Сустрэча з сапраўдным творцам заўсёды дорыць шчасце. Яго творчы свет — толькі яго. Там свае каханні-расстанні, свае летуценні-імгненні, свае, у рэшце рэшт, шафы і шкілеты… Але калі ты разумееш пры сустрэчы, што гэта ўсё — і тваё таксама, ты адчуваеш шчасце. Шчасце сустрэчы з творцам. “Празрыстая недамоўленасць”. Я так і напісаў у кнізе водгукаў, агледзеўшы выставу Анатоля Концуба ў Палацы мастацтва. Напісаў… ... Падрабязней »
Архів тега: мастак
Пісьменнік, мастак, выдавец Уладзімір СІЎЧЫКАЎ: “Адчуваю сябе багуслаўцам…”
Год малой радзімы, які будзе доўжыцца і 365 дзён наступнага, прымушае нас прыгледзецца ўважліва не толькі да самой малой радзімы, якая ёсць напэўна ў кожнага чалавека — не важна, дзе ён жыве і нарадзіўся. Магчыма, для некага яна наогул абмяжоўваецца родным пад’ездам яго гарадскога дома або прызбай вясковай хаты. Год малой радзімы падахвочвае звярнуць увагу найперш на людзей, якія ў ... Падрабязней »
Мастак Слава НАВАСЛАЎСКІ: “Гэта ўласны выбар кожнага з нас — быць на баку смерці ці на баку жыцця…”
Знаёмцеся: мастак Слава Наваслаўскі. З прэс-рэліза яго выставы “Жыццё цудоўнае”, якая ў сакавіку прайшла ў Музеі гісторыі беларускага кіно: “Слава Наваслаўскі — малады мастак з правінцыі з арыгінальным поглядам на свет. Нарадзіўся ў Беларусі ў 1974 годзе. Удзельнік рэспубліканскіх выстаў і міжнародных праектаў. У 2016 годзе стаў дыпламантам “Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам” у Мінску. Па словах Аляксандра Бароўскага, загадчыка аддзела ... Падрабязней »
Светлае і разумнае крэда
Веснавая паводка на рэчцы Дунайцы, масток праз яе… А на беразе — два белыя буслы, якія прыляцелі на радзіму з першымі цёплымі днямі. Гэта фрагмент карціны мастака з вёскі Малевы Нясвіжскага раёна. Ён нарадзіўся ў канцы ХІХ стагоддзя, вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, працаваў у Качановіцкай школе, перад вайной скончыў чатыры курсы гістарычнага факультэта БДУ. З якой любоўю ставіўся да ... Падрабязней »
Уладзімір Акулаў: набыццё легенды
Фактычна ўвесь другі паверх Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (Мінск, вуліца Някрасава, 3) сёння аддадзены пад творы легендарнага мастака так званай другой хвалі беларускага авангарда Уладзіміра Акулава. Куратарам выставы “Набыццё легенды” выступіў вядомы калекцыянер Яўген Ксяневіч. Уладзімір АКУЛАЎ нарадзіўся ў Баранавічах у 1954 годзе. Займаўся ў Слуцку ў студыі выяўленчага мастацтва гарадскога Дома піянераў і школьнікаў ва Уладзіміра Садзіна ... Падрабязней »
Мастачка Марына ЭЛЬЯШЭВІЧ: “Калі ты ўзяў пэндзлік, гэта ўжо добра!”
Гэта няпраўда, што сучаснае беларускае мастацтва спрэс глядзіць на Захад. Так, ёсць — і нямала — у нас мастакоў, якія шукаюць шчасце там. Імкнуцца культываваць у сваёй творчасці многія народжаныя менавіта ў Еўропе мастацкія стылі. І нават вельмі добра прадаюцца там, у Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі… Але ёсць і тыя, якія глядзяць на Усход. Іх пакуль зусім нямнога. Але ўсё-такі ... Падрабязней »
Пісьменнікі, жанчыны і… крумкачы
Штрыхі да партрэта мастака Міхася Будавея Калі я рыхтавалася да інтэрв’ю з таленавітым мастаком Міхасём Будавеем, мяне здзівіла, як мала я змагла знайсці яго работ у інтэрнэце. І толькі пазней, падчас нашай размовы у майстэрні, уразіла сціпласць і нязмушанасць у стасунках аднаго з найлепшых партрэтыстаў Беларусі. — У якім узросце вы пачалі маляваць? — Не памятаю сябе, каб я не ... Падрабязней »
Тое, што застанецца…
Багата ілюстраваныя кнігі “Белорусское кино в лицах” і “Белорусское кино в лицах. Персоналии”, у выходных даных якіх пазначаны нашы з мастачкай Ірынай Мацкевіч прозвішчы, насамрэч, унікальныя выданні. Ім наканавана застацца помнікам самаахвярнай працы каманды аўтараў-укладальнікаў на чале з Вольгай Нячай і ўсіх, хто мае дачыненне да з’яўлення гэтага гімна нашаму кіно. Аналагаў выданням не было ў гісторыі даследавання айчыннага кіно. ... Падрабязней »
Ён з зямлі падымае яблык…
— Ну, добра, добра… Ну, харошы ты, вельмі харошы… Я ж табе казаў ужо, што ты харошы… Табе падабаецца, калі чухаць цябе за вухам, так? А што я зрабіў, табе падабаецца? Падабаецца, падабаецца! Добра, добра, ты харошы, харошы… Толькі не віляй тут сваім лісіным хвастом! Бачыш, фарба яшчэ не засохла… Ты ж не хочаш, каб сярод экспанатаў была твая поўсць? ... Падрабязней »
Алоўку не баліць…
Цудоўны падарунак айчынным аматарам мастацтва і цікаўным да гісторыі людзям напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіў Дом-музей І з’езда РСДРП. 1 ліпеня тут адкрылася выстава твораў расійскага воіна і мастака Віктара Аляксандравіча Цітова (1922—2003) — чалавека і творцы, бясспрэчна, унікальнага. А беларусы мусяць быць неабыякавымі да памяці пра яго з той прычыны, што 70 гадоў назад ён змагаўся ... Падрабязней »