Вядома ж, сузор’я з такой назвай у нашай Галактыцы няма, але тое, што яно ёсць на мастацкім небасхіле Беларусі, — факт неаспрэчны і дакументальна пацверджаны ўжо нават двойчы. Чаму двойчы? Ды таму, што ў 2008 годзе ў выдавецтве “Радыёла-плюс” намаганнямі знітаваных з Жодзінам творцаў Міколы Андруковіча, Аляксея Марачкіна і Уладзіміра Сіўчыкава ўжо выходзіла ўнікальнае мастацка-літаратурнае выданне “ЖОДЗІНЦЫ. Жывапіс. Графіка. Мастацкае ... Падрабязней »
Тварыць дабро, як дыхаць і любіць!
Жыццёвыя і творчыя пуцявіны Сяргея Грахоўскага Чаму вы не ў Мінску?” — прарочае пытанне было зададзена мне ў 2001 годзе Сяргеем Іванавічам Грахоўскім, калі я настаўнічала ў вёсцы Навасёлкі Барысаўскага раёна. Менавіта ў 2001 годзе я атрымала ад вядомага і любімага паэта ліст з прызнаннем маіх вершаў і маіх здольнасцей у паэзіі: “Вы таленавітая паэтка (не пабаюся гэтага слова)”. Скардзіўся на ... Падрабязней »
Прысвячэнне Песняру
Сёлета, як ніколі, восень расквеціла каляровымі фарбамі старажытны Навагрудак, а сонейка спесціла яго незвычайным цяплом. А як жа інакш! Вялікую дату святкуе горад: 220 гадоў з дня нараджэння вядомага на ўвесь свет паэта Адама Міцкевіча. Гэтую адметную падзею адзначылі і ў сярэдняй школе № 5 Навагрудка. Цікава прайшла вечарына “Незямное каханне Адама Міцкевіча” ў школьнай бібліятэцы. Акрамя знаёмства з вершамі ... Падрабязней »
Шчасце ўзаемін і творчасці
Выдатная прафесія — настаўнік. Чалавек, які адкрывае творчыя здольнасці дзяцей і накіроўвае іх на шлях удасканалення. З ранняга дзяцінства дзіця, не здагадваючыся, што яшчэ не пісьменнае, можа ствараць, свабодна займаючыся мастацкай дзейнасцю. Задача настаўніка выяўленчага мастацтва — дапамагчы юнай асобе ў індывідуальным развіцці, у авалоданні прадметам мастацтва, аднаго з найважнейшых прадметаў, які фарміруе эмацыянальна-каштоўнаснае стаўленне да жыцця. На занятках выяўленчага ... Падрабязней »
Радаснае знаёмства з паэзіяй
Бібліятэка сярэдняй школы № 66 Гомеля ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, працягвае знаёміць сваіх навучэнцаў з творчымі асобамі горада над Сожам. 6 кастрычніка была арганізавана сустрэча з Інай Спасібінай, гомельскай паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэатам абласной Літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага, дыпламантам шматлікіх міжнародных конкурсаў. Іна Мікалаеўна расказала дзецям пра сваё дзяцінства, пра сакрэты сваёй творчасці, ... Падрабязней »
Запомніцца на ўсё жыццё…
На пачатку кастрычніка бягучага года брэсцкая паэтэса Надзея Парчук як дарагіх гасцей прымала ў сябе дома настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Стытычаўскай сярэдняй школы Пінскага раёна Людмілу Іванаўну Сачкоўскую і вучаніцу 9 класа гэтай жа школы Ганну Тынавец. Яны наведалі сваю знакамітую зямлячку з, так бы мовіць, рабочым візітам. Справа ў тым, што Ганначка з вялікай адказнасцю ўзялася за напісанне ... Падрабязней »
Адкрыць для сябе Іванаўшчыну
Сёння і заўтра, 1 і 2 верасня, у жывапісным палескім мястэчку Іванава і Іванаўскім раёне адбудуцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства. Ізноў пачатак восені, першыя выхадныя верасня — і такі ўжо прывычны за 25 гадоў, але ад гэтага не менш прыемны і чароўны покліч самага галоўнага культурнага свята ў краіне — Дня беларускага пісьменства. Ізноў у маленькі раённы гарадок ... Падрабязней »
Дастоева: “…место совершенно магического обаяния…”
Пакінуўшы аддзел па адукацыі Іванаўскага райвыканкама, я выправіўся ў захапляльнае падарожжа па янаўскай зямлі ў суправаджэнні ўважлівага гіда галоўнага спецыяліста аддзела Наталлі Аляксееўны Лапай, і нашым першым прыпынкам па-за межамі самога Іванава была вёска Дастоева, дакладней, Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М.Дастаеўскага, а яшчэ больш дакладна — школьны народны літаратурна-краязнаўчы музей, добра вядомы як на сваёй малой радзіме, так і на ... Падрабязней »
Моталь: унікальная ідэнтычнасць
Аграгарадок Моталь, што раскінуўся на правым беразе ракі Ясельда, як і Дастоева, таксама можа лічыцца абавязковым для наведвання пунктам, калі нехта хоча спазнаць і адкрыць для сябе Іванаўшчыну ва ўсёй яе красе і разнастайнасці. Гэты населены пункт сапраўды настолькі ўнікальны, што проста прымушае па-іншаму паглядзець на такія паняцці, як патрыятызм, культура, грамадзянская супольнасць і еднасць. Прымушае перагледзець маштабы, якія нібыта ... Падрабязней »
Тышкавічы: ад пешкі да караля
Вёска, а з нядаўняга часу аграгарадок Тышкавічы знаходзіцца на поўначы Янаўшчыны і адносіцца да Мотальскага сельскага Cавета. І таму лагічна было чакаць, што там таксама, як і ў Моталі, сустрэнуцца вельмі адметныя людзі са сваім унікальным менталітэтам, прыроджанай ініцыятыўнасцю і прадпрымальніцкай жылкай, вынаходніцкімі талентамі, аптымістычным і адкрытым поглядам на свет і пры ўсім пры гэтым з неверагоднай прывязанасцю да сваёй ... Падрабязней »