Архіў катэгорыі : Выставы

Момант ісціны

Некалькі гадоў назад, будучы на стажыроўцы ў Берліне, уразіўся неймавернай колькасці гарадскіх скульптур у нямецкай сталіцы — на праспектах, у парках, проста ў былых гэдээраўскіх шэрых дварах, ля шэрых пад’ездаў жылых дамоў. Хадзіў па Берліне з фотаапаратам і літаральна не выпускаў яго з рук. Прызнацца, думаў тады: “Навошта іх немцы столькі наставілі?” А сам фатаграфаваў, фатаграфаваў, фатаграфаваў… І, яшчэ думаў: ... Падрабязней »

Крылы

Што галоўнае для дзіцяці? Набыць свой голас. Каб выказаць тое, дзеля чаго, магчыма, і з’явіўся на гэты свет. Зрабіць першы крок. Каб выйсці ў свет і адчуць, што побач ёсць тыя, хто твой голас пачуе і дапаможа ўстаць на ногі, а калі спатыкнешся, падтрымае… Гэтая скульптурная кампазіцыя, якую вучань 9 класа гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка Павел Велімайтыс паказаў на адным ... Падрабязней »

Жыццё выдатнае!

Ты панура ідзеш па шумным сталічным праспекце — заклапочаны, абцяжараны сваімі невясёлымі думамі, стомлены жыццём, разлюблены, расчараваны, абылганы… Калі гэта так, то ў такім выпадку табе, мой самотны дружа-чытач, якраз сюды — па плошчу Якуба Коласа, дзе напрыканцы мая ўжо пяты раз разгарнуўся вулічны выставачны праект “Мастак і горад”. Творы выдатнага беларускага мастака Валянціна Губарава развеяць твае сумныя думкі, вернуць ... Падрабязней »

Дотык да прыгожага

У бібліятэцы Ганцавіцкай гімназіі, каб падкрэсліць важнасць кнігі ў нашым жыцці, арганізавана незвычайная кніжная выстава. Галоўным экспанатам тут з’яўляецца кніга, якая выклікае неймаверную колькасць пытанняў. Яна спрэчная і адначасова неаспрэчная. Гэта адзіны экзэмпляр у бібліятэцы, і інвентарны нумар у яе заўсёды будзе № 1. Паступлення такіх кніг у бібліятэку больш не прадбачыцца. Такім своеасаблівым чынам хачу прадставіць “Летапіс гімназіі”. Гэта ... Падрабязней »

Узыходжанне да простасці

Сярод штодзённай мітусні і рэзкіх гукаў вялікага горада так хочацца пачуць паўзу… Даць магчымасць душы адгукнуцца на тое, што адбываецца вакол. Жывапісныя творы Юліі Мацура на яе выставе ў галерэі “Беларт” і ёсць тая самая паўза. “Застылая цішыня”… Назва выставы дае дакладнае ўяўленне пра яе сённяшні творчы стан. Юлія Мацура нарадзілася ў Мінску, скончыла аддзяленне графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. ... Падрабязней »

Анімаліум з дзіцячымі вачыма

Па-свойму арыгінальна адгукнуліся на 30-ю гадавіну чарнобыльскай трагедыі педагогі і навучэнцы Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў. З гэтай сумнай нагоды яны зладзілі ў сценах установы выставу з арыгінальнай назвай “Анімаліум (фаўна свету)”. “Мы доўга думалі, як адгукнуцца на гэтую падзею, — гаворыць намеснік дырэктара Мінскай гімназіі-каледжа мастацтваў Яўген Мікалаевіч Саковіч. — Ну, не маляваць жа непасрэдна Чарнобыль… Неяк сама сабой прыйшла ... Падрабязней »

Маданары “Я малюю май!”

Каляндарны май яшчэ не закончыўся, але мы ўжо — у леце. І летняя культура разам з цяплом вярнулася да нас. Вулічныя тэатры павыходзілі на вуліцы, вулічныя музыканты перасталі хавацца ў падземных пераходах, графіцісты адчулі летнюю свабоду і прагу да творчасці, жывыя скульптуры ажылі на нашых вачах, а дзеці… а дзеці асфальту, гарадскія дзеці, пачалі паўсюдна маляваць на асфальце. А ведаеце, ... Падрабязней »

Паглядзець інакш…

На тыдні ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей І з’езда РСДРП” адбылася афіцыйная перадача вядомым расійскім майстрам-мікрамініяцюрыстам з Омска Анатолем Каненкам у збор НГМ самай маленькай у свеце кнігі вершаў Максіма Багдановіча “Вечар” памерам 1х1 мм і мікрамініяцюрнага герба Рэспублікі Беларусь, устаўленага ў палавінку кедравага арэшка. Надзвычай сімвалічнай у Год культуры назваў гэтую падзею дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея ... Падрабязней »

Культывуем у Год культуры

На гэтым тыдні ўрачыстай цырымоніяй уручэння прэмій прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва, а таксама спецыяльнай прэміі прэзідэнта “Беларускі спартыўны Алімп” быў афіцыйна адкрыты абвешчаны сёлета ў нашай краіне Год культуры. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі нагадаў прысутным, што Беларусь багатая на таленты і творчыя дасягненні, якія з’яўляюцца гордасцю краіны. І яскравым пацвярджэннем гэтага ... Падрабязней »

Пісьменнікі, жанчыны і… крумкачы

Штрыхі да партрэта мастака Міхася Будавея Калі я рыхтавалася да інтэрв’ю з таленавітым мастаком Міхасём Будавеем, мяне здзівіла, як мала я змагла знайсці яго работ у інтэрнэце. І толькі пазней, падчас нашай размовы у майстэрні, уразіла сціпласць і нязмушанасць у стасунках аднаго з найлепшых партрэтыстаў Беларусі. — У якім узросце вы пачалі маляваць? — Не памятаю сябе, каб я не ... Падрабязней »