Сказаць пра яе: таленавітая? Гэта было б банальна. Сказаць пра яе: геніяльная? Гэта было б надта пафасна. А я пафасу з прынцыпу не люблю. Таму скажу нейтральна: яна ўнікальная, гэтая дзяўчынка Софія Ворса, якая вучыцца ў сталічнай гімназіі № 4. Пабачыла свет яе новая кніга “Горад сляпых скрыжаванняў”. Магчыма, гэта наша беларуская літаратурная версія знакамітага кінашэдэўра “Тая, што танцуе ў цемрадзі” ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Свет літаратуры
І сэрцам палюбіў я гэты кут — Цябе, мой старадаўні родны Слонім…
Сёння і заўтра, 31 жніўня і 1 верасня, у маляўнічым горадзе над Шчарай пройдуць святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. У зелені — бель камяніц, касцёлаў. Уецца Шчара, бліскаючы срэбрам. Спыніўшыся на ўзгорках, навакола Лясы стаяць, падпёршы купал неба. Я вырас, захапляючыся тут Высокім небам, Шчары ціхім звонам, Агністым сонцам, лесам задумёным, Мурамі і людзей жыццём штодзённым, І сэрцам палюбіў я гэты ... Падрабязней »
Чытаць. Чытаць шмат. Чытаць заўсёды і ўсюды…
Напрыканцы студзеня ў прэс-цэнтры сталічнага Дома прэсы адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Папулярызацыя чытання як спосаб інтэлектуальнага развіцця асобы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пісьменніцкай, навуковай, бібліятэчнай, педагагічнай грамадскасці і нават буйной гандлёвай сеткі, у прыватнасці, “Еўрагандаль”. Такое шырокае прадстаўніцтва стала лішнім сведчаннем шырыні і шматузроўневасці самога дыскурсу, пазначанага ў назве круглага стала, і, зрэшты, не магло не парадаваць: ... Падрабязней »
Проста дзецям і дзецям ад 5 да 105 гадоў
Безумоўна, кніга для дзяцей, якая ўсё актыўней апошнім часам адваёўвае і пашырае свой сегмент у айчыннай кніжнай прасторы, будзе ў цэнтры ўвагі і ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Прапаноўваем кароткі агляд некаторых яркіх кніжных навінак ад айчынных дзяржаўных выдавецтваў, якія можна будзе ўбачыць на Мінскім кніжным форуме. Вядомы пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў парадаваў сваёй новай паэтычнай кніжкай для дзяцей ... Падрабязней »
Арлец — ці з далёкіх, ці з блізкіх дарог…
Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” працягвае нацыянальную кампанію — публічнае ўшанаванне выбранага сімвала года сярод нашых крылатых сяброў. Беларускую птушыную фаўну ў 2019 годзе будзе прадстаўляць арлец вялікі, а ўвогуле з часу стварэння АПБ гэта дваццатая па ліку птушка, якую паклікалі на п’едэстал гонару. Па традыцыі плануецца комплекс спецыяльных мерапрыемстваў, будуць выпушчаны паштовая марка і памятны медаль з выявай арляца ... Падрабязней »
Кніга для навучання добрым справам і любові да Радзімы
500 гадоў назад 9 лютага 1519 года ў вялікім месцы Пражскім у лекарскіх навуках доктарам Францыскам Скарынам са славутага горада Полацка была надрукавана Кніга Юдзіф. Гэта адна са старазапаветных біблейных кніг, якую праваслаўныя лічаць некананічнай, небоганатхнёнай, але карыснай і павучальнай, католікі прызнаюць другакананічнай і боганатхнёнай, а ў іўдзейскім Танаху яна ўвогуле адсутнічае. Асноўны змест кнігі — апісанне гісторыі пра выратаванне ... Падрабязней »
“Усюды частку душы я пакінуў…”
Штогод з нагоды дня нараджэння Адама Міцкевіча навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 5 Навагрудка ладзяць цікавыя мерапрыемствы ў гонар вялікага паэта. А 2018 год для нашага земляка быў асаблівы, юбілейны, таму святкаванне выйшла за межы школы. Напярэдадні калядных свят цэнтрам урачыстасцей юбілея паэта стаў Музей-сядзіба Адама Міцкевіча. Старшакласнікі наведалі выставу “Незямное каханне Адама Міцкевіча”, якую арганізавалі выкладчыкі і студэнты ... Падрабязней »
У думках яго была Беларусь
Літаратурная гасцёўня з конкурснай праграмай для вучняў старшых класаў, прысвечаная Адаму Міцкевічу У канцы мінулага года свет адзначыў 220-годдзе з дня нараджэння вялікага паэта слаўнага сына беларускай зямлі Адама Міцкевіча, які нарадзіўся 24 снежня 1798 года на Навагрудчыне. Праз паўтара месяца пасля нараджэння, 12 лютага 1799 года, Адам быў хрышчаны ў знакамітым Фарным касцёле ў Навагрудку (помнік архітэктуры XIV—XVIII стагоддзяў, ... Падрабязней »
Не саромецца сваёй гісторыі
Прэзентацыя Вялікага гістарычнага атласа Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стала нацыянальным святам Мы вельмі доўга нібы саромеліся сваёй гісторыі. Саромеліся ў Рэчы Паспалітай, саромеліся ў Расійскай імперыі, саромеліся ў БССР. Але ў 90-х і нулявых мы перасталі саромецца. Мы сталі пільна ўзірацца ў сваю гісторыю. Пачалі пазнаваць наш край, нашы межы, нашых людзей. Мы зразумелі за апошнія гады, што мы ... Падрабязней »
“Палеская ластаўка”
Вусны часопіс для вучняў сярэдніх класаў, прысвечаны Яўгеніі Янішчыц Напярэдадні 70-годдзя з дня нараджэння нашай выдатнай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц, якое нядаўна мы святкавалі, бібліятэчным актывам нашай гімназіі быў распрацаваны і прэзентаваны вусны часопіс “Палеская ластаўка”. Прапаноўваем чытачам “Настаўніцкай газеты” віртуальна пазнаёміцца з гэтым мерапрыемствам, якое было захоплена ўспрынята педагогамі і навучэнцамі нашай гімназіі. Інеса ПАНІЗОВІЧ, загадчык бібліятэкі гімназіі № 5 ... Падрабязней »