На крылах творчасці – у палац!

Апошнім прыпынкам у маім кароткім падарожжы па адукацыйным Шчучыне быў Шчучынскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, і ў гэтым, здаецца, была свая адмысловая логіка, свой сэнс. Пабываўшы да гэтага ў гімназіі і яслях-садзе — гэта значыць ва ўстановах агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі, для поўнага задавальнення ад камандзіроўкі я мусіў мець яшчэ і нешта ў дадатак. І акурат гэтым дадаткам ... Падрабязней »

Дзіця робіць кнігу…

Дзіця робіць кнігу… Яно не ўмее яшчэ нават толкам чытаць — ну а хіба будзеш патрабаваць гэтага ад 3—4-гадовага дзіцяці? Але ўжо робіць кнігу! Сваю! Першую! Ведаючы, што яна выйдзе ў адмысловай “Дзіцячай друкарні” і што на свяце Дня беларускага пісьменства гэтую кнігу ўбачаць, нават патрымаюць у руках сур’ёзныя дарослыя дзядзі і цёці, будуць гартаць яе і ўсміхацца, захапляцца, здзіўляцца… ... Падрабязней »

Пад апякунствам Юндзіла і Цёткі

Усё сур’ёзна ў Шчучыне, вельмі сур’ёзна! І ў вучэбным, і ў навукова-даследчым, і ў музейным плане… Я гэта асабліва выразна адчуў, калі пабываў у Шчучынскай гімназіі і пазнаёміўся там з дзвюма вельмі цікавымі жанчынамі: настаўніцай гісторыі, фактычна легендарным мясцовым краязнаўцам, ініцыятаркай мноства гісторыка-краязнаўчых праектаў, у тым ліку па вызначэнні сямі цудаў Шчучыншчыны, Аленай Яўгенаўнай Лісоўскай і настаўніцай беларускай мовы і ... Падрабязней »

Ім ёсць кім і чым ганарыцца

Падчас сваёй камандзіроўкі ў Шчучын яшчэ па дарозе з аўтавакзала ў райвыканкам я паспеў неаднойчы па-сапраўднаму здзівіцца. Ішоў сабе па вуліцы Савецкай, з цікаўнасцю аглядаючы незнаёмы горад, і раптам нейкая неадольная сіла прымусіла мяне зірнуць строга направа, а там на мяне пазіраў… гіганцкі Францыск Скарына са сцяны аднаго з будынкаў. Няцяжка было адразу зразумець, што гэта школа (як высветлілася, 2-я ... Падрабязней »

На свяце ў Шчучыне будзе ўпершыню ўручана Нацыянальная літаратурная прэмія

Напярэдадні свята Дня беларускага пісьменства міністр інфармацыі Лілія Станіславаўна Ананіч па традыцыі сабрала журналістаў на прэс-канферэнцыю, каб анансаваць праграму святочных мерапрыемстваў, расставіць у ёй пэўныя акцэнты і адказаць на пытанні медыйшчыкаў. А пачала яна з таго, што літаральна толькі-толькі вярнулася са Шчучына (прэс-канферэнцыя праходзіла ў панядзелак, 31 жніўня), дзе ўрачыста адкрывала новы аб’ект — кніжную краму “Несцерка”. І ёй было ... Падрабязней »

За кім прыйшла старая дама?

Не будзе перабольшаннем сказаць, што Гродзенскі абласны тэатр лялек з’яўляецца адным з самых вядомых тэатраў Беларусі. Калектыў і пастаноўкі галоўнага рэжысёра Алега Жугжды добра ведаюць у нашай краіне і за яе межамі. Рэпертуар тэатра ўражвае сваёй разнастайнасцю: сёння ў ім налічваецца каля 40 назваў спектакляў для дзяцей розных узростаў і дарослых. Дарослую частку ўвогуле можна назваць прадметам асаблівага гонару калектыву. ... Падрабязней »

Добрае далёка чутно…

У выдавецтве “Тэхналогія” пабачыў свет унікальны даведнік — першае сістэматызаванае апісанне парэміялагічнага і фразеалагічнага багацця мовы жыхароў Косаўшчыны. Косаўшчына займае значную частку Івацэвіцкага раёна, а гэта больш за 60 вёсак, размешчаных вакол мястэчка Косава, якое значны час было цэнтрам асобнага раёна. Гаворкі на гэтай тэрыторыі адносяцца да гродзенска-баранавіцкай дыялектнай групы, якая вельмі блізкая да беларускай літаратурнай мовы і вызначае яе ... Падрабязней »

Ён з зямлі падымае яблык…

— Ну, добра, добра… Ну, харошы ты, вельмі харошы… Я ж табе казаў ужо, што ты харошы… Табе падабаецца, калі чухаць цябе за вухам, так? А што я зрабіў, табе падабаецца? Падабаецца, падабаецца! Добра, добра, ты харошы, харошы… Толькі не віляй тут сваім лісіным хвастом! Бачыш, фарба яшчэ не засохла… Ты ж не хочаш, каб сярод экспанатаў была твая поўсць? ... Падрабязней »

Новая сукенка для “Кармэн”

У чэрвені Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета ўжо традыцыйна наладзіў два яркія мерапрыемствы — “Балетнае лета ў Вялікім” і “Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў”. За дастаткова насычанай праграмай балетна-оперных вечароў неяк забылася апошняя прэм’ера сезона — “Кармэн” Жоржа Бізэ, пастаўленая Галінай Галкоўскай сумесна з дырыжорам Андрэем Галанавым і мастачкай Аннай Контэк. Аднак ці толькі блізкасць маштабных, добра ... Падрабязней »

Кола часу

І ў свае 70 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў не толькі падсумоўвае здабыткі, але і марыць пра будучыню. А як жа не марыць, калі вось-вось мусіць скончыцца рамонт і кафедры, якія цяпер размешчаны ў розных канцах горада, зноў збяруцца пад адным дахам. І сёлетняя абарона дыпломных работ праходзіла пад знакам будучыні. Новыя, вострасучасныя мастацкія вобразныя сродкі правяралі на гледачах выпускнікі тэатральнага ... Падрабязней »