Напрыканцы верасня і ў пачатку кастрычніка ўвага тэатральнай грамадскасці традыцыйна прыцягнута да Міжнароднага форуму ТЭАРТ. Таму прэм’еры, што адбываюцца ў гэты час на сталічных, а тым больш на абласных сцэнах, застаюцца незаўважанымі, патанаюць у цені, адкінутым гучнымі імёнамі. І на гэта цяжка наракаць, бо магчымасць пабачыць на мінскіх пляцоўках творы сапраўдных ікон сучаснага тэатра выпадае вельмі рэдка. Ды толькі хочацца ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Мельпамена
Сустрэчы і адзіноты
У Мінску прайшоў Міжнародны фестываль студэнцкіх і маладзёжных тэатраў “Тэатральны куфар БДУ — 2017” 7 цёплых вераснёвых дзён, 17 яркіх спекталяў з розных краін і нават кантынентаў, дзясяткі гарачых дыскусій у дыскусійным клубе, больш за 200 маладых, шчырых і не стомленых тэатрам артыстаў, сотні ўдзячных гледачоў, для многіх з якіх “Тэатральны куфар” за апошнія гады стаў адмысловай маладзёжнай прэлюдыяй да ... Падрабязней »
Школьны тэатр як глыток крынічнай вады
Стварэнне культурнага беларускамоўнага асяроддзя — адна з важных задач, якія стаяць перад Ільічоўскай школай Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, бо перш за ўсё ў атмасферы культуры можна выхаваць чалавека, які імкнецца да самарэалізацыі, валодае пачуццём нацыянальнай самасвядомасці. Гэта тая аснова, якая дазваляе вырашаць праблемы выхавання і адукацыі. Стварэнне тэатральнай групы “Васількі” стала вынікам укаранення і выкарыстання ў штодзённай школьнай практыцы праектаў ... Падрабязней »
Гармонія хаосу “Войцэк” у Купалаўскім тэатры
Кажуць, што вясна— перыяд абвастрэння псіхічных захворванняў. Тыя гледачы, што патрапілі ў красавіку ў Купалаўскі тэатр на прэм’ерныя паказы “Войцэка” паводле п’есы Георга Бюхнера, маглі задумацца, а ці не здарылася такое абвастрэнне ў пастаноўшчыкаў ды герояў спектакля? На першы погляд, усё, што адбываецца на сцэне на працягу прыкладна гадзіны з паловай, сапраўды нагадвае “жоўты дом” ці балаган. Пры гэтым збегчы ... Падрабязней »
Многа шуму з нічога, альбо Фантазія на тэму Шэкспіра
Арыгінальныя пастаноўкі беларускіх харэографаў на айчынных акадэмічных сцэнах, на жаль, сталі апошнім часам вельмі рэдкімі. Яшчэ большым рарытэтам з’яўляюцца выпадкі паспяховых пастановак. Прычым паспяховых не таму, што гэта абвясцілі самі тэатры альбо рэкламныя па сваёй сутнасці матэрыялы ў СМІ, а сапраўды здольных вытрымаць калі не канкурэнцыю з работамі замежных пастаноўшчыкаў, то хаця б крытыку і выпрабаванне на наяўнасць густу і ... Падрабязней »
Вечная гісторыя Макбета
Калі ў адным творы спалучаюцца таленты двух геніяў, ён амаль асуджаны на поспех і адмысловае месца ў мастацтве. Да шэрага такіх шчаслівых спалучэнняў адносіцца опера Джузэпэ Вердзі “Макбет” паводле аднайменнай трагедыі Уільяма Шэкспіра, якая сёлетняй вясной папоўніла рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Звярнуўся да ўвасаблення адной з улюбёных опер кампазітара галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ. ... Падрабязней »
Опера для дзяцей і іх бацькоў як прыкмета часу, або Вандроўка ў Афрыку
Імкліва абнаўляючы і пашыраючы рэпертуар пасля рэканструкцыі, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета не забывае пра дзіцячую аўдыторыю. І хоць новыя пастаноўкі для дзяцей па-ранейшаму з’яўляюцца тут рэдка, нельга казаць, што маленькія гледачы абдзелены ўвагай. Дарэчы, пік прэм’ерных спектакляў, прызначаных для дзяцей, прыйшоўся на першую палову 90-х гадоў. Штогод новая пастаноўка! Мюзікл “Пітэр Пэн” А.Будзько, балет “Тры парсючкі” С.Кібіравай, ... Падрабязней »
Сны Іскандэра Сакаева
Некалькі гадоў назад Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, які ў канцы 80-х — пачатку 90-х мінулага стагоддзя быў адным з самых цікавых калектываў рэспублікі, не мог пахваліцца занадта спагадлівым стаўленнем крытыкаў ды знаўцаў драматычнага мастацтва. Здаецца, як і многія іншыя калектывы, маладзёжны добрасумленна працаваў, ажыццяўляў прэм’еры, пяшчотна захоўваў лепшыя пастаноўкі мінулых гадоў, аднак нейкага гучнага рэзанансу яго дзейнасць не атрымлівала. І ... Падрабязней »
За кім прыйшла старая дама?
Не будзе перабольшаннем сказаць, што Гродзенскі абласны тэатр лялек з’яўляецца адным з самых вядомых тэатраў Беларусі. Калектыў і пастаноўкі галоўнага рэжысёра Алега Жугжды добра ведаюць у нашай краіне і за яе межамі. Рэпертуар тэатра ўражвае сваёй разнастайнасцю: сёння ў ім налічваецца каля 40 назваў спектакляў для дзяцей розных узростаў і дарослых. Дарослую частку ўвогуле можна назваць прадметам асаблівага гонару калектыву. ... Падрабязней »
Новая сукенка для “Кармэн”
У чэрвені Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ўжо традыцыйна наладзіў два яркія мерапрыемствы — “Балетнае лета ў Вялікім” і “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. За дастаткова насычанай праграмай балетна-оперных вечароў неяк забылася апошняя прэм’ера сезона — “Кармэн” Жоржа Бізэ, пастаўленая Галінай Галкоўскай сумесна з дырыжорам Андрэем Галанавым і мастачкай Аннай Контэк. Аднак ці толькі блізкасць маштабных, добра ... Падрабязней »