У апошнія дні снежня ў Музеі ёлачных цацак (ГЗЦ “Галерэя Мінск”) прайшло вялікае культурна-асветніцкае свята ў рамках адразу дзвюх рэспубліканскіх акцый — “Год малой радзімы” і “Нашы дзеці”. Мерапрыемства сабрала разнастайную дзіцяча-дарослую аўдыторыю, якая была рада праводзіць мінулы, 2018, і прывячаць новы, 2019, год добрымі словамі і справамі. Сталічныя ўстановы адукацыі мастацкага профілю — мінская гімназія № 75 імя П.В.Масленікава, ... Падрабязней »
Скульптар Дзмітрый АГАНАЎ: “Усё мастацтва сканцэнтравана вакол чалавека. І існуе яно таксама для чалавека…”
Цудоўны калядны падарунак для аматараў прыгожага, значная падзея ў мастацкім жыцці краіны, мастацтва, якім на самай справе яно ёсць і павінна быць, — небанальным… Такія эпітэты не пашкадаваў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца для выставы твораў беларускага скульптура Дзмітрыя Аганава “Я і мой час” у сталічнай галерэі “Універсітэт культуры”. І тады ж, на вернісажы напрыканцы мінулага года, дадаў, што ... Падрабязней »
Скрыпка — хлеб твой і апора…
21 лістапада 2018 года на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адбылася доўгачаканая прэм’ера — спектакль “Сымон-музыка” паводле аднайменнай хрэстаматыйнай паэмы народнага песняра. Коласаўцы прысвяцілі прэм’еру 100-годдзю першай рэдакцыі гэтага неўміручага твора, якое адзначалася якраз у мінулым годзе, і яна ж, першая рэдакцыя “Сымона-музыкі”, якая значна адрозніваецца ад пазнейшых варыянтаў, натуральна, стала асновай новай пастаноўкі, галоўным стымулам для ... Падрабязней »
Мінск як месца, дзе здымаецца кіно…
Надоечы прэзентавалі новы турыстычны маршрут — па кінамясцінах беларускай сталіцы і яе ваколіц Новы турыстычны маршрут пакуль яшчэ не мае сваёй афіцыйнай назвы (можа, калі-небудзь ён будзе так і называцца — “Мінск кінематаграфічны”?). Наогул, гэта па сутнасці яшчэ толькі пілотны, пробны праект (а раптам не прыжывецца?), але напрыканцы мінулага года першы беларускі кінатур, ініцыіраваны кінастудыяй “Беларусьфільм”, усё-такі адбыўся: гэта была ... Падрабязней »
“Усюды частку душы я пакінуў…”
Штогод з нагоды дня нараджэння Адама Міцкевіча навучэнцы і педагогі сярэдняй школы № 5 Навагрудка ладзяць цікавыя мерапрыемствы ў гонар вялікага паэта. А 2018 год для нашага земляка быў асаблівы, юбілейны, таму святкаванне выйшла за межы школы. Напярэдадні калядных свят цэнтрам урачыстасцей юбілея паэта стаў Музей-сядзіба Адама Міцкевіча. Старшакласнікі наведалі выставу “Незямное каханне Адама Міцкевіча”, якую арганізавалі выкладчыкі і студэнты ... Падрабязней »
У думках яго была Беларусь
Літаратурная гасцёўня з конкурснай праграмай для вучняў старшых класаў, прысвечаная Адаму Міцкевічу У канцы мінулага года свет адзначыў 220-годдзе з дня нараджэння вялікага паэта слаўнага сына беларускай зямлі Адама Міцкевіча, які нарадзіўся 24 снежня 1798 года на Навагрудчыне. Праз паўтара месяца пасля нараджэння, 12 лютага 1799 года, Адам быў хрышчаны ў знакамітым Фарным касцёле ў Навагрудку (помнік архітэктуры XIV—XVIII стагоддзяў, ... Падрабязней »
Падарункі на Новы год ад культурнага Дзеда Мароза
Наш беларускі Дзед Мароз на самай справе вельмі культурны дзед. Трымае заўсёды ў чысціні і парадку свае апранахі і посах, рэгулярна падстрыгае бараду… Культурны ён і, да таго ж, прыгожы, добры, шчодры. І, безумоўна, на Новы год ён для кожнага з нас пакладзе пад навагоднюю ёлку падарунак — каму рэальны пад рэальную ёлку, а каму віртуальны — пад ёлку-сэрца… Але ... Падрабязней »
Не саромецца сваёй гісторыі
Прэзентацыя Вялікага гістарычнага атласа Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі стала нацыянальным святам Мы вельмі доўга нібы саромеліся сваёй гісторыі. Саромеліся ў Рэчы Паспалітай, саромеліся ў Расійскай імперыі, саромеліся ў БССР. Але ў 90-х і нулявых мы перасталі саромецца. Мы сталі пільна ўзірацца ў сваю гісторыю. Пачалі пазнаваць наш край, нашы межы, нашых людзей. Мы зразумелі за апошнія гады, што мы ... Падрабязней »
Руіны, якія не страляюць… І просяць, каб не стралялі ў іх
У гісторыі беларускага кінематографа ёсць такі дастаткова вядомы тэлевізійны серыял “Руіны страляюць…”, зняты рэжысёрам Віталем Чацверыковым на “Беларусьфільме” ў 1971 годзе паводле дакументальнай аповесці Івана Новікава “Руіны страляюць ва ўпор”. І серыял, і аповесць прысвечаны героям Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у цэнтры падзей там такія вядомыя гераічныя асобы, як інжынер Ісай Казінец, вайсковец Іван Кабушкін, студэнт Уладзімір ... Падрабязней »
Дзве гадзіны нязмушанай “Прагулкі”
Дзіцячыя харавыя калектывы — на сцэне Белдзяржфілармоніі Кожны дзень у беларускай сталіцы ладзіцца шмат музычных імпрэз. Але ёсць такія, якія асабліва кранаюць. Магчыма, таму, што заняты ў іх менавіта дзеці. Адметны музычны праект “Прагулка пад дажджом” быў нядаўна прэзентаваны на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Ён аб’яднаў шматлікія творы сучаснага беларускага кампазітара Аліны Безенсон. Яна педагог і творца адначасова. Выкладае ў ... Падрабязней »