Калі Тышкавічы — гэта адна з самых паўночных кропак Іванаўскага раёна, то Махро знаходзіцца на самым поўдні Янаўскага краю, і нам прыйшлося праехаць каля 50 кіламетраў літаральна праз усю Іванаўшчыну зверху ўніз, каб зрабіць яшчэ адно адкрыццё. На ганку Махроўскай сярэдняй школы, у якой нядаўна быў праведзены капітальны рамонт, нас сустракала дырэктар Вольга Міхайлаўна Катовіч, якая адразу павяла ў школьны ... Падрабязней »
Іванава: бывай, янаўскі край, і прывітанне!
Я вяртаўся з вёскі Махро ў Іванава, ведаючы, што гэта будзе апошні прыпынак падчас маёй вандроўкі па янаўскім краі. Я і мой добры гід, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі Іванаўскага раёна Наталля Аляксееўна Лапай пасля такога інтэнсіўнага марш-кідка былі прыкметна стомленыя, але пра тое, каб не наведаць іванаўскую сярэднюю школу № 4, і гаворкі быць не магло, прынамсі, па некалькіх ... Падрабязней »
Затрымацца нельга абмінуць, або Свет выратаванай прыгажосці
За апошнія гады, колькі ладзіцца праект “Мастак і горад” (рэалізоўваецца камунікацыйнай кампаніяй GBS сумесна з Нацыянальным цэнтрам сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінгарвыканкама; генеральны партнёр — банк ВТБ), сталічная плошча Якуба Коласа, дзе штогод разгортваецца чарговая экспазіцыя мастацкіх твораў таго ці іншага выдатнага беларускага мастака/мастакоў, стала для мяне гэтакім аматарска-мастацтвазнаўчым індыкатарам, адмысловай лакмусавай паперкай, здольнай выявіць ... Падрабязней »
Адчуванне сям’і
У канцы чэрвеня адбылася абарона дыпломных работ на мастацкім факультэце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Як вядома, маштаб гэтай падзеі штогод выходзіць за межы самой акадэміі, прыцягваючы ўвагу і збіраючы на сваіх пляцоўках, найперш — у выставачных залах KODEX і “Акадэмія”, не толькі выкладчыкаў і кіраўнікоў акадэмічных кафедраў, саміх дыпломнікаў, але і іх родных ды сяброў, сённяшніх студэнтаў і выпускнікоў мінулых ... Падрабязней »
Перакладчык, лінгвіст, настаўнік Якуб ЛАПАТКА: “Кожны творца марыць пра тое, каб стварыць нешта бессмяротнае. Таксама і я не без амбіцый…”
Біяграфію нашага сённяшняга “суботняга госця” трывіяльнай не назавеш нават у дачыненні да чалавека творчай прафесіі. Мяркуйце самі. Нарадзіўся ў 1944 годзе ў вёсцы Аўсюкова Расонскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў, дзе атрымаў прафесію выкладчыка іспанскай мовы. 20 гадоў працаваў настаўнікам у наваполацкай сярэдняй школе № 5, дзе стварыў вучнёўскі гурток перакладчыкаў на беларускую мову. Склаў ... Падрабязней »
“Хачу я ўбачыць свой паверх высокім…”
Рассыпанае рэха паэта Леаніда Якубовіча Леанід Якубовіч… Гэтае светлае імя сапраўднага паэта нельга забываць. Яго трэба ўзгадваць, калі расказваеш пра Беларусь, яе таленавітых, самабытных людзей. Як зорачка, ён узышоў над роднай зямлёй, і, як зорачка, рана-рана згас. Сёлета яму споўнілася б 70. Але трагічная смерць 8 чэрвеня 1970 года (загінуў у шахце Другога Салігорскага камбіната) абарвала яго суровае і разам ... Падрабязней »
Яны праславілі нашу краіну на ўвесь свет
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь у сваіх выступленнях неаднаразова падкрэсліваў, што нам трэба рознымі метадамі павышаць імідж Беларусі на міжнароднай арэне. Важна ўлічваць, што свет ганарыцца многімі выдатнымі вучонымі, якіх дала яму наша Радзіма — Беларусь, беларускі народ. Мы павінны паказваць свету і разам з тым ганарыцца, што наша краіна — дзяржава высокага навуковага патэнцыялу, у якой жылі і жывуць вучоныя з ... Падрабязней »
Ён так любіў сваё Надзвінне…
Літаратурная вечарына, прысвечаная жыццю і творчасці Тараса Хадкевіча (1912—1975) Прымяркоўваецца да Года малой радзімы (Гучыць класічная беларуская музыка.) Першы вядучы. Добра, калі ёсць недзе куток, які чакае цябе, каб затуліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Куток, назву якога мы паўтараем у думках, як імя блізкага чалавека. І вабяць маляўнічыя ваколіцы: палі з невысокімі ўзгоркамі і нізінамі-балацінамі, ціхімі ручаінамі, зарослымі алешнікам ... Падрабязней »
Сэлфі… Адно на ўсіх
5 чэрвеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адкрылася выстава “Пакаленне сэлфі” народнай арт-студыі Wostrau, прысвечаная 25-гадоваму юбілею калектыву. Выстава “Пакаленне сэлфі” з’яўляецца працягам маштабнага юбілейнага праекта арт-студыі Wostrau, які стартаваў у 2014 годзе ў сталічным Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва экспазіцыяй пад назвай “Штучны адбор” і з самага пачатку ставіў сваёй мэтай прэзентацыю творчай дзейнасці студыі з сярэдзіны ... Падрабязней »
Жыццё кароткае, “Багема” — вечная
“Багему” Джакама Пучыні можна назваць шчаслівай операй для Вялікага тэатра Беларусі. Кожная з пастановак гэтага твора становіцца ў жыцці калектыву калі не дасягненнем, то значнай падзеяй. Упершыню на мінскай сцэне карціны з жыцця парыжскай багемы былі пастаўлены ў 1968 годзе. Гэта быў класічны спектакль, у якім знаўцы адзначалі дакладна раскрыты змест партытуры, перадачу атмасферы часу і месца дзеяння, цудоўны склад ... Падрабязней »