадлівым стаўленнем крытыкаў ды знаўцаў драматычнага мастацтва. Здаецца, як і многія іншыя калектывы, маладзёжны добрасумленна працаваў, ажыццяўляў прэм’еры, пяшчотна захоўваў лепшыя пастаноўкі мінулых гадоў, аднак нейкага гучнага рэзанансу яго дзейнасць не атрымлівала. І ... Падрабязней »

Тое, што застанецца…

Багата ілюстраваныя кнігі “Белорусское кино в лицах” і “Белорусское кино в лицах. Персоналии”, у выходных даных якіх пазначаны нашы з мастачкай Ірынай Мацкевіч прозвішчы, насамрэч, унікальныя выданні. Ім наканавана застацца помнікам самаахвярнай працы каманды аўтараў-укладальнікаў на чале з Вольгай Нячай і ўсіх, хто мае дачыненне да з’яўлення гэтага гімна нашаму кіно. Аналагаў выданням не было ў гісторыі даследавання айчыннага кіно. ... Падрабязней »

Скульптуры ідуць у горад, або Ад ідэі да вобраза

Нататкі з новай выставы ў мастацкай галерэі імя І.В.Ахрэмчыка Цяпер прыйшоў час візуальнага мастацтва. Не толькі таму, што новае пакаленне з маленства прызвычаілася да экрана тэлевізара і манітора камп’ютара. Жывапіс, графіку, скульптуру, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва лягчэй інтэрпрэтаваць і ацэньваць — яны вельмі адкрытыя, заўсёды ўступаюць у дыялог з гледачом. Адзін мой знаёмы аднойчы сказаў, што не зусім разбіраецца ў мастацтве, ... Падрабязней »

Спецыяліст па арт-піяры Ірына БІГДАЙ: “Піяр” і “піяршчык” — гэта не лаянкавыя сповы…”

З вядомым у адпаведных прафесійных колах спецыялістам па піяры і, у прыватнасці, па арт-піяры Ірынай Бігдай мне давялося пазнаёміцца нядаўна падчас прэс-тура ў вёску Лужкі Шаркаўшчынскага раёна, дзе ў тамтэйшай школе была адкрыта мастацкая галерэя дзіцячых твораў. Шчыра кажучы, у той паездцы з пачутага ад Ірыны мяне зачапілі і пэўныя факты яе разнастайнай біяграфіі (колішні дырэктар легендарнай галерэі сучаснага беларускага ... Падрабязней »