Сэрцы саграваюцца лёдам…

У Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіць V фестываль-конкурс лядовых і снежных скульптур “Свет крышталёў у батанічным садзе”. У гэтым творчым спаборніцтве ці, хутчэй нават, адмысловым снежна-ледзяным шоу прынялі ўдзел 9 каманд прафесійных скульптараў і 9 студэнцкіх і навучэнскіх каманд профільных дзяржаўных устаноў адукацыі ці асобных факультэтаў. Абапал адной з галоўных алей ЦБС, недалёка ад экспазіцыйнай аранжарэі, размясцілася ... Падрабязней »

Наталля Тамела: “Сцэна — гэта прафесія на разрыў …”

Наш сённяшні суботні госць — вядомая спявачка і аўтар песень, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, салістка Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга Наталля Тамела. Артыстку мы добра ведаем па нязбітых мелодыях яе песень, яркім голасе, іміджы і, адпаведна, бліскучых выступленнях на вялікіх канцэртных пляцоўках краіны (Палац Рэспублікі, амфітэатры ў Віцебску і Маладзечне і інш.), па ўдзеле ў самых ... Падрабязней »

Чытаць. Чытаць шмат. Чытаць заўсёды і ўсюды…

Напрыканцы студзеня ў прэс-цэнтры сталічнага Дома прэсы адбылося пасяджэнне круглага стала на тэму “Папулярызацыя чытання як спосаб інтэлектуальнага развіцця асобы”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пісьменніцкай, навуковай, бібліятэчнай, педагагічнай грамадскасці і нават буйной гандлёвай сеткі, у прыватнасці, “Еўрагандаль”. Такое шырокае прадстаўніцтва стала лішнім сведчаннем шырыні і шматузроўневасці самога дыскурсу, пазначанага ў назве круглага стала, і, зрэшты, не магло не парадаваць: ... Падрабязней »

Проста дзецям і дзецям ад 5 да 105 гадоў

Безумоўна, кніга для дзяцей, якая ўсё актыўней апошнім часам адваёўвае і пашырае свой сегмент у айчыннай кніжнай прасторы, будзе ў цэнтры ўвагі і ХХVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Прапаноўваем кароткі агляд некаторых яркіх кніжных навінак ад айчынных дзяржаўных выдавецтваў, якія можна будзе ўбачыць на Мінскім кніжным форуме. Вядомы пісьменнік і выдавец Уладзімір Сіўчыкаў парадаваў сваёй новай паэтычнай кніжкай для дзяцей ... Падрабязней »

Прысвячэнне спораўскім партызанам

Вёска Спорава ў Бярозаўскім раёне вядома далёка за яго межамі тым, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны на прылеглай тэрыторыіі — балотах і лясах — былі створаны і вялі актыўную барацьбу з лютым ворагам многія партызанскія атрады. Тут знаходзіліся галоўныя абарончыя сілы Брэстчыны, працаваў Брэсцкі абкам партыі, выдавалася падпольная газета “Зара”, пад разгалістымі галінамі дрэў працавала дзіцячая лясная школа. Неабыякава ... Падрабязней »

Філосаф сусветнага значэння з зэльвенскай зямлі

Апошнім часам у сродках масай інфармацыі ўсё часцей узнімаюцца пытанні генацыду. Разважаючы аб яго праяўленнях і распаўсюджванні, навукоўцы абапіраюцца на факты сучаснасці і гістарычнага мінулага. Само паняцце “генацыд” з’явілася ў сярэдзіне ХХ стагоддзя. Адзначыў рысы генацыду, вызначыў яго праяўленні Рафал (Рафаэль) Лемкін. Пра гэтага чалавека шмат напісана навуковых прац. Імя філосафа вядома ў многіх краінах свету, але, на жаль, не ... Падрабязней »

Мудрамер. Версія 20.19.

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі ўжо доўгі час успрымаецца ці не адным з самых адкрытых для эксперыментаў дзяржаўных калектываў, які актыўна працуе з сучаснай беларускай драматургіяй. Але нават калі “новая драма” вас не натхняе, а слова “эксперымент” палохае, не варта выкрэсліваць РТБД са свайго культурнага марштруту. Калектыву ёсць што прапанаваць прыхільнікам традыцыйнага тэатра і тым, хто хоча адпачыць у глядзельнай зале ... Падрабязней »

ДТБА не пагражае ДМБ!

Драматычнаму тэатру Беларускай Арміі прысвоена званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”. Такім рашэннем Савет Міністраў ацаніў яго ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, дасягненні ў галіне мастацтва на працягу паўтара дзясятка гадоў, прызнанне гледачоў дома і за мяжой, салідны вопыт выхавання творчай моладзі. З гэтай нагоды кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Драматычнага тэатра Беларускай Арміі Алена Давыдава адзначыла: “У Мінску ёсць каля чатырох дзясяткаў ... Падрабязней »

Арлец — ці з далёкіх, ці з блізкіх дарог…

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” працягвае нацыянальную кампанію — публічнае ўшанаванне выбранага сімвала года сярод нашых крылатых сяброў. Беларускую птушыную фаўну ў 2019 годзе будзе прадстаўляць арлец вялікі, а ўвогуле з часу стварэння АПБ гэта дваццатая па ліку птушка, якую паклікалі на п’едэстал гонару. Па традыцыі плануецца комплекс спецыяльных мерапрыемстваў, будуць выпушчаны паштовая марка і памятны медаль з выявай арляца ... Падрабязней »

Кніга для навучання добрым справам і любові да Радзімы

500 гадоў назад 9 лютага 1519 года ў вялікім месцы Пражскім у лекарскіх навуках доктарам Францыскам Скарынам са славутага горада Полацка была надрукавана Кніга Юдзіф. Гэта адна са старазапаветных біблейных кніг, якую праваслаўныя лічаць некананічнай, небоганатхнёнай, але карыснай і павучальнай, католікі прызнаюць другакананічнай і боганатхнёнай, а ў іўдзейскім Танаху яна ўвогуле адсутнічае. Асноўны змест кнігі — апісанне гісторыі пра выратаванне ... Падрабязней »