З вядомым беларускім джазменам, прадзюсарам, кіраўніком праекта “Vip Jazz Андрэя Славінскага” Андрэем Славінскім хацелася пазнаёміцца даўно. Не раз даводзілася бачыць і чуць віртуозныя выступленні яго і яго калег як на дарослых, так і канцэртах для дзяцей. І кожны раз гэтыя канцэрты надзвычай уражвалі ўласцівымі, бадай, толькі джазавай музыцы асаблівым драйвам, непасрэднасцю, імправізацыяй, свабодай… 1 снежня Андрэй са сваёй камандай бліскуча ... Падрабязней »
Святло — адметнасць яе душы
Здаецца, няма такога беларуса, які б не ведаў імя беларускай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц. Яна падарыла людзям голас сваёй душы, а Антаніна Сідарук падарыла ім шчодрасць, няўрымслівасць свайго сэрца, адкрыўшы музей выбітнай зямлячкі і зберагаючы памяць аб ёй. Ужо дваццаць гадоў музей з’яўляецца справай жыцця Антаніны Паўлаўны. На такіх людзях трымаецца культурная спадчына Бацькаўшчыны. Дзякуй богу, што такія людзі ёсць. Антаніна ... Падрабязней »
“Палеская ластаўка”
Вусны часопіс для вучняў сярэдніх класаў, прысвечаны Яўгеніі Янішчыц Напярэдадні 70-годдзя з дня нараджэння нашай выдатнай паэтэсы Яўгеніі Янішчыц, якое нядаўна мы святкавалі, бібліятэчным актывам нашай гімназіі быў распрацаваны і прэзентаваны вусны часопіс “Палеская ластаўка”. Прапаноўваем чытачам “Настаўніцкай газеты” віртуальна пазнаёміцца з гэтым мерапрыемствам, якое было захоплена ўспрынята педагогамі і навучэнцамі нашай гімназіі. Інеса ПАНІЗОВІЧ, загадчык бібліятэкі гімназіі № 5 ... Падрабязней »
Вершы ад сэрца — у гонар малой радзімы
Жлабінчанка Марыя Смірнова парадавала аматараў паэтычнага слова чарговым зборнікам сваіх вершаў — “Песнь малой родине моей…”. Яго прэзентацыя адбылася ў роднай навучальнай установе аўтара — сярэдняй школе № 10 Жлобіна, дзе Марыя Сямёнаўна доўгі час працавала педагогам. І хаця паэтэса нарадзілася за тысячы кіламетраў ад Беларусі, у далёкай Кіргізіі, амаль усё яе жыццё прайшло на жлобінскай зямлі, якую яна і ... Падрабязней »
Лёсаў зорныя імгненні ў гомельскай школе
Бібліятэка сярэдняй школы № 66 Гомеля ў рамках правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы, працягвае знаёміць сваіх навучэнцаў з творчымі асобамі горада над Сожам. Напрыканцы лістапада тут была арганізавана сустрэча з Тамарай Віктараўнай Кручэнка, гомельскай паэтэсай, сябрам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза журналістаў Беларусі, лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі імя Кірыла Тураўскага. Тамара Віктараўна расказала дзецям пра сваё дзяцінства, свае інтарэсы ... Падрабязней »
“Перазвон” гучыць звонка!
Цымбалы — адзін з любімых музычных інструментаў беларускага народа. Заняткі па класе цымбалаў з задавальненнем наведваюць навучэнцы сярэдняй школы № 3 Ашмян, у якой ужо 25 гадоў функцыянуюць класы музычнага, мастацкага і харэаграфічнага кірунку. Асноўныя задачы школы — далучэнне дзяцей да музычнай культуры, навучанне ігры на музычных інструментах, выяўленне найбольш таленавітых і здольных навучэнцаў. У будучыні — гэта ўдзячныя слухачы ... Падрабязней »
“Мікітаў лапаць” меў поспех…
Школьны тэатр — гэта цікавы свет, у якім усе дзеці таленавітыя і непаўторныя. Такія ж непаўторныя і таленавітыя зорачкі ёсць у гімназіі № 1 Астраўца. У гэтым мы пераканаліся, калі навучэнцы гімназіі прынялі ўдзел у раённым тэатральным конкурсе “Скарбніца”, прысвечаным Году малой радзімы. З недзіцячымі ролямі п’есы М.Чарота “Мікітаў лапаць” гімназісты справіліся выдатна. Але каштоўным з’яўляецца не толькі вынік, але ... Падрабязней »
Дарагі Іван Сяргеевіч!..
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працуе выстава, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Івана Сяргеевіча Тургенева. Дакладней, гэта не проста выстава, а праект, які ажыццяўляецца ў рамках культурных мерапрыемстваў ЮНЕСКА: рашэннем 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі гэтай арганізацыі юбілей пісьменніка ўключаны ў лік памятных дат 2018 года. Іван Сяргеевіч нарадзіўся роўна 200 гадоў назад — 9 лістапада 1818 года… ... Падрабязней »
“Лістапад” — гэта адмысловы лад
Учора ўрачыста адкрыўся юбілейны, 25-ы, Мінскі міжнародны кінафестываль “Лістапад”. За чвэрць стагоддзя мы неяк і не заўважылі, як з дастаткова сціплай культурнай падзеі ён ператварыўся ў вялікі міжнародны кінафорум, эпіцэнтр наватарскіх кінематаграфічных ідэй з усёй постсавецкай (і не толькі постсавецкай) прасторы, грандыёзнае свята для ўсіх кінаманаў Беларусі, як прафесіяналаў, так і аматараў. І мы ўжо нават не здзіўляемся, што наш ... Падрабязней »
Пісьменнік, крытык, гісторык Алесь МАРЦІНОВІЧ: “Калі кнігі любіш, хочацца больш чытаць, а потым дзяліцца аб іх сваімі ўражаннямі…”
Ці цяжка гэта — сачыць дзесяцігоддзямі за літаратурным працэсам цэлай краіны? Гэта значыць адгукацца найперш на кнігі рэцэнзіямі на старонках друку, паўтаруся — дзесяцігоддзямі, без упынку і без дазволу сабе на доўгія адпачынкі. На кнігі, што немалаважна, і вядомых пісьменнікаў, і пачаткоўцаў, і сталічных творцаў, і літаратараў з рэгіёнаў. А яшчэ актыўна выступаць у друку з уласнымі творамі, пісаць кнігі, ... Падрабязней »