Наш сённяшні госць — вядомая паэтэса аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і кнігі дыхтоўнай дарослай паэзіі “Аквамарын” Наталля ІГНАЦЕНКА. Побач змяшчаем і яе свежыя паэтычныя творы, у якіх адчуваюцца талент, шчырасць, нязменнае жаданне сказаць пра няпростыя жыццёвыя ісціны зразумелай мовай — усё тое, што вылучае творцу ў сённяшнім літаратурным свеце. — Наталля, добра памятаю сваё першае ўражанне ад вашай паэзіі ... Падрабязней »
Усе дарогі сёння вядуць у Віцебск
Пяць прычын наведаць XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” Прычына першая. Канцэрты зорак “Славянскі базар у Віцебску” — гэта заўсёды яскравае суквецце зорак эстрады, найперш расійскіх, якія з году ў год з радасцю прыязджаюць на наш фестываль і дораць свае песні публіцы. Многія з іх за гады правядзення форуму сталі сапраўднымі сябрамі “Славянскага базару”. Сёлета віцябляне і госці горада ... Падрабязней »
Час натхнення: яе і яе вучаніц
Я сяджу ў бібліятэцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў і чакаю сваю суразмоўніцу. Гэта Настасся Калацкая, тутэйшая выкладчыца выяўленчага мастацтва. Фармальнай нагодай для інтэрв’ю з ёй стала адкрыццё тут, у бібліятэцы, выставы мастацкіх твораў “Натхнення час” — яе акварэляў і карцін яе вучаніц у тэхніцы батык. А нефармальнай — проста паведамленне мне з каледжа, што тут працуе цікавая маладая мастачка-выкладчыца Настасся ... Падрабязней »
Каб мой край не ведаў злой пакутнай ночы…
У серыі “Школьная бібліятэка” выдавецтва “Мастацкая літаратура” выйшла кніга “Недаспяваныя песні” (зборнік твораў паэтаў Беларусі, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны). Ёсць кнігі, якія немагчыма чытаць без болю і хвалявання. Гэта рознага кшталту кнігі, але тая, якая нядаўна пабачыла свет у выдавецтве “Мастацкая літаратура”, сёлета, у юбілейны для Вялікай Перамогі год, кранае асабліва: вось мы жывём, працуем, кахаем, вось ... Падрабязней »
Бясспрэчныя яркія набыткі
У Палацы мастацтва працуе справаздачная выстава, прысвечаная 70-годдзю заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У экспазіцыі прадстаўлена больш за 700 работ, створаных выкладчыкамі і студэнтамі розных гадоў мастацкага факультэта і факультэта дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як усё-такі здорава, калі “Рэспубліканская мастацкая галерэя” Беларускага саюза мастакоў аддадзена не пад мядовыя ці якія іншыя кірмашы, а менавіта пад мастацтва, прычым вельмі яркае прафесійнае ... Падрабязней »
Прэм’еры на любы ўзрост
Сталічныя тэатры сустрэлі лета сапраўдным парадам прэм’ер. У Беларускім дзяржаўным тэатры лялек адшукалі “Таямнічага гіпапатама”, на абноўленую сцэну ТЮГа прыляцела “Сіняя птушка”, а Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага прапанаваў сваім гледачам пражыць “Вечнасць на дваіх”. Для многіх у чэрвені пачынаецца час адпачынкаў і канікул, аднак паход у тэатр можна лёгка ўпісаць у свой летні расклад, тым больш што ёсць ... Падрабязней »
Замкі і людзі
Замкі і людзі… Што даражэй, што важней для народа, для яго гісторыі? Замкі, якія жывуць стагоддзямі? Або людзі, бег гадоў якіх рэдка перавышае лічбу сто? Замкі, у целе якіх камяні? Або людзі, у целе якіх кроплі? Кроплі вады, кроплі крыві, кроплі гора і радасці… Але ж кропля ўсё-такі точыць камень. …Гэтымі днямі ў Мірскім замку праходзіць летні музычны фестываль, які ... Падрабязней »
Сальвадор і Пабла
Мінчан і гасцей сталіцы напаткаў сюрпрыз: яны могуць, не едучы ні ў далёкі іспанскі Фігерас, на радзіму Сальвадора Далі, ні ў больш блізкі Парыж, дзе ёсць адмысловы Музей Пабла Пікасо, азнаёміцца з творчай спадчынай вялікіх іспанцаў у сябе на радзіме — у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі. Калі такое было? І калі такое яшчэ будзе? Сальвадор і Пабла… Сюррэаліст ... Падрабязней »
Галіна ДЗЯГІЛЕВА: “Трэба любіць Беларусь моцна-моцна…”
Ёсць розныя тэатры: драматычныя, музычныя, лялечныя… І ў кожны ходзіш, адпаведна, па-рознаму настроіўшыся: ці на драму, ці на музыку, ці на ляльку. Але ў нас ёсць адзін такі, унікальны — Беларускі паэтычны тэатр аднаго акцёра “Зніч” пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Паспрабуй ты настройся на аднаго акцёра, паспрабуй ты настройся на зніч — гэты нязгасны агонь, які абдымае цябе, які падымае ... Падрабязней »
Пра вайну без пафасу
“Дзед” у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі І хто сказаў, што спектакль, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, абавязкова павінен быць трагедыяй альбо драмай? Вось паставіў жа ў 1971 годзе Валерый Раеўскі ў Купалаўскім “Трыбунал” А.Макаёнка, гэты “народны лубок”, у якім было з чаго пасмяяцца! А яшчэ ў старэйшым драматычным тэатры краіны рэжысёр збіраўся ўвасобіць трагікамедыю Вячаслава Паніна “Дзед”. Аднак зоркі ў той ... Падрабязней »