На першы погляд, гэта несумяшчальныя рэчы. Горад ужо стагоддзі стаіць на сваім месцы — непарушна і заўзята. А час — хуткацечны. Станьце на якой-небудзь станцыі метро — вы не адчуеце горад. Вы адчуеце толькі час: людзі бягуць некуды, спяшаюцца і зусім забываюцца, што за спінай у іх — тысячагадовы горад, які трэба павіншаваць з днём нараджэння. Але як толькі яны ... Падрабязней »
Архіў катэгорыі : Выставы
Якія смачныя гэтыя яблыкі Янкі Купалы
Прырода сваёй непаўторнай прыгажосцю захапляе кожнага чалавека. Мы папаўняем свае сілы, знаходзячыся на прыродзе: назіраючы світанні і захады сонца, слухаючы шум траў, спевы птушак, звон ручаёў. Якая цудоўная пяшчотная і непаўторная прырода нашай краіны. Яе прыгажосць уславілі многія паэты, пісьменнікі і мастакі ў сваіх творах. Вялікую ролю прырода роднага краю адыгрывае ў выхаванні і навучанні юных мастакоў. На пленэры мастак любога ўзросту ... Падрабязней »
Сувязная нітка пакаленняў
Ажурнае выразанне з паперы сустракаецца ў мастацтве розных краін і мае свае шматвяковыя традыцыі, якія непасрэдна звязаны з узнікненнем паперы. У Беларусі выразанне з паперы называецца выцінанка. Для яе характэрны пэўныя матывы, стылізацыя і сіметрыя. З дапамогай розных выцінанак нашы продкі да свят упрыгожвалі інтэр’ер хаты, асабліва часта выцінанкі абнаўляліся перад Вялікаднем. З гадамі тэхніка і кампазіцыйнае рашэнне выцінанак удасканальвалася ... Падрабязней »
Празрыстая недамоўленасць
Сустрэча з сапраўдным творцам заўсёды дорыць шчасце. Яго творчы свет — толькі яго. Там свае каханні-расстанні, свае летуценні-імгненні, свае, у рэшце рэшт, шафы і шкілеты… Але калі ты разумееш пры сустрэчы, што гэта ўсё — і тваё таксама, ты адчуваеш шчасце. Шчасце сустрэчы з творцам. “Празрыстая недамоўленасць”. Я так і напісаў у кнізе водгукаў, агледзеўшы выставу Анатоля Концуба ў Палацы мастацтва. Напісаў… ... Падрабязней »
Нам засталася спадчына…
У апошнія дні снежня ў Музеі ёлачных цацак (ГЗЦ “Галерэя Мінск”) прайшло вялікае культурна-асветніцкае свята ў рамках адразу дзвюх рэспубліканскіх акцый — “Год малой радзімы” і “Нашы дзеці”. Мерапрыемства сабрала разнастайную дзіцяча-дарослую аўдыторыю, якая была рада праводзіць мінулы, 2018, і прывячаць новы, 2019, год добрымі словамі і справамі. Сталічныя ўстановы адукацыі мастацкага профілю — мінская гімназія № 75 імя П.В.Масленікава, ... Падрабязней »
Падарункі на Новы год ад культурнага Дзеда Мароза
Наш беларускі Дзед Мароз на самай справе вельмі культурны дзед. Трымае заўсёды ў чысціні і парадку свае апранахі і посах, рэгулярна падстрыгае бараду… Культурны ён і, да таго ж, прыгожы, добры, шчодры. І, безумоўна, на Новы год ён для кожнага з нас пакладзе пад навагоднюю ёлку падарунак — каму рэальны пад рэальную ёлку, а каму віртуальны — пад ёлку-сэрца… Але ... Падрабязней »
Дарагі Іван Сяргеевіч!..
У Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працуе выстава, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Івана Сяргеевіча Тургенева. Дакладней, гэта не проста выстава, а праект, які ажыццяўляецца ў рамках культурных мерапрыемстваў ЮНЕСКА: рашэннем 39-й сесіі Генеральнай канферэнцыі гэтай арганізацыі юбілей пісьменніка ўключаны ў лік памятных дат 2018 года. Іван Сяргеевіч нарадзіўся роўна 200 гадоў назад — 9 лістапада 1818 года… ... Падрабязней »
Разархівацыя навацыі
Днямі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пачала працаваць Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай творчасці “АрхНавацыя-2018”, прысвечаная Году малой радзімы. Арганізатарамі мерапрыемства па традыцыі сталі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь і НЦМТДіМ. У заключным этапе выставы-конкурсу прынялі ўдзел больш за 500 навучэнцаў ва ўзросце ад 4 да 20 гадоў з усіх куткоў краіны. Яны прадставілі свае жывапісныя і графічныя работы, архітэктурныя макеты, мастацкія ... Падрабязней »
Шчасце ўзаемін і творчасці
Выдатная прафесія — настаўнік. Чалавек, які адкрывае творчыя здольнасці дзяцей і накіроўвае іх на шлях удасканалення. З ранняга дзяцінства дзіця, не здагадваючыся, што яшчэ не пісьменнае, можа ствараць, свабодна займаючыся мастацкай дзейнасцю. Задача настаўніка выяўленчага мастацтва — дапамагчы юнай асобе ў індывідуальным развіцці, у авалоданні прадметам мастацтва, аднаго з найважнейшых прадметаў, які фарміруе эмацыянальна-каштоўнаснае стаўленне да жыцця. На занятках выяўленчага ... Падрабязней »
Дастоева: “…место совершенно магического обаяния…”
Пакінуўшы аддзел па адукацыі Іванаўскага райвыканкама, я выправіўся ў захапляльнае падарожжа па янаўскай зямлі ў суправаджэнні ўважлівага гіда галоўнага спецыяліста аддзела Наталлі Аляксееўны Лапай, і нашым першым прыпынкам па-за межамі самога Іванава была вёска Дастоева, дакладней, Дастоеўская сярэдняя школа імя Ф.М.Дастаеўскага, а яшчэ больш дакладна — школьны народны літаратурна-краязнаўчы музей, добра вядомы як на сваёй малой радзіме, так і на ... Падрабязней »